«Прасвет» на «Белсаце» з Алінаю Коўшык і Сяргеем Пелясою


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


«ПраСвет» – гэта беларускі погляд на міжнародныя падзеі важныя для нашай краіны.
Як далёкія падзеі ўплываюць на нас. Як жывуць нашыя суседзі. Як зрабіць Беларусь незалежнай і бяспечнай.
Глядзіце штотыдзень на «Белсаце»!

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций




⚡️ЗША увялі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў👇
• Belarusian Oil Trade House
• Belneftekhim
• Belneftekhim USA, Inc.
• Belshina OAO
• Grodno Azot OAO
• Grodno Khimvolokno OAO
• Lakokraska OAO
• Naftan OAO
• Polotsk Steklovolokno OAO

Крыніца: https://home.treasury.gov/system/files/126/belarus_gl2h.pdf

@prasviet


Два супрацоўнікі расейскай вонкавай вайсковай выведкі Чапіга і Мішкін правялі тры напады ў трох дзяржавах НАТО - Вялікай Брытаніі, Чэхіі ды Балгарыі цягам апошніх 7 год. Па-сутнасці гэта расейская агрэсія супраць дзяржаваў НАТО. У Чэхіі гэта справа выйшла толькі цяпер. Можа крыху зменшыцца прарасейскасць некаторых палітыкаў у Празе.
На фота "Бессмертный полк" ідзе па Празе. 2019 г.


Святлана Ціханоўская выступіць разам з Фрэнсісам Фукуямам, славутым амерыканскім палітолагам, падчас канферэнцыі арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" 20 красавіка.

Фукуяма заявіў што "за Беларуссю трэба пільна сачыць.
Беларусь станецца вялікім геапалітычным пытаннем у бліжэйшыя некалькі гадоў"
у інтэрв'ю Аліне Коўшык у кастрычніку 2019 г.

Зорка сусветнай паліталогіі, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэту ў Злучаных штатах, які ўжо 30 гадоў таму абвесціў «канец гісторыі».

Спадару прафесар, што вы думаеце пра такую краіну, як Беларусь, якая моцна заціснутая паміж Усходам і Захадам?

Мяркую, што Беларусь станецца вялікім геапалітычным пытаннем у бліжэйшыя некалькі гадоў, бо магчымасць аб’яднання Расеі ды Беларусі вісіць у паветры, і з расейскага боку ёсць шмат перадумоваў, што гэта адбудзецца. І таму за Беларуссю трэба пільна сачыць. Поўная версія інтэрв'ю https://naviny.belsat.eu/news/frensis-fukuyama-za-belarussyu-treba-pilna-sachyts/?fbclid=IwAR3InkJoze01jr6QRIWKfITMfINWArJJyv2DxfCcTFlvRpszT2hRMQOJfqc


⚡️Вайна – надзея Лукашэнкі?

Найбуйнейшае з пачатку вайны на Данбасе групаванне расейскіх войскаў на памежжы з Украінаю. Кіеў рыхтуецца да найгоршага. Украінская мяжа з Беларуссю – на павышаным кантролі.

Новы віток расейскай агрэсіі: ці можа ён быць выгадны таму, хто не мае чаго губляць, – Аляксандру Лукашэнку?

Каментуюць Вольга Харламава, Алег Саакян і Міхайла Самусь➡️ https://www.youtube.com/watch?v=JJx4MoJmr9E


❓Навошта на самой справе Аляксандр Лукашэнка лётаў у Азербайджан? Лукашэнка прадаcць Мазырскі НПЗ Азербайджану?

Аляксандр Лукашэнка дазволіў сабе вылецець на 2 дні за мяжу. У Баку было ўсё, як ёнлюбіць: прыём на дзяржаўным узроўні і шмат увагі.

Разам з Ільхамам Аліевым ён падпісаў цэлы стос дакументаў пра супрацу ў сельскай гаспадарцы. Аднак ці толькі па гэта лятаў у Баку беларускі дыктатар?

❓Пра якую шэрую схему магла весціся гаворка?

❓Наколькі магчыма праз Баку абысці санкцыі супраць Беларусі?

❓Ці можа Лукашэнка прадаць азербайджанскай кампаніі SOCAR частку Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу?

