Беларуская афіша 🗓️


Гео и язык канала: Литва, Белорусский
Категория: Политика


🗓️ Незалежныя анонсы беларускіх культурніцкіх, адукацыйных і палітычных мерапрыемстваў у Вільні. Для публікацыі анонса пішыце наўпрост:
@high_quality16
👉 Падтрымаць канал можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/EventsVilnius

Связанные каналы

Гео и язык канала
Литва, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


🌟 Тренинг: PR и Коммуникации

Как правильно и быстро выстроить коммуникацию с аудиторией и привлечь внимание к своему проекту или продукту? Регистрируйся на тренинг и мы научим тебя разработке эффективных PR-стратегий для качественной коммуникации.

👩‍💼 Ведущая тренинга: Лена Семёнова – 15+ лет в маркетинге, медиа и коммуникациях. Разрабатывала и реализовывала маркетинговые стратегии для мировых брендов.

Что ждет тебя на тренинге?

✅ Ответы на главные вопросы при создании эффективной PR-кампании
✅ Разработка и реализация PR-стратегии
✅ Пресс-релизы и качественное взаимодействие с медиа
✅ Работа с инфлюенсерами
✅ Кризисный пиар

📊 Формат: Лекция + Q&A сессия.
10 слотов на индивидуальные сессии по 30 минут. Записаться можно будет во время тренинга.

📅 5 апреля в 18:00
📍 Vilnius, Кампус ЕГУ (Savičiaus g. 17, аудитория 303) + ONLINE
📝 Участие бесплатное, но нужна регистрация

Тренинг проходит в рамках проекта Imagine Y и реализуется при финансовой поддержке Европейского Союза


30 САКАВІКА || Вандроўка з нагоды дня народзінаў Францішка Багушэвіча!

Прапануем вам у суботу 30 сакавіка далучыцца да вандроўкі па Віленшчыне, прысьвечанай заснавальніку найноўшай беларускай літаратуры, чый запавет для беларусаў  «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!» актуальны і да сёньня.

Нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту.

📌 Маршрут вандроўкі: Вільнюс > Немеж > Барэйкаўшчына > Рукойні > Савічуны > Сьвіраны > Меднікі > Вільнюс.

Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.

🕰 Выезд з Вільнюса ў 9:30 раніцы, вяртаньне недзе а 16-й.
👉 Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя:
https://forms.gle/DSebkdzx7zTCdBSu6

Пытаньні па вандроўцы можна задаць праз тэлеграмы:
@LiusterkaVilnia
@PineBaltic


🎶  30 САКАВІКА | Канцэрт гурта «Вячоркі»

Гурт «Вячоркі» — гэта малады акустычны праект, асноўнай ідэяй якога з'яўляецца калейдаскапічнасць творчасці, сумяшчэнне розных жанраў і  стыляў. На канцэрце вы пачуеце беларускамоўныя адаптацыі хітоў Альбано і Раміна Пауэр, Джо Дасэна, групы Акварыум і многіх іншых. А таксама непаўторны аўтарскі матэрыял.

📅 30 сакавіка, 18:30
🏛 Цэнтр Беларускай Культуры (Vilniaus g. 20)

👉 Уваход вольны. Данаты вітаюцца.


Репост из: Беларусы ў Вiльнi
СУСЕДСКІ ФЭСТ ПІСАНAК!☀️

Адзначаеце вы Вялікдзень ці не, а ён паўсюль: у горадзе, у крамах, у кавярнях. То давайце дададзім і нашай эстэтыкі ў гэтую падзею!

Прыходзьце да нас на фэст, дзе мы:
🐣 размалюем яйкі ў цудоўнай мінімалістычнай беларускай традыцыі
🐣 дададзім колеру ў жыццясцвярджальнай украінскай
🐣 распішам маргучай у таямнічай традыцыі Літвы
🐇 пашукаем разам з дзецьмі велікодныя скарбы ў скверыку
🐇 .пагутарым разам з рознымі экспертамі на розных мовах пра старажытныя і хрысціянскія традыцыі
🕺💃Ды заспяваем й патанчым у нашых традыцыях, каб назапасіць добры настрой!

