Валанцёры Офіса 👍🏻


Гео и язык канала: Украина, Украинский
Категория: Новости и СМИ


Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай.
Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot.
Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Украина, Украинский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Напэўна, вы чулі пра сацыяльныя бізнесы і праекты. У чым розніца і што ўвогуле яны сабою ўяўляюць?

Расказваем у картках.

#лікбез


#Адукацыя: падборка стыпендый, даступных беларусам і беларускам

🇵🇱 Праграма Каліноўскага
Праграма польскага ўрада для маладых беларусаў, якія пазбаўленыя магчымасці вучыцца ў роднай краіне, адкрывае набор на 2024/2025 год. Можна бясплатна вучыцца на праграмах бакалаўрыяту ці магістратуры (умовы) або праходзіць навуковыя стажыроўкі (умовы). Прадугледжаны і курс польскай для тых, хто яе не ведае.
🗓️Набор адкрыты да 15/05.

🇩🇪 Стыпендыя SBW Berlin
Мэта гэтай стыпендыі – падтрымаць маладых студэнтаў, развіваючы ў іх навыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва і праектавання. Стыпендыя даступная і бакалаўрам, і магістрам. Пакрываецца навучанне, пражыванне ў Берліне і іншыя выдаткі. Адна з умоў – пасля заканчэння праграмы вярнуцца ў сваю краіну.
🗓️Дэдлайн не ўдакладняецца.

🇨🇭Постдоктарская праграма 
Швейцарскі ўніверсітэт ETH Zurich запрашае тых, хто скончыў аспірантуру ў апошнія два гады або хутка яе скончыць, на стажыроўку. У мінулым удзельнікі праграмы хутка пасля сканчэння станавіліся прафесарамі. Падчас стажыроўкі выплочваюць зарплату і даюць дадатковае фінансаванне на праекты.
🗓️Заяўкі прымаюцца да 01/09.


Гарачыя #магчымасці ад Еўрапейскага корпуса салідарнасці

🇦🇼Вучыць моладзь мастацтву на Арубе
На Арубе (тэрыторыя Нідэрландаў у Карыбскім моры) праект «Dream, Dare, Do» шукае валанцёраў (-к), якія будуць праводзіць варкшопы па тэмах танцаў, тэатру, стварэння музыкі, відэа і іншых. Праект пройдзе ў ліпені.
🗓️Заяўкі прымаюцца да 21/04.

🇵🇱Дапамагаць уцекачам у Познані
На 2 месяцы вы можаце далучыцца да каманды, якая інфармуе і падтрымлівае жанчын і дзяцей-уцекачоў і ўцякачак, ладзіць моўныя клубы, дзіцячыя актыўнасці і майстар-класы. Праект будзе працаваць у ліпені-жніўні. 
🗓️Заяўкі прымаюцца да 30/04.

🇫🇷Вучыць дзяцей у французскіх Альпах
У рамках праекту трэба будзе вучыць дзяцей тэмам культурнай разнастайнасці, недыскрымінацыі, экалогіі і іншым. Праект будзе дзейнічаць 10 месяцаў з кастрычніку’24.
🗓️Заяўкі прымаюцца да 19/05.

🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца.

🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.


Лекцыі, летняя школа, моладзевы абмен: новыя магчымасці для беларусаў і беларусак

Women's Question: лекцыі для беларусак
Women's Question – адукацыйна-падтрымліваючая праграма для жанчын, якія знаходзяцца ў эміграцыі або задумваюцца аб пераездзе. У рамках праграмы пройдзе цыкл анлайн-лекцый пра фінансы, кар'еру, здароўе і іншыя тэмы. Лекцыя з Львом Львоўскім пра бюджэт пройдзе ўжо заўтра.

