Васіліскі ў паходзе


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Музеі, выставы, лекцыі, спадчына, вандроўкі, кніжкі... Усё, што патрапляе ў асабістыя зацікаўленасці адміна

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Заўтра ў 19.00 Арт-Вандроўня ладзіць вандроўку са Святланай Грышкевіч з інтрыгуючай назвай "Мінск містычны". Запісвацца тут! Можна даведацца:
• Хто такая менская князёўна і як яна ўплывае на наш горад па гэты дзень;
• Дзе шукаць менскіх прывідаў і чаму іх не варта баяцца;
• Як пазбавіцца ад эпідэміі (вельмі актуальна ў апошні год!);
• Чаму лепш не хадзіць ля Свіслачы ў цёмныя часы (хоць мы і зробім гэта падчас вандроўкі);
• Куды ісці, каб праверыць словы на сумленнасць;
• А таксама паўдзельнічаеце ў прыбытковым эксперыменце ;-)


Добрыя навіны з Кракава! Нью-ёркскі Метраполітан-музей перадаў у падарунак Вавельскаму замку слынны партрэт Уладзіслава Жыгімонта Вазы, які прыпісваецца майстроўні Рубенса. Партрэт быў створаны пасля візіта каралевіча ў іспанскія Нідэрланды, калі Уладзіслаў Жыгімонт наведваў Брусэль і Антвэрпен (у тым ліку і майстроўню Рубенса). У 1976 годзе карціна была перададзена на дэпазіт Вавельскаму замку пасля выставы "Мастацтва двара Вазаў", але зараз нью-ёрскі музей прыняў высакароднае рашэнне прэзэнтаваць партрэт Польшчы.


У Гелестадзе, непадалёк ад Осла, працягваюць раскопваць пахавальны дракар вікінгаў - першая такая знаходка за сто гадоў!


І таксама рэкамендуем паглядзець 2D-рэканструкцыю грабніцы Нефертары, зробленую на замову National Geographic


На адкрыцці выставы "Егіпет царыцы Нефертары" інаўгарацыйную лекцыю пра заснаванне і дзейнасць Егіпецкага музея ў Турыне прачытаў дырэктар музея Крысціян Грэка - вельмі рэкамендуем, асабліва ўражваюць сучасныя методыкі працы з муміямі!


Сёння, 6 снежня, у далёкім Тэхасе, а менавіта ў Kimbell Art Museum, адчынілася выстава "Егіпет царыцы Нефертары". Выстава прысвечана адной з самых знакамітых жанчын старажытнага Егіпта, улюбёнай жонцы Рамзеса ІІ, "той, дзеля каго ўзыходзіць сонца". У 1904 годзе італьянскі археолаг Эрнэста Ск'япарэлі адкрыў грабніцу Нефертары ў Даліне Царыц, яна заслужана лічыцца ледзьве не самай прыгожай з усіх захаваных грабніц. Выстава зроблена ў супрацы з Егіпецкім музеем у Турыне, адкуль дабраліся многія каштоўныя экспанаты, у тым ліку знаходкі з грабніцы Нефертары. Да Тэхаса ў нас шанцаў дабрацца няма, але можна прагледзець віртуальны тур па экспазіцыі!


У панядзелак 7 снежня яшчэ адзін цікавы вэбінар прапануюць польскія калегі, і ў той жа час (20.00 па беларускаму часу). Семінар прысвечаны феномену шляхецкіх двароў і засценкаў Наваградчыны. Каб яшчэ палякі ўмелі пазбавіцца крэсовай тэрміналогіі!






Заўтра ў 20.00 (па беларускім часе) у Каралеўскім замку ў Варшаве будуць расказваць пра феномен "кракаўскай шопкі". Нагадваем, што ў 2018 годзе "кракаўская шопка" была занесена ў спіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO (разам з Будслаўскім фэстам), а ў 2017 годзе шопкам была прысвечана адмысловая выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі. Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/89nwc44-n0s


Верым! Можам! Пераможам! У Львове адчынілася выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера.





Показано 13 последних публикаций.

51

подписчиков
Статистика канала