Чакаем вас на нашым фэсце ўрачыстасці дабрыні і надзеі, створанай разам! 🐣
📆 КАЛІ: 31 сакавіка а 12.30
📍 ДЗЕ: Музей Івана Луцкевіча [Vilniaus, 20]
✔️ ЯК: калі ласка, зарэгіструйцеся на майстар-класы, колькасць месцаў абмежавана


25 САКАВІКА || Фотавыстава прысвечаная аршанскаму месцу Сталінскіх рэпрэсій

Выстава прысвечана аднаму з месцаў масавых расстрэлаў у Беларусі ў часы сталінскіх рэпрэсій.

У 1982 годзе падчас будаўніцтва чыгункі ва ўрочышчы Кабылякі ў Аршанскім раёне выяўленыя чалавечыя парэшткі. Спецыяльна створаная Дзяржаўная камісія прызнала: гэта ахвяры масавых расстрэлаў НКУС у 1930-я гады. У пачатку 1990-х па патрабаванні аршанцаў улады пачалі ствараць тут мемарыял і ўсталявалі велізарны прыродны валун. Так Кабыляцкая гара разам з Курапатамі стала адным з вядомых месцаў масавых злачынстваў савецкай улады ў Беларусі.

Выстава адкрыецца 25 сакавіка і будзе экспанавацца да 12 траўня. На афіцыйным адкрыцці выступяць удзельнікі аршанскай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы», кіраўніцтва літоўскага «Музея акупацыі і барацьбы за свабоду» і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету. Пасля афіцыйнай часткі адбудзецца экскурсія па выставе.

🗓️ 25 сакавіка ў 16:00
👉 Tuskulėnai manor
(Žirmūnų g. 1F)


«Шлях дадому»: Выстава ў Доме нацыянальных меншасцяў

🗓 25 сакавіка а 14:30
Адрас: вул. Раўгіклас 25, Вільнюс

Запрашаем паглядзець на вобразы беларускіх добраахвотнікаў, якія стаялі ў складзе літоўскай арміі 1918-1923 гг. і іншых беларускіх герояў, якія аддалі сваё сэрца за савецкім часам і за абарону Украіны з 2014 года.

❤️‍🩹Дапамагчы клубу
❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot


🔥 Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў

Рабі свет лепшым праз сацыяльныя праекты на Стартап-школе беларускіх сацыяльных праектаў! Гэты курс разлічаны для маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі для запуску паспяховага сацыяльнага бізнэсу.

🗓️ 23 красавіка — 4 чэрвеня ў Вільні і анлайн.

Падчас стартап-школы ты:

👉 паслухаеш карысныя лекцыі,
👉 папрацуеш на майстар-класах,
👉 паўдзельнічаеш у ментарскіх сесіях,
👉 выступіш на Дэма дні — пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.

Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (да 6.000 EUR) і ментарскую падтрымку!

Азнаёміцца ​​з праграмай стартап-школы, ментарамі і FAQ можна на нашым сайце: https://school.imaguru.net/

Каб узяць удзел запоўні заяўку

Стартап-школа пройдзе ў межах праекту Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.


❗СУСТРЭЧА АДБУДЗЕЦЦА Ў ДРУГІМ МЕСЦЫ❗

Апдэйт: Замак (Naujoji Riovoniu 10). Час таксама змяніўся — 22 сакавіка ў 19:00

Прычыны на тое апублікаваў Центар беларускай супольнасці, ў якім першапачаткова павінна была прайсці сустрэча 👇

