Тутэйшы Шляхціч


Гео и язык канала: Украина, Украинский
Категория: не указана


Пашыраю беларушчыну

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Украина, Украинский
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Супольнасці бел_піскель патрэбна вашая дапамога

Дзецюкі з бел_піксель займаюцца пабудовай мапы Беларусі на мапе свету. Гэта можна пабачыць тут

Але рэч у тым, што на мапе прысутнічае адначасова шмат гульцоў з розных краін свету. І гульцы, што будуюць межы Расеі напалі на мапу Беларусі(цяпер яе трэба адбудоўваць нанава). Калі вам цікавы такі гульнявы працэс, то далучайцеся

Тэлеграм супольнасці: https://t.me/bel_pix

614 1 15 9 33

🚂 З’ездзіў у Тарнаў і Жэшаў, ды знайшоў цікавыя адсылкі да нашай гісторыі

У Жэшаве на гарадской плошчы стаіць помнік Тадэвушу Касцюшку. Прыемна пабачыць такі помнік!

У Тарнаве на могілках я знайшоў помнік паўстанцам 1863 года. Вядома, што канкрэтна тут прысвечана польскім паўстанцам на тэрыторыі Малапольскага ваяводства. Але тым не менш, прысутнічае герб з выявай Пагоні. Хто ведае, мо і нашых паўстанцаў магло занесці сюды?

Ну і герб Пагоня на будынку адміністрацыі тарнаўскай гміны. Так, гэта менавіта Пагоня. Бо гэты герб устанавілі у 2002 г. і ён мае адсылку да радавога гербу князёў Сангушкаў, вядомы як Літоўская Пагоня, а таксама да гербу Тарнова(месяц, на якім стаіць вершнік - гэта элемент шляхецкага гербу Ляліва).


А як у вас называлі «мялу»?

#родныясловы




🤯 Як два беларускіх дзеяча ўратавалі частку старога Менску

Сёння ад Старога Гораду ў Менску засталося няшмат. Але нават і яе савецкая ўлада прагнула знішчыць дазвання. Але так і не змагла. Бо на абарону гістарычнай забудовы сталі двое беларускіх дзеяча.

Л.Баразна разам з З.Пазняком у 1969 г. надрукавалі артыкул у абарону гістарычнай забудовы ў газеце «Правда». Як вынік - Машэраў быў змушаны адкласці знішчэнне гістарычных будынкаў у цэнтры горада(Траецкага прадмесця, Высокага Рынка, Ракаўскага прадмесця і інш).

Лявон Баразна актыўна ладзіў акцыі пратэсту супроць знішчэння гістарычнай забудовы.

Акурат неўзабаве перад чарговай акцыяй пратэсту сп.Лявона ўдарылі нажом у цёмным двары. Існуе меркаванне, што такім чынам КДБ расправілася з годным беларусам, які для іх быў як камок у горле.

3k 4 16 1 51

А таксама віншую з Днём Волі!

Сто год таму нашыя продкі абвясцілі пра незалежнасць Беларускай народнай Рэспублікі. Гэта знакавая падзея для ўсяго беларускага народа.

Памятайма і шануйма 🔥

908 0 1 11 66

💥 Глядзіце новы выпуск на канале

⚔️ Як нашыя продкі прымалі ўдзел у адной з найважнейшых бітваў у гісторыі Еўропы - бітве пад Венай? Многія ведаюць бітву пад Венай, як бітву, дзе палякі перамаглі туркаў. Але ж у той бітве былі і ліцьвінскія аддзелы - то ж нашыя продкі таксама спрычыніліся да гэтай вырашальнай бітвы. А пра гэта варта ведаць!

📌 Я пачаў рабіць выпускі па новаму. Цяпер яны сталі нашмат больш дынамічнымі: больш уставак, больш дынамікі, меньш вады. Напішыце, калі ласка, як вам?


