Studfreedom | Belarus


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


🌝Суполка для ініцыятыўнай моладзі
Наша мэта — вольнае беларускае грамадства.
Таму наша місія — гэта адукацыя беларускай моладзі, якая прыхільна ідэям свабоды, а таксама распаўсюд лібертарыянства🐍
https://instagram.com/studfreedombelarus?igshid=YmMyMTA

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


#падмурак


Класікі валаклася не скажуць🙌🏼
#цытуй_сваё


⚰️ Увесь свет уладкоўвае вечарыны ў гонар Хэлоўіна —
а чым нашыя продкі былі горш?!

Славянскае свята, якое нічым не саступае мэйнстрымнаму Хэлоўіну па свайму антуражу — Дзяды, якія ў гэтым годзе адзначаюцца таксама і сёння.

Чаму менавіта «Дзяды» і як нашыя продкі праводзілі гэты дзень — лаканічна і па фактам распавядаюць Беларускія Студэнты за Свабоду👇🏼


🖤 [не]Расстраляныя Паэты

Нас усё жыццё вучылі пагаджацца з тым, што «беларус заўсёды сядзіць на цвіку даўжэй за ўсіх і не падае погляду, таму што думае, што так трэба».
Ці сапраўды беларусы — народ, які заўсёды сядзеў, сядзіць і будзе сядзець моўчкі?

У працяг актуальнай тэмы 1937-га года прапануем вам азнаёміцца з трыма гісторыямі [не]Расстраляных Паэтаў.

Не ведаем, як у вас, але ў нас увесь час чытання захоўвалася думка «ЯК ЖА Я АДЧУВАЮ». Імкненне да свабоды і сваёй культуры, воля тварыць у зусім не творчыя часы, любоў да сям'і і родных мясцінаў — гэта тое, што нельга забіць, нават стагоддзямі перастрэльваючы нас.

Нас, чыёй унутранай моцы пазайздросціць нават самая высокая фігура ў самай чорнай балаклаве.


💔 Ноч Расстраляных Паэтаў

Гісторыя беларускай культуры — гэта карта амаль запар з белых плям... Карта архіпелага незаслужана забытых імёнаў і зламаных лёсаў.

Але гэта і гісторыя подзвігаў і самаахвяравання, яркіх талентаў і яркіх учынкаў. У самыя цяжкія часы — і тады, калі беларуская культура лічылася неіснуючай, і тады, калі за ідэалагічна няправільны твор можна было паплаціцца жыццём, знаходзіліся тыя, хто рызыкаваў, аддаючы талент свайму народу, не разлічваючы на прызнанне і славу.

Сёння 85-ая гадавіна «Ночы Расстраляных Паэтаў» — беларускай нацыянальнай трагедыі. Гэта сапраўды важны дзень і сур'ёзная нагода ўспомніць, хто мы такія, хто такія нашы продкі і дзеля чаго мы змагаемся за сваю культуру.


🔥 Дэдлайны гараць! Ці не зусім...

Нагадваем вам пра магчымасць далучыцца да нашага новага праекту Common Sense Economics in Belarus!
🔸якасныя веды;
🔸прыемнае асяроддзе;
🔸магчымасць далучыцца да нашага афлайн-з'езду (!!!)

Мы вырашылі працягнуць рэгістрацыю да суботы 29.10 — 23:59 (Менск), каб ніякая пракрастынацыя не стала паміж намі😏

Рэгіструйцеся хутчэй 👉🏼па спасылцы👈🏼


🗽«Праграма натхняе быць Беларусам з вялiкай лiтары» —
Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms:
як гэта было?

Мы спыталі ўдзельнікаў і ўдзельніц пра іх уражанні.
Адказы вымусілі нашы лібертарыянскія сэрцы канчаткова растаць🥹🧡
Дзякуй кожнай і кожнаму з вас!

Перад тым, як вы таксама увагрэецеся словамі нашых удзельнікаў_ц, мы нагадваем пра магчымасць атрымаць якасныя веды і далучыцца да нашай атмасферы свабоды праз рэгістрацыю на Common Sense Economics in Belarus — наш наступны адукацыйны праект, які стартуе ўжо на наступным тыдні!

Да новых сустрэч!🥰


💸 COMMON SENSE ECONOMICS IN BELARUS

Беларускія Студэнты за Свабоду абвяшчаюць рэгістрацыю на адукацыйную бясплатную анлайн-праграму Common Sense Economics in Belarus!

