Ганна Соўсь


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Канал журналісткі Радыё Свабода Ганны Соўсь

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Сёньня ў маці 80 гадоў, і я не змагла прыехаць. Не змагла ў кастрычніку прыехаць на 80-годзьдзе бацькі. Што я ніколі не дарую рэжыму - страх старых людзей не пабачыць сваіх дзяцей і ўнукаў. Мы ўсе ведаем, што гэта ўсё мае скончыцца, што зло сыйдзе, і мы ў сваім жыцьці гэта дакладна пабачым і адсвяткуем. Значна цяжэй нашым бацькам і дзядам, якія перажылі вайну, Сталіна і савок. Як я хачу, каб усе яны найхутчэй пабачылі дзяцей і ўнукаў, што за мяжой, і пажылі як мага даўжэй у свабоднай краіне. Гэта быў галоўны падарунак


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
«Немагчыма напісаць, што ў школе клясны дырэктар і старшаклясьнікі сьпявалі „Пагоню“. Атрымліваецца, што пераважаюць дрэнныя навіны».

«На марш хадзіць было менш страшна, чым сказаць дырэктару: „Я ня буду гэтага рабіць“»

Пісьменьнікі-суаўтары Яўгенія Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі, якія амаль штодня вядуць у сваіх сацсетках хроніку беларускага пратэсту, у інтэрвію Ганьне Соўсь расказалі, як вызначаць самае галоўнае і пазытыўнае ў навінах, а таксама пра тое, як страх спрыяе трыюмфу зла:

відэа: bit.ly/3sbaUVm

тэкстам: bit.ly/3qRBbqw


Пісьменьнік Саша Філіпенка — пра дзейнасьць Чырвонага Крыжа і маральна-этычную рэвалюцыю

1. Калі выкарыстоўваць футбольную мэтафару, мы згулялі першы тайм, цяпер перапынак, наперадзе другі тайм, у якім абедзьве каманды пачнуць вельмі асьцярожна, каб не прапусьціць вырашальную контратаку. Мы пераможам у дадатковы час ці ў сэрыі пэнальці.
2. Вельмі важна, каб цяпер беларусы вялі дзёньнікі. Будзе здорава празь некаторы час іх чытаць, бо гэта дакумэнты эпохі.
3. З аднаго боку, яны не да канца разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, а з другога боку, Чырвоны Крыж складана нечым уразіць, бо яны штодня сутыкаюцца з горам.
4. Мне пашанцавала, што ў мяне ёсьць голас у эўрапейскіх СМІ, што я, напэўна, знаходжу інтанацыі, якія не застаюцца незаўважнымі.
5. Мой ліст мог бы і не зьявіцца, калі б на сустрэчы прэзыдэнт Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа сказаў, што мы зробім усё, што можам і што ад нас залежыць, каб праінспэктаваць беларускія турмы. https://svabod1.azureedge.net/a/31155300.html




https://www.svaboda.org/a/31144778.html
Андрэй Зубаў: Не было б Пуціна, не было б ужо Лукашэнкі ў Беларусі, ён быў бы ў зусім іншых месцах, магчыма, у гасьцях у Асада.
Як палітык я не ва ўсім з Навальным згодны, але па-чалавечы мне стала лягчэй жыць, калі я пабачыў, што ёсьць чалавек, які ідзе на такі шлях. Як і Марыя Калесьнікава. Гэты подзьвіг заўсёды вызваляе.
Негвалтоўны супраціў не дае хуткіх эфэктаў, гэта сродак, які дзейнічае павольна, але ён практычна заўсёды прыводзіць да перамогі.
Такія людзі насамрэч вызваляюць душу народу. Навальны, Калесьнікава, Севярынец і многія іншыя выйдуць з турмы...
Дыктатары адчуваюць, каля зямля пачынае гарэць у іх пад нагамі. Дыктатары баязьліўцы насамрэч. Ніколі не забуду, як беларускі дыктатар бегаў з аўтаматам у жаху.


