Репост из: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
“Ад мамы Францішка папу Францішку” - ліст Вольгі Севярынец да Рымскага Папы.
14 чэрвеня 2021 года Вольга Севярынец звярнулася да Рымскага Папы з лістом.
"Я б не адважылася пісаць да Вас, калі б не трагічныя падзеі, якія адбываюцца ў маёй дарагой Беларусі і ў маёй сям’і. Я звяртаюся да Вас, каб распавесці гісторыю маленькага хлопчыка Францішка і яго таты.
Мы жывем у сталіцы Беларусі ў Менску. Калі мы з мужам даведаліся, што чакаем дзіця, былі дні 500-годдзя з выдання Бібліі Францішка Скарыны – першай друкаванай беларускім асветнікам Бібліі. І мы вырашылі назваць нашага хлопчыка ў гонар Скарыны і ў Ваш гонар – Францішкам. Зараз Францішку тры гады, і ўжо год ён расце без таты.
Яго тата, Павел Севярынец, больш за год знаходзіцца ў беларускай турме."
Чытаць па-беларуску
Чытаць па-ангельску