🤓 Што вас чакае?
Месяц рэгулярных сустрэч — 1 лекцыя і 1 семінар на тыдзень:

🔸Чаму свабодны рынак — інструмент росквіту?
🔸Чаму цэнтралізаванае планаванне ніколі не працавала?
🔸Ключавыя элементы эканамічнага мыслення пра ролю ўрада
🔸Як рэфармаваць постсацыялістычную краіну: прыклад Грузіі
і іншыя займальныя поінты!*

Як лекцыі, так і семінары будуць праводзіцца экспертамі_камі эканамічнай сферы: вядомымі беларускімі і замежнымі эканамістамі, вопытнымі падпрыемцамі і грамадскімі дзеячамі.

*больш падрабязны расклад праграмы будзе апублікаваны ўжо на гэтым тыдні!

🗓 Калі?
Заняткі для першай хвалі ўдзельнікаў пачнуцца 01.11.2022.
Працягласць праграмы — 1 месяц.
Пяцёра найлепшых выпускнікоў праграмы будуць запрошаныя на афлайн-канферэнцыю Беларускіх Студэнтаў за Свабоду.

🧐 Для каго гэтая праграма і навошта?
Праграма падыходзіць маладым студэнтам: як тым, хто нічога не разумее ў эканоміцы, так і тым, хто хоча аднавіць веды, пашырыць далягляд і паспрачацца з эспертамі на конт неадназначных момантаў.
Напрыканцы праграмы вы будзеце ведаць больш пра эканоміку ў цэлым і зможаце выкарыстоўваць гэтыя веды ў будаванні будучыні свабоднай Беларусі.

Мовы выкладання: беларуская, украінская, ангельская.

Колькасць месцаў у праграме абмежаваная.
Не выпусціце магчымасць атрымаць унікальны эканамічны вопыт!

Рэгіструйцеся хутчэй
👉🏼 па спасылцы 👈🏼

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23:59 (Менск) 28.10.2022


🧡 Закрыццё Праграмы і планы на будучыню

Паважаныя удзельнікі_цы праграмы,
Мы ад усяго сэрца хочам падзякаваць вам за гэты прадуктыўны месяц, што мы правялі разам на лекцыях і ментарскіх сустрэчах, а таксама абвясціць Праграму Linda Whetstone Leadership Program for Advancing Freedoms афіцыйна скончанай🔥

Інфармацыя на конт offline часткі будзе прадстаўлена да 9 лістапада.

🔸 якасныя веды ў сферах лібертарыянства, філасофіі, эканомікі, палітыкі і культуры;
🔸знаёмства з шэрагам аднадумнікаў;
🔸прыемнае беларускамоўнае асяроддзе;
🔸жаркія дыскусіі і новыя ідэі;
🔸каштоўны досвед практычных заняткаў
— усё г
эта чакала ўдзел
ьнікаў на Праграме.

▪️Што далей?
Трошкі спойлераў: зусім хутка стартуе наш наступны адукацыйны праект🤭дзе вы таксама зможаце атрымаць новыя карысныя веды.

Заставайцеся с намі, каб не прапускаць важныя апдэйты🙌🏼
Жыве Беларусь і Слава України!


🤯 ЗАКРЫЦЦЁ ПРЫВАТНЫХ ШКОЛ У БЕЛАРУСІ
Мы яшчэ не зваліліся на дно, а ўсё яшчэ знаходзімся ў лёце.

У Менску на няпэўны тэрмін закрыты 75% прыватных школ.
У адзін дзень дзеці прыйшлі на заняткі ў звыклае ім месца, але былі агаломшаны (разам з бацькамі): на ўваходзе ў будынак вісела аб'ява: «Школа прыпыняе працу на няпэўны тэрмін».
У той жа дзень бацькам сталі паступаць званкі ад дырэктараў мясцовых дзяржаўных СШ: «Запрашаем на заняткі!», і ўжо праз некалькі дзён дзеці апынуліся ў зусім новай, чужой ім экасістэме.

БСС расказвае, што гэта значыць для моладзі і агулам краіны.

Як вы думаеце, як яшчэ на беларусах адаб'ецца закрыццё прыватных школ?


🤩 Надышоў час пазнаёміцца з нашым фінальным спікерам

Нарадзіўся. Жыве. Пакуль не памёр.

Іван Новік — філосаф, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прафесар Беларускага Калегіума.

Лекцыя з Іванам дазволіць вам больш даведацца пра крыніцы і ўплывы эсэ «Адвечным шляхам», а таксама лепш зразумець яго глыбінны сэнс.


🏔 АДВЕЧНЫМ ШЛЯХАМ

Сёння мы знаёмім вас з эсэ Ігната Абдзіраловіча (сапраўднае імя — Ігнат Канчэўскі) — беларускага філосафа, паэта і публіцыста.

Настойліва раім прачытаць поўны тэкст эсэ, а пакуль прапануем азнаёміцца з цытатамі, якія нагоняць на вас думкі аб тым, калі ж гэта было напісана?..
Дакладна ў 1921, а не ў 2021?