Ці хацелі б вы, каб аналагічны помнік паўстанцам Каліноўскага ў будучыні ўстанавілі ў цэнтры Менска?
Опрос
  •   Так, безумоўна
  •   Не, мне гэтая ідэя не падабаецца
243 голосов


🔥 У Вільні ўстанавілі помнік паўстанцам Каліноўскага

📌 У цэнтры сам Кастусь Каліноўскі - правадыра вызвольнага паўстання 1863 года на Літве-Беларусі

📌 З правага боку ад Каліноўскага постаць Зыгмунта Серакоўскага. Ён быў адным з лідараў паўстанцаў. Серакоўскі абвясціў сябе генералам Літоўскім і Ковенскім пад імем Даленга. За кароткі тэрмін здолеў сабраць паўстанцкі аддзел колькасцю 5 тысяч. Быў цяжка паранены ў грудзі і схоплены ў палон. Але нават перад тварам смерці ў вязніцы адмовіўся здраджваць сваім і супрацоўнічаць з царскімі службоўцамі.

📌 Па левым баку ад Каліноўскага постаць Цітуса Далеўскага. Ён быў адным з паплечнікаў Каліноўскага і ўваходзіў у склад кіраўніцтва паўстаннем, а менавіта займаў пасаду паўстанцкага кіраўніка Вільні.

📌 Усе троя - героі паўстання 1863 года. І ўсіх іх расейскі ўрад прыгаварыў да павешання на Лукішскай плошчы ў Вільні. У 2019 годзе, пасля таго як здарыўся апоўзень на гары Гедыміна, іх астанкі знайшлі і ўрачыста перапахавалі.


Перад вамі Смальянскі замак, або інакшы «Белы Ковель», ад якога засталіся толькі руіны.

Ён быў збудаваны па замове князя Сямёна Сангушкі-Ковелькага як рэзыдэнцыя. Гэта ўнікальная з’ява, бо збольшага свае рэзыдэнцыі прадстаўнікі знатных радоў будавалі ўглыбіні дзяржавы, а гэты палац знаходзіўся зусім блізка да мяжы з Расейскай Імперыяй. Менавіта таму ён не пазбаўлены абарончых умацаванняў.

Тым не менш, у 1708 г. падчас «Паўночнай вайны» яго штурмам узялі казакі, што, пры адыходзе, на загад расейскага імператара Пятра І узарвалі яго.

Пасля паўстання 1830-1831 Смальяны ў Сангушкаў расейская ўлада канфіскавала, ды перадала царскаму чыноўніку Васілію Сямёнаву. Яго сын у 1847 г. прадаў замак на цэглу.

Да нашых дзён захавалася толькі адна вежа.

📌 p.s. для параўнання вось так будзе выглядаць картка з вынесеным уніз тэкстам. Каб вы маглі наглядна пабачыць.


Ці зручна чытаць тэкст на картцы?
Опрос
  •   Так, мне падабаецца, тэкст у картцы чытаецца добра
  •   Не, ня зручна чытаць. Лепш на картцы пакідаць малюнак, а тэкст выносіць пад картку
129 голосов


Я запускаю новыя тэматычныя карткі, дзе буду расказваць пра згубленую спадчыну нашага краю.

⚔️ У гэты раз я раскажу пра Смальянскі замак і пра тое, хто яго разбурыў.

📌 Ці працягваць рабіць надалей пра згубленую спадчыну? Калі так, то стаўце рэакцыю 🔥

#згубленаяспадчына


📌 Малавядомы герой, якога варта шанаваць нароўні з Касцюшкам

🔥 Я падрыхтаваў для вас карткі пра правадыра паўстання 1794 г на нашых землях Якуба Ясінскага.

Стаўце 🔥, калі было цікава


Прыклады ўжывання:
🌿Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны па чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца... (З.Бядуля);

🌿 Месяц ці ўжо зусім збіўся на сход, ці, ветахам на апошнім дыханні, узыходзіў пазней, і ў мокрай нізіне было амаль зусім цёмна. (У. Караткевіч).

📌Вятох - размоўнае слова. Літаратурна - вЕтах.

#родныясловы



Показано 15 последних публикаций.