Алена Леўчанка: Мы ніколі ня будзем іншымі. Чым больш будзе рэпрэсій, тым больш народ будзе супраціўляцца. Магчыма, гэта будзе ня той пратэст, што быў летам. Але я кажу: дайце нам адзін дзень, калі вы ня будзеце рэпрэсаваць, і давайце паглядзім колькі нас. Я перакананая, што гэта будзе не 100, не 200, не 300, не 400 тысяч і не палова мільёна, а больш. Толькі ў Менску. https://svabod1.azureedge.net/a/31141945.html




"Дайце нам толькі адзін дзень без сілавікоў, і нас будзе ня 200 тысяч, і не паўмільёны на вуліцы, а значна болей, і мы ўсё зможам зрабіць", — лічыць фантастычная спартоўка і беларуска Алена Леўчанка. Варта паглядзець і атрымаць моцны зараз аптымізму. https://www.youtube.com/watch?v=wCOU1zLwFqs&t=56s


У беларускай мірнай рэвалюцыі жаночы твар, жанчыны — актыўныя і ахвярныя ўдзельніцы і лідэркі пратэстаў. Псыхоляг і псыхатэрапэўтка Вольга Андрэева, блогерка і журналістка Наста Захарэвіч і журналістка «Белсату» Алена Дубовік абмяркоўваюць у праекце "Толькі жанчыны" ня большасьць, а меншасьць — жанчын, якія ўдзельнічаюць у гвалце і рэпрэсіях — супрацоўнц АМАПу, наглядчыц, супрацоўніц РУУС, судзьдзяў і пракурорак.

Захарэвіч: Калі паглядзець на статыстыку па крымінальных артыкулах, зьвязаных з гвалтам, у мірны час, то каля 70% выпадкаў — гэта гвалт, які праяўлялі мужчыны. У гэтым сэнсе гвалт мае гендэр.
Андрэева: Жанчыны, якія будуць працаваць у МУС, нават калі іх будзе 70%, стануць гэткім жа параджэньнем гэтай структуры, дзе няма каштоўнасьці чалавечага жыцьця. Калі б яны былі гуманістычнымі, пайшлі ў мэдычны каледж ці ўнівэрсытэт.
Дубовік: За тры содні на Акрэсьціна ў жніўні я не заўважыла ніякай розьніцы паміж мужчынскай і жаночай агрэсіяй. Мяне зьбівала там жанчына, але побач тое самае рабілі мужчыны зь іншымі дзяўчатамі і хлопцамі.
https://svabod1.azureedge.net/a/31138242.html


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
«Закупляць вадамёты🐳 было важней, чым рыхтавацца да другой хвалі🦠»

Знакаміты віцебскі доктар Ўладзімер Мартаў, расказаў пра непрацяг кантракту. Кажа, мэдыкі апынуліся ў першых шэрагах незадаволеных тым, што адбылося ў краіне, і таму задача — «паставіць на месца» мэдыкаў.

Чытаць цалкам: http://bit.ly/2MSjnO6






Усім, каму цяпер бракуе аптымізму і хочацца пабчыць сьвятло ў ваконцы, глядзіце абавязкова размову з неверагоднай Кацярынай Сныцінай, капітанам жаночай зборнай Беларусі па баскетболе, яка ялічыць мірную беларускую рэвалюцыю каманднай гульнёй і перакананая, што беларусы прайшлі ўжо большую частку свайго маратону. https://www.youtube.com/watch?v=7_gcZl8GsSA&t=1458s




Для большасьці цяперашніх навінаў падыходзіць рубрыка Абсурд, Маразм, калі б гэта былі ня лёсы рэальных людзей. З тым, хто аддае такія загады, усе зразумела, але як быць з тысячамі выканаўцаў? Толькі некалькі загалоўкаў: «Чыталі беларускія кнігі», — праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне пэнсіянэраў на чыгуначнай станцыі
Ці можна фатаграфавацца ў басэйне каля белых і чырвоных паплаўкоў? Вось што адказалі жыхарам мазырскія чыноўнікі
Падпісанты звароту да дэпутаткі атрымалі штрафы і суткі
Двух менчукоў асудзілі на тры гады «хіміі» за інсталяцыю з фота Качанавай і Кубракова
Прадстаўнік Беларусі ў ААН заявіў, што ў Менску пратэстуе 100, максымум 200 чалавек
Менчука асудзілі на 15 сутак за аркуш паперы на бальконе
За пасьцілу фабрычнай вытворчасьці белага і чырвонага колеру судзілі 75-гадовую жыхарку Жодзіна
За «адзеньне палітычных колераў» затрымалі жыхарак Гомля


