Вандроўка Рыга-Бангалор


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Экскурсія па мікрараёне "Рыга-Бангалор" з гісторыкам і атэставаным экскурсаводам

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Сябры, добрая навіна для тых, хто не пратрапіў на нашую першую найцікавейшую экскурсію па мікрараёне "Рыга-Бангалор". У гэтую суботу 28 лістапада а 14-й гадзіне мы робім паўтор.

Калі ласка, пазначце ў каментарах свой удзел у вандроўцы і колькасць удзельнікаў (напрыклад +2)

Падчас экскурсіі мы:
- даведаемся пра лагер ваеннапалонных на перасячэнні вуліц Коласа-Калініна;
- пабачым ваенныя доты, якія засталіся ў Мінску;
- дазнаемся, дзе знаходзілася знакамітае Камароўскае балота і як стараліся яго асушыць;
- якія папулярныя відовішчы адбываліся ў гэтым раёне, часам нават вельмі рызыкоўныя;
- як "дзякуючы" папярэдняму пункту на раёне у 1911 г. з'явілася першая спецыялізаваная санітарныя аўтамашына (карэта).
- дазнаемся пра знакамітых месцічаў.
Такі раён Вы яшчэ не ведалі!

На экскурсію запрашаюцца мясцовыя жыхары, але не толькі. Бярыце старыя здымкі, можна будзе і самім ўзгадаць гісторыі гэтых мясцінаў.

Месца пачатку экскурсіі будзе паведамленае напярэдадні.

Па завяршэнні экскурсіі вольныя ахвяраванні.


Репост из: Арт Вандроўня
Сябры, у гэтыя сумныя часы Арт Вандроўня вырашыла паўтарыць для вас на адну з самых папулярных экскурсіяў па Менску - хіт мінулых сезонаў - вечаровую пешаходную вандроўку "Рамантыка менскіх дворыкаў" з Паўлам Каралёвым.

Пачатак вандроўкі ў аўторак 24 лістапада а 18-й. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://docs.google.com/forms/d/15BB4CWpKk_8isjP7WWpTorpopI1Q48Q1yeb0b7rdt-8/

Падчас шпацыру па горадзе мы пройдземся па цэнтральных вулках, зазірнем ва ўтульныя і рамантычныя дворыкі нашай сталіцы, дазнаемся пра цікавыя старонкі Менску, пабачым менскія скульптуры, сустрэнем прывідаў ды іншых насельнікаў гэтых дворыкаў. А таксама мы пачуем шмат рамантычных гісторыяў, звязаных з легендарнымі постацямі Менску ды звычайнымі яго жыхарамі.


Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў! Наконт паўтору экскурсіі паведамім напачатку наступнага тыдня. І таксама, нагадваем, што больш інфармацыі пра беларускамоўныя вандроўкі па Менску, па Беларусі, і нават па беларускіх мясцінах за мяжой вы знойдзеце ў тэлеграм-канале вандроўніцкага клубу Арт Вандроўня. Далучайцеся!


Апранайцеся цяплей, бо хадзіць будзем доўга, каля 2-х гадзінаў, можаце захапіць тэрмасы! Ну і нагадваем пра маскі!


Сябры, усе, хто запісаўся першымі, атрымаў у прыват інфармацыю пра месца сустрэчы, але не адгукнуўся, калі ласка адгукніцеся, што Вы будзеце заўтра, каб у выпадку немагчымасьці Вашай прыстутнасці на вандроўцы мы маглі запрасіць яшчэ некага. Астатнія не хвалюйцеся - мы абавязкова паўторым гэтую вандроўку!


У каго будуць сілы, у адзін дзень можна будзе паспець адразу на 2 экскурсіі! Ці для тых, хто запісаўся запозна і хто яшчэ не быў, у суботу 21 лістапада плануем паўтарыць чарговую бясплатную вандроўку ў Курапаты, месца масавых расстрэлаў 1937-1941 гг ! Збор у 10-30.

Калі ласка, пазначце ў плюсікам у каментарах (https://t.me/kurapaty/24), хто плануе ўзяць удзел у гэтай вандроўцы, з пазначэннем колькасці ўдзельнікаў (напрыклад +2)


Нагадваем, што ў сувязі з 2-й хваляй кавіду ў Беларусі ўведзены масачны рэжым, таму просім не толькі цёпла апранацца, але і загадзя паклапаціцца пра маску! І хоць на вуліцы маска неабавязковая, але збіраецца каля 40 чалавек, таму просім усё ж быць у масках, тым больш, гэта бяспека ва ўсіх сэнсах :) А тым, хто адчуе сябе не вельмі добра - устрымацца ад наведвання вандроўкі і прыбраць свой плюсік з каментароў


Нашую суботнюю вандроўку будзе весьці вядомы гісторык, экскурсавод, музейшчык, ініцыятар і шматгадовы арганізатар Фэсту Экскурсаводаў Павел Каралёў!


Сябры, гэту суботу 21 лістапада ў 14.00 адбудзецца экскурсія па мікрараёне "Рыга-Бангалор" з атэставаным экскурсаводам ды гісторыкам.

Падчас экскурсіі мы:
- даведаемся пра лагер ваеннапалонных на перасячэнні вуліц Коласа-Калініна;
- пабачым ваенныя доты, якія засталіся ў Мінску;
- дазнаемся, дзе знаходзілася знакамітае Камароўскае балота і як стараліся яго асушыць;
- якія папулярныя відовішчы адбываліся ў гэтым раёне, часам нават вельмі рызыкоўныя;
- як "дзякуючы" папярэдняму пункту на раёне у 1911 г. з'явілася першая спецыялізаваная санітарныя аўтамашына (карэта).
- дазнаемся пра знакамітых месцічаў.
Такі раён Вы яшчэ не ведалі!

На экскурсію запрашаюцца мясцовыя жыхары, але не толькі. Бярыце старыя здымкі, можна будзе і самім ўзгадаць гісторыі гэтых мясцінаў.

Калі ласка, пазначце ў каментарах свой удзел у вандроўцы і колькасць удзельнікаў (напрыклад +2).

UPD! На дадзены момант запіс скончаны! Усе наступныя плюсы пойдуць як спіс чакання, калі нехта адмовіцца, альбо на наступную вандроўку.

Месца пачатку экскурсіі будзе паведамленае напярэдадні.

Па завяршэнні экскурсіі вольныя ахвяраванні.

Показано 9 последних публикаций.

62

подписчиков
Статистика канала