Дысклэймер: эсэ выклікае вельмі змяшаныя эмоцыі.


😇 Надышоў час пазнаёміцца з нашай наступнай спікеркай

«Я зразумела, што руская мова ў Беларусі — гэта вынік гвалту, падпарадкавання цэлай краіны, якое адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Падумала, як жа я магу быць свабодным чалавекам, калі размаўляю на мове, якую нам навязалі гвалтоўна».

Аліна Нагорная — аўтарка кнігі «Мова 404». У працы распавядаюцца гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў Беларусі, праз што сустракаюцца з рознага роду праблемамі.


💪🏼 Пазналі? Згодныя?

Працягваем дзяліцца з вамі натхняльнымі цытатамі класікаў беларускай літаратуры.
Дарэчы, гэтыя радкі Максіма Танка блізка звязаныя з тэмай нашай наступнай лекцыі😉

Ці даведаліся вы, аб чым будзе ісці гаворка?


💪🏼 МЫ РАЗАМ, НАС МНОГА!

Дэцэнтралізацыя? Так, ведаем. Не працуе!
А што калі вам скажуць, што дэцэнтралізація — аснова дабрабыту нацыі?

Сяргей Замідра — 1-ы намеснік старшыні ва Усеўкраінскай асацыяцыі грамад, саветнік міністра ў Міністэрстве аграрнай палітыкі і харчавання Украіны, працаваў у Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, спецыяліст у сферы дзяржаўнага кіравання і менеджменту, эксперт у бюро рэформаў у Кіеўскай вобласці.


🍀 Простае чалавечае шчасце

Другі тыдзень нашай праграмы падыходзіць да канца — а гэта значыць, што палова шляху ўжо ззаду🫣

Некаторыя з удзельнікаў_ц ужо атрымалі свой пэўны досвед, дзеля якога далучаліся да нас, некаторыя яшчэ ў пошуках сцежак да асабістых мэт.
Хтосьці знайшоў усе недастаючыя адказы, а хтосьці знаходзіцца ў стане крызісу, задаючы сабе ўсё больш і больш пытанняў🤕

Так ці інакш, мы хацелі б падзякаваць кожнай і кожнаму з тых, хто адукоўваецца і развіваецца разам з намі!
Прыемна знаходзіць сябе ў асяроддзі людзей, якія маюць розум і навуку ў галаве😉

#падмурак


🐺 Цытаты ваўка ведаюць усе. Але ведаць цытаты беларускіх дзеячаў — гэта падмурак.

Сёння дзелімся з вамі словамі Льва Сапегі, якія сапраўды прымушаюць задумацца.

#падмурак


Дарагія сябры і сяброўкі,

сёння мы хацелі б ад усяго сэрца павіншаваць вас з Днём двайнога чызбургера ў ЗША (Double Cheeseburger day)! Жадаем вам… і зараз, калі ваша ўвага прыцягнута на гэтага тэксту, запрашаем вас у наш інстаграм прыняць удзел у апытанцы ў гісторыях.
Не саромейцеся і адказвайце!

Рыхтуем для вас штосці цікавае🤗


😴 ШТО БАЧАЦЬ БЕЛАРУСКІЯ СТУДЭНТЫ, КАЛІ ЗАПЛЮШЧВАЮЦЬ ВОЧЫ?

Насамрэч, it depends. Час ад часу затрыманні, часам пратэсты, бывае вайна. Тыя, хто за мяжой, бачуць мамін твар, любімыя сыркі на прылаўках і закаты Гародні; тыя, хто дома — лепшых сяброў, якіх не абдымалі вось ужо амаль 2 гады, супакой на душы і сцяг на аконцы...

Але дзе б мы ні былі,
калі мы заплюшчваем вочы, мы бачым Свабодную Беларусь.

Андрэй Ягораў — беларускі палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч. Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», чалец Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка». З'яўляўся нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) па Беларусі, пазней сустаршынёй Кіроўнага камітэта ФГС УП. У сферы палітычнай аналітыкі і палітычных даследаванняў працуе вось ужо больш за 20 гадоў.


🤯 ПЫТАННІ, ЯКІЯ НЕ ДАЮЦЬ НАМ СПАЦЬ

🔸Да чаго вядзе эканамічная свабода?
🔸Навошта (не)патрэбны эканамічныя абмежаванні?
🔸Як прывесці дзяржаву да эканамічнага росквіту?

Атрымаць адказы на гэтыя пытанні, а таксама даведацца пра іншыя неверагодныя факты вы зможаце на другой лекцыі Яраслава Раманчука ў рамках нашай праграмы Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms👽

Показано 20 последних публикаций.

115

подписчиков
Статистика канала