Калі коратка, то сустрэчы з Уладзімерам Арловым ня будзе.
Калі разгорнута, то сустрэчы ня будзе з-за таго, што частка літоўскай супольнасьці занепакоеная тым, што ў Вільню прыязджае “галоўны ідэоляг літвінізму”. Літоўскі блёгер Жыльвінас Сьвітоюс зрабіў допіс у фэйсбуку з такім загалоўкам, пост атрымаў шмат увагі аднадумцаў, ёсьць камэнтары з пагрозамі. Мы ня можам ні гарантаваць бясьпекі Арлова, ні нашай.
Беларусам відавочна, што Арлоў не зьяўляецца літвіністам. Але хай гэта служыць нашай супольнасьці папярэджваньнем аб тым, што калі праблема камунікацыі між двух супольнасьцяў нам выглядае выдуманай, вырванай з кантэксту, зманіпуляванай прарэжымнымі маніпуляцыямі - гэта ня робіць яе менш сапраўднай для іншага боку. Гэты канфлікт будзе працягвацца. Беларуская супольнасьць у Літве мусіць актыўна яго вырашаць, і першым крокам гэтага вырашэньня абавязкова мусіць быць намаганьне зразумець прэтэнзыі літоўцаў са шчырай спагадай і цікаўнасьцю. Беларуская й літоўская супольнасьць - ня ворагі, яны маюць ворагаў супольных. Заклікаем паводзіцца сыходзячы з гэтай пазыцыі.

Нашая звычайная палітыка мадэратарства камэнтароў уключае выдаленьне камэнтароў, якія адкрыта заклікаюць да гвалту. Калі такія зьявяцца гэтым пастом зь літоўскага боку, мы ня будзем іх выдаляць. Калі людзям баліць, гэты боль варта чуць.

https://t.me/vilniaus20/777


❤️‍🔥 Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка!

24 сакавіка

🔴 12:00-13:30Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі

🔴 13:30 - 18:00Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня: рэгістрацыя пасажыраў і кіроўцаў тут

🔴 14:00-16:00Прэзентацыя карты БНР «Шляхамi БНР» у Карчма 1863

🔴 17:00-19:00Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка + міні-кірмаш з нацсымболікай у Музеі ім. Луцкевіча

🔴 19:00Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.).

25 сакавіка

🔴 9:00Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

🔴 10:00Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі. Рэгістрацыя тут

🔴 12:00Экскурсія-шпацыр  «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя

🔴 16:00Круглы стол Рады БНР у Вільні з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау‌ і журналістаў. Рэгістрацыя

🔴 18:00Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы.

🔴 18:30Святочны марш, прысвечаны Дню Волі (старт з Лукішскай плошчы)

🔴 19:15Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.


Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас у пятніцу 22 сакавіка на сустрэчу з Уладзімірам Арловым.

📆 22 сакавіка
⏰ 18:30
📍Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20)


22 сакавіка ў 19:00 запрашаем на адкрыццё выставы Out(In)side беларускай мастачкі Ангеліны Блашчыцынай. Ангеліна – адна з пераможцаў сумеснага з Chrysalis Mag OPEN CALL!

▫️Out(In)side – выстава-даследванне ўнутранага і знешняга свету чалавека праз партрэты і акварэльныя ілюстрацыі Ангеліны Блашчыцынай.

Праз кожны слой заліўкі, кожнае перапляценне колераў мастачка расказвае гісторыю пра сустрэчу рэальнасці і міфа, а акварэль як матэрыял накіроўвае гледача даследаваць крохкасць і тонкасць уласнай існасці.

👉 Рэгістрацыя на адкрыццё па спасылцы! Уваход вольны!

🔍 Выставу можна паглядзець з 22 сакавіка па 10 красавіка ў працоўныя дні спэйса з 9:30 па 18:00 па адрасе Karmelitų gatvė 5, Vilnius, CreateCulture Space.


Лекцыя: «Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі»

Сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну, дадае новыя кантэксты і надае ёй адметнасці. Гэта ня толькі камяні і таблічкі «ахоўваецца дзяржавай», але і тое, што супольнасць ці група вызначае як вартае і каштоўнае для захавання і спрабуе, часам без дапамогі, зберагчы і абараніць.

На лекцыі вы даведаецеся, як сучаснае мастацтва працуе са спадчынай, ствараючы і аднаўляючы тое, што часам нам здаецца нявартым увагі.