Каментуюць былы выканальнік абавязкаў прэзідэнта Азербайджану Іса Гэмбэр, палітолаг Валер Карбалевіч і аналітык Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч ➡️ https://www.youtube.com/watch?v=JJx4MoJmr9E


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡️Ці Беларусь стане новым фронтам у вайне Пуціна супраць Украіны? Глядзіце «ПраСвет» з Алінаю Коўшык⬇️

📍Навошта Лукашэнка лётаў у Азербайджан?
📍Беларусь перапрадае зброю праз азербайджанскія структуры ў іншыя дзяржавы
Інтэрв’ю з Арыфам Західам аглы Мамедавым, былым амбасадарам Азербайджану ў Бельгіі ды Еўразвязе
📍Ці эскалацыя агрэсіі Расеі супраць Украіны на руку беларускаму рэжыму?
📍Пра візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў казаць за рана. Інтэрв’ю з Валерыем Кавалеўскім, кіраўніком кабінету Святланы Ціханоўскай
📍Навошта Лукашэнка сустракаўся з амбасадаркаю Індыі?

@prasviet


Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан працягваецца😉

@prasviet


Loser and winner.

@prasviet


Чорны дзень Уладзіміра Макея. Да чаго можа прывесці скарачэнне амбасадаў?

Беларускія амбасады скароцяць. Маўляў, навошта нам дыпламатычныя пляцоўкі ў краінах, якія не ёсць сяброўскімі – задаліся пытаннем на паседжанні ў Лукашэнкі, прысвечаным працы Міністэрства замежных справаў. І выглядае на тое, што гэта не пустыя пагрозы.

🔸Што азначае скарачэнне амбасадаў Беларусі ў свеце?

🔸Што Беларусь можа запрапанаваць Захаду?

🔸Да чаго могуць прывесці антыпольскія заявы і рэпрэсіі супраць лідараў польскай меншасці ў Беларусі?

🔸Ці ёсць шанцы на змены ў сістэме Лукашэнкі? Калі рэжым спыніць рэпрэсіі?

Каментуюць палітолагі Валерыя Касцюгова, Сяргей Нікалюк і Лукаш Ясіна➡️ https://www.youtube.com/watch?v=NOlo1f3K-38

@prasviet


⚡️Вялікі блеф Лукашэнкі. Ніякіх перамоваў не будзе.

Беларусь – не прыярытэт для Еўразвязу, лічыць польскі палітолаг Войцех Каноньчук👇
📍Польшча – галоўны замежны вораг у разуменні Аляксандра Лукашэнкі: чаму так склалася? Як Варшава адкажа на рэпрэсіі супраць лідараў польскай меншасці ў Беларусі?
📍Незаконны кіраўнік Беларусі падзеліцца ўладаю ці будзе канстытуцыйная рэформа?
📍перамовы паміж рэжымам і дэмакратычнымі сіламі немагчымыя?
📍Чаму рэакцыя ЗША на падзеі ў Беларусі мяккая і дзе беларускае пытанне ў спісе прыярытэтаў?

Пра ўсё гэта – у інтэрв'ю Аліны Коўшык з польскім палітолагам Войцехам Каноньчукам, віцэ-дырэктарам польскага ўрадавага Цэнтру ўсходніх даследаванняў👉 https://bit.ly/3fV4ypU


Увага❗️Шукаюцца вядоўцы на «Славянскі базар»😁


Ці рэжым здасць сваіх прапагандыстаў Пуціну?

Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога менеджара тэлерадыёкампаніі «Мир», якая фармальна ёсць структураю СНД, новым міністрам інфармацыі. На гэтым фоне адбываецца ўзмацненне ціску на незалежныя медыі ды пошук ворагаў унутры і звонку.

Што азначае прызначэнне новага міністра, чаму незаконны прэзідэнт абвесціў інфармацыйную вайну і ці згодны ён падпарадкаваць сваю прапаганду Крамлю?

📺Сюжэт Змітра Міцкевіча для праграмы «Прасвет» з Сяргеем Пелясою➡️ https://www.youtube.com/watch?v=kfXIIKVNSg8&t=64s

@prasviet


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ці згуляе Захад паводле правілаў Лукашэнкі? Глядзіце «Прасвет» з Сяргеем Пелясою⬇️

📍Чорны дзень беларускіх дыпламатаў. Навошта дзяржаве з канцлагерам патрэбныя амбасады?
📍Рэжым Лукашэнкі можа пачаць гандаль палітычнымі вязнямі ўзамен на адмену санкцыяў. Ці пойдзе Еўрапейскі звяз на такую ўгоду? Інтэрв’ю з Урмасам Паэтам, дэпутатам Еўрапейскага парламенту, былым міністрам замежных справаў Эстоніі. Палітык таксама ацэньвае палітыку Уладзіміра Пуціна ў дачыненні Беларусі і абмяркоўвае шанцы на перамовы паміж уладамі Беларусі і дэмакратычнымі сіламі.
📍Лукашэнка знаходзіць ворагаў унутры Беларусі ды за яе межамі. Ці здасць ён Крамлю сваіх прапагандыстаў?
📍Беларусь ужо не донар міжнароднай стабільнасці. Чаму Менск страціў давер Кіева?