Аляксандар Шлык, прадстаўнік Ціханоўскай па выбарах, які 10 гадоў працаваў у АБСЭ
Асноўныя тэзісы:
Усё залежыць ад таго, як будуць адбывацца перамены. Падзеі могуць скласьціся так, што могуць быць патрэбныя вельмі хуткія выбары.
Ёсьць некалькі аспэктаў у Кодэксе аб выбарах, якія будзе цяжка перавярнуць на карысьць добрых выбараў, але магчыма. Напрыклад, артыкул 61, паводле якога камісіі пачынаюць шукаць дрэнныя подпісы, а трэба арыентавацца на тое, каб шукаць добрыя подпісы.
Выбары 2020 году прадэманстравалі, што ў Беларусі было шмат людзей, якія былі гатовыя далучыцца да камісіяў, і калі не змаглі туды трапіць, яны засталіся ў працэсе, спрабавалі назіраць. І яны могуць узяць удзел у правядзеньні дэмакратычных выбараў — у камісіях ці ў назіраньні.
Правядзеньне выбараў — гэта справа беларусаў. Спадзявацца на тое, што нехта прыйдзе зь міжнародных структураў і вырашыць праблемы, можна вельмі доўга. Але трэба карыстацца інструмэнтамі і мэханізмамі, якія існуюць у міжнародных арганізацый. https://svabod1.azureedge.net/a/31115997.html


У мяне вельмі пазытыўнае ўражаньне ад каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Пераважная яе большасьць — людзі з заходняй адукацыяй, якія кінулі добрую працу ў прэстыжных установах і інстытуцыях у розных краінах сьвету, каб скарыстаць увесь свой досьвед, час і магчымасьці дзеля дасягненьня пераменаў у Беларусі. Калі я спытала пра галоўнае адрозьнене паміж камандай Ціханоўскай і атачэньнем Лукашэнкі (не паводле ўзросту і адукацыі), то кіраўнік кабінэту Ціханоўскай, былы супрацоўнік Усясьветнага банку Валер Кавалеўскі сярод іншага сказаў: "мы крытыкуем адзін аднаго, крытыкуем і Сьвятлану". Але самае галоўнае, на чым мы сканцэнтраваліся ў размове з Валерам Кавалеўскім, і што абавязкова варта паслухаць і паглядзець — часам нябачная, часам таемная праца з сілавікамі і ўрадоўцамі і гарантыі для многіх зь іх у новай Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=fKeKOUKAdpw






Да Беларускага фонду культурнай салідарнасьці далучыўся "цяжкавагавік" Nicolai Khalezin, які мае вялізарны досьвед мэнэджмэнту ў сфэры культуры і дакладнае разуменьне, як гэта працуе ў заходнім сьвеце, у якога фантастычныя кантакты з сусьветнымі зоркамі кіно, тэатру і іншых сфэраў мастацтва. Пагаварылі зь Мікалаем Халезіным пра рэформы сфэры культуры ў новай Беларусі, пра цяперашняе міністэрства культуры, якое увасабяле сабой 19 стагодзьдзе і карную структуру, пра пазбаўленьне БТ удзелу ў Эўрапейскім вяшчальным саюзе і магчымасьць для беларускіх музыкаў выступіць на Эўрабачаньні пад сваім ці нэўтральным сьцягам, а таксама пра "капканы", у якія заўсёды трапляе Лукашэнка, і пра "халодную паўзу", якая ўсім патрэбная для перамогі. https://www.youtube.com/watch?v=ERQjI_v9E9o&t=511s

Показано 20 последних публикаций.

215

подписчиков
Статистика канала