Аліна Дзеравянка – менеджарка культурных праектаў, лектарка.
Каардынавала такія праекты як: Нябачная спадчына Берасця, арт-рэзідэнцыі ў Фондзе і ў «Прасторы КХ», праект «Культура і Крэатыўнасць», архітэктурны фэст «Архстояніе», міжнародную мастацкую рэзідэнцыю ў Нікола-Ляніўцы і іншыя.

📅 20 сакавіка
🕕 18:30 (па Вільнюсу)

📍 Месца: Вільнюс і анлайн у zoom

Працоўная мова – беларуская.

📝 Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.


📚 Заўтра ў Карчме 1863 адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Сыса «Дом»

Што вас чакае?

Утульная размова з аўтарам пад келішак і эксклюзіўны напой з піва и брэндзі (які, дарэчы, быў створаны адмыслова да прэзентацыі).
Чакаем усіх аматараў беларускай літаратуры!🧾

Калі: 20 сакавіка
Пачатак: 19.00
Дзе: Карчма 1863 (Bokšto g. 2/Latako g.1)


19 сакавіка а 18-й «Культурніцкі нетворкінг»!

Запрашаем усіх, хто датычны да арганізацыі культурнага жыцця Вільнюса, на наш Культурніцкі нетворкінг, дзе мы пазнаёмімся, падзелімся ідэямі, чэленджамі, і канешне, падрыхтуем глебу для сумесных праектаў!

У праграме:

• знаёмствы і нетворкінг — мы падрыхтавалі некалькі цікавых метадаў знаёмства
• спікеры — мы запрасілі літоўскіх і беларускіх культдзеячаў
• Open Mic культурніцкіх праектаў — мы хочам каб і вы падзяліліся сваёй ініцыятывай ці праектам.

Рэгістрацыя па спасылцы!

💰 Уваход вольны, але па жаданні можна пакінуць ўнёсак ў дабрачынную скрыню.

🍾 BYOB — прыносьце з сабой напоі (можна алкагольныя).


Прыходзьце на першы канцэрт Антона Маслыка пасля зняволення!

Антоніа Маслоў - вакаліст мінскага гурта "Невядомы маршрут" ("Неизвестный Маршрут"), вядомы вам як былы палітзняволены Антон Маслыка, у падтрымку сваёй сям'і сыграе свой першы канцэрт пасля няволі ў падтрымку сваёй сям'і!

У праграме: аўтарскія песні, песні гуртоў Кіно, Заапарк, Акварыум і інш.

❤️‍🔥 Сябры, прыходзьце падтрымаць Антона - сям'я палітвязняў з трыма дзецьмі прыйшлі ў Літву праз лясы, уцякаючы ад чарговага крымінальнага пераследа і з нуля будуюць сваё жыццё ў Вільні.

Чытаць гісторыю Антона і яго сям'і на Вясне >>

🗓️ 20 сакавіка, серада
🕗 20:00 пачатак | 19.30 дзверы
📍 Дом Легенд, Subačiaus g. 15/2
🎟️ Уваход: данат ад 5€ на уваходзе.


☘ Celtic-punk гурт Вcё_CRAZY запрашае адзначыць Дзень Святога Патрыка!

Квіткі на ўваходзе — 10 еўра

Калі? 17 сакавіка, 18:00
Дзе? Pahonia Bar (Gedimino pr. 27)


🌐 Онлайн–кемп: «Молодежь за устойчивое развитие»

Мы хотим, чтобы твой голос был услышан! В этом месяце мы запускаем SDG Camp, где будем говорить про:

1) образование
2) права человека
3) изменение климата
4) перспективы будущего. 

Мы проанализируем тренды, выявим возможности и проблемы, чтобы создать видение будущего Беларуси, которое будет представлено на Саммите будущего в 2024 году.

📍 Когда: начиная с 19 марта, каждый вторник и среду с 18:30 до 20:00 по Минскому времени
📍 Где: онлайн, с возможностью получения сертификата участия (если ты участвовал_а как минимум в 2 вебинарах и вносишь свой вклад в сессии)

Протоколы безопасности и ссылки на Zoom будут высланы каждый понедельник перед встречей.