@prasviet


Гісторык распавёў, чаму грамадства ў Беларусі падзеленае паводле прынцыпу сцяга.

Хай Лукашэнка паедзе ў Маскву і скажа: «Валодзя, забараняй свой сцяг!». Бел-чырвона-белы сцяг не мае дачынення да трагедыі ў Хатыні, заявіў Андрэй Катлярчук, доктар гістарычных навук, в.а. дырэктара Цэнтра сучаснай гісторыі, універсітэта Сёдэрторн (Швецыя).

Некалькі цытатаў:
📍Праз вайну ідзе дыскрэдытацыя дэмакратычнай апазіцыі.
📍Я б сказаў, што фота забітых дзяцей, асабліва на фоне моцных эсэсаўцаў, выклікаюць спецыфічныя асацыяцыі. Мы бачым здаровых, магутных забойцаў і забітых дзяцей. Ніхто не хоча быць сярод забітых.
📍 Фокус трэба перавесці наагул у наратыве вайны, з герояў – на пакуты простых людзей.
📍Кожны нацыянальны сцяг мае свае славутыя і цёмныя старонкі.
📍Прапагандысты чытаюць тое, што мы, гісторыкі, пішам у «Фэйсбуку», і я, і Ляхоўскі, і Аляксандр Пашкевіч

Поўны тэкст інтэрв'ю➡️https://blstv.eu/news/06-04-2021-gistoryk-andrej-katlyarchuk-lukashenka-budue-vobraz-aposhnyaga-abarontsy-europy-ad-fashyzmu/

@prasviet


На якія перамены могуць разлічваць у камандзе зняволенага Бабарыкі?

Расейскі палітолаг Аляксандр Марозаў лічыць, што, ствараючы новую партыю, Бабарыка заяўляе пра гатовасць браць удзел у парламенцкіх выбарах, то бок пайсці на здзелку.

Падрабязнасці👉 https://blstv.eu/news/05-04-2021-tsi-partyya-viktara-babaryki-razam-pojdze-na-zdzelku-z-alyaksandram-lukashenkam/


Ці партыя Віктара Бабарыкі «Разам» пойдзе на здзелку з Аляксандрам Лукашэнкам?

▪️Навошта ствараць партыю з турмы?
▪️Якая ідэя аб’яднае яе чальцоў?
▪️Ці плануе партыя браць удзел у сёлетніх мясцовых выбарах?
▪️Ці ўпісваецца партыя Бабарыкі ў план Крамля для развязання крызісу ў Беларусі?

Каментуюць Іван Краўцоў, сябра каманды Віктара Бабарыкі, і палітолагі Валер Карбалевіч і Аляксандр Марозаў➡️ https://www.youtube.com/watch?v=msVCpzDRobg

@prasviet


❗️Эмбарга на закупку нафтапрадуктаў у адказ на рэпрэсіі?

Лідары Саюзу палякаў Беларусі і незалежных польскіх арганізацыяў другі тыдзень знаходзяцца за кратамі, ім высунулі крымінальныя абвінавачванні. Амбасадары ўзаемна адкліканыя, а прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікае ЗША разгледзіць гэтую праблему на найбліжэйшай Радзе Бяспекі ААН.

Ці Лукашэнка распачаў неабвешчаную вайну з заходнім суседам ды ці рыхтуецца да гандлю палітвязнямі? Як адкажа на гэта Захад? Ці магчымае эмбарга на закупку беларускіх нафтапрадуктаў а нават поўная эканамічная і палітычная блакада?

Глядзіце ➡️ https://www.youtube.com/watch?v=Lty3W2LA-FY

@prasviet


Лукашэнка агучыў новы хітры план па захаванні ўлады. Што ён азначае?

Пра гэта і пра змены ў Канстытуцыю ён казаў на адмысловай нарадзе з вышэйшаю наменклатурай. З кім ён падзеліцца? Пра што прагаварыўся дыктатар і якія сапраўдныя намеры? Каментуюць Андрэй Ягораў і Анатоль Лябедзька👉 https://www.youtube.com/watch?v=pPF0LOHfppk&t=17s


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ці Польшча рыхтуе ўласныя санкцыі супраць Лукашэнкі? «Прасвет» з Алінаю Коўшык⬇️

📍Ці партыя Бабарыкі «Разам» гэта частка плану Крамля?
📍Чым адкажа Польшча на рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусі?
📍Рэжым трэба паспрабаваць пакараць. Інтэрв’ю з польскім палітолагам Войцехам Каноньчукам.
📍Як Лукашэнка ізноў хоча ўсіх абдурыць.

Показано 20 последних публикаций.

109

подписчиков
Статистика канала