Заявки принимаются до 15 марта, но ты можешь присоединиться в любой момент!

Зарегистрироваться!

Online Camp реализуется инициативой "Молодежь за устойчивое развитие" и Зеленой Сеткой, совместно с Goethe-Institut в рамках проекта Imagine Y и при финансовой поддержке Европейского союза.


Репост из: Беларусы ў Вiльнi
✌️ Публічны прагляд дакументальнага фільма «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Ўкраіне» 🇧🇾🇺🇦🇱🇹
«Пакінуўшы сем'і і надзейны прытулак у Вільні, беларусы працягваюць змагацца за свабоду ва Украіне».

Аўтары запрашаюць на бясплатны прагляд фільма і дыскусію з яго героямі, а таксама з літоўскімі і беларускімі праваабаронцамі і актывістамі.

Як выглядае супраціў, якi icнуе ў Менску i iншых гарадах Беларусi, на полі бою ва Украіне і сярод беларускай дыяспары ў Літве, Польшчы і іншых краінах? Якой мы бачым будучыню літоўскай і беларускай суполак перад рыторыкай літвінізму і вайны?

⏺ У дыскусіі ўдзельнічаюць (Будзе дададзена):
⏺ Героі фільма:
Любоў Рабцэвіч — Беларуская актывiстка, якая жыве ў Літве
Аляксандр Клачко «Кусь» — Добраахвотнік, які ваяваў у палку імя Кастуся Каліноўскага ва Украіне
Віціс Юрконіс — Дырэктар «Freedom House» у Літве
Вольга Зазулінская — Кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», каардынатар праграм дапамогі палітвязням, праваабаронца

📆 Дата: 18 сакавіка, панядзелак
📍 Месца: «Meno Avilys», A.Goštauto g.2, Vilnius
🔅 Праграма:
19:30: Паказ фільма (на беларускай/рускай мовах з літоўскімі субтытрамі)
20:30: Дыскусія

❗️Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя


❤️‍🔥 Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка!

24 сакавіка

🔴 12:00-13:30Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі

🔴 13:30 - 18:00Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня:

13:30-14:00 — збор аўто і пасажыраў на пл. В. Кудзіркі
— 14:00 — старт аўтапрабега
- 16:00 — наведванне магілы Дуж-Душэўскага
— 18:00 — вяртанне ў Вільню


🔴 19:00Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.).

25 сакавіка

🔴 9:00Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

🔴 10:00Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі.

🔴 16:00Круглы стол Рады БНР у Вільні з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау‌ і журналістаў. Рэгістрацыя

🔴 18:00Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы.

🔴 18:30Святочны марш, прысвечаны Дню Волі (старт з Лукішскай плошчы)

🔴 20:00Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.


🚀 Трэнінг: Майстэрства перамоваў

Перамовы гуляюць важную ролю ў дасягненні мэт, ўсталяванні партнёрскіх адносін і вырашэнні канфліктаў. Калі ты хочаш даведацца, як дасягаць свайго ў любых перамовах, то гэты трэнінг дакладна для цябе.

👨‍💼 Вядучы трэнінгу: Віталь Сафронаў — бізнес-трэнер і кансультант, заснавальнік «Перамоўнай качалкі» і клуба дэбатаў «Tik-Talk».

Што будзе на трэнінгу?

👉 Асноўныя прынцыпы паспяховых перамоваў
👉 Эфектыўныя стратэгіі і тактыкі вядзення перамоваў
👉 Як вызначаць інтарэсы бакоў і знаходзіць узаемавыгадныя рашэнні
👉 Метады кіравання канфліктамі і пераадолення цяжкасцей у перагаворным працэсе

📊 Фармат: Лекцыя + Q&A сесія. + 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.

📅 12 сакавіка ў 18:00
📍 Vilnius, Кампус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
(Savičiaus g. 17, аўдыторыя 303) + ONLINE

📝 Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя

Трэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза

Показано 20 последних публикаций.