Летняя школа па тэме еўраатлантычнай інтэграцыі
Каледж Еўропы ў Наталіне (Варшава) запрашае людзей з краін Усходняга партнёрства прыняць удзел у школе, дзе будуць абмяркоўвацца спосабы актывізаваць еўраатлантычную інтэграцыю ў час крызісаў. Запрашаюць у першую чаргу прафесіяналаў (-к) з 5 гадамі працоўнага досведу. Выдаткі, звязаныя з удзелам, пакрываюцца.
🗓️ Заяўкі прымаюцца да 26/04. Школа пройдзе 1-10 ліпеня.

Моладзевы абмен Urban Gardening 
Моладзь ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў запрашаюць да ўдзелу ў абмене па тэме «Гарадскі сад \ агарод» у Гановеры. Таксама ўдзельнічаць будзе моладзь з Нямеччыны і Славакіі. Для ўдзелу трэба ведаць англійскую на ўзроўні ад А2. Будзе забяспечанае пражыванне. Па сканчэнні праграмы трэба будзе рэалізаваць свой праект у Беларусі.
🗓️ Заяўку трэба даслаць як мага хутчэй. Школа пройдзе 14-24 ліпеня.

#адукацыя


#што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю апошніх тыдняў

Вячорка: праца Офіса
У інтэрв'ю «Еўрарадыё» дарадца Ціханоўскай адказаў на прапановы змяніць каманду Офіса, расказаў пра кантакты з ААН і іншымі міжнароднымі партнёрамі, падтрымку для добраахвотнікаў ва Украіне і іншае.

Сахашчык: рызыкі новай вайны
Рэжым працягвае казаць пра магчымую вайну. Ёсць інсайды пра магчымасць нападу на краіны Балтыі. Наколькі гэта верагодна? «DW Беларусь» на гэта адказалі аналітык Рыгор Ніжнікаў і прадстаўнік Кабінета па нацбяспецы і абароне Валер Сахашчык.

Кірылюк: лабізм і імідж палітыкаў
У інтэрв'ю «Свабодзе Premium» юрыст НАУ пракаментаваў сітуацыю з гадзіннікам, расказаў пра лабізм і пра адрозненні дэмакратычных сілаў ад прадстаўнікоў рэжыма.

«Мне таксама не падабаецца»: TikTok ці ТБ-прапаганда?
У новым выпуску ток-шоу Яўгенія Сугак разам з Аленай Жываглод, Фёдарам Паўлючэнкам і Андрэем Вардамацкім абмеркавалі, што мае больш уплыву на беларускае грамадства: прапаганда ці незалежныя каналы? 

Міхаіл Жамчужны: сітуацыя ў турмах
Грамадскі актывіст і былы палітвязень у шоу «ТОК» распавёў пра той час, які правёў за кратамі. У тым ліку Міхаіл расказаў пра ўмовы, якія ствараюць для палітвязняў.

Леў Львоўскі: эканоміка Беларусі
Эканаміст BEROC у эфіры «Белсата» прааналізаваў стан эканомікі Беларусі, санкцыі, рызыкі крызісу і адказаў на іншыя пытанні.


#Адукацыя: працягваем дзяліцца магчымасцямі 

Школа народнай дыпламатыі
Народныя амбасады працягваюць цыкл лекцый у Школе дыпламатыі. Адну з лекцый правядзе Анатоль Лябедзька. Ён раскажа пра Еўрапарламент і нацыянальныя парламенты Еўропы. Таксама Анатоль распавядзе пра працу Офіса з парламентамі і пра тое, што для прасоўвання беларускага парадку дня могуць рабіць дыяспары і НКА.
🗓️ Лекцыя пройдзе ў чацвер, 18/04, а 20:00 па Мінску.

«Канфлікты на еўразійскай прасторы»: курс ад ВБЎ
На курсе Вольнага беларускага ўніверсітэта вы зможаце знайсці адказы на пытанні міжнароднай палітыкі і канфлікталогіі і зразумець складаныя працэсы, што адбываюцца на постсавецкай прасторы. Курс асінхронны, яго можна праходзіць у зручны для сябе час.
🗓️ Набор на курс адкрыты да 20/04.
 
«Political English in times of political instability»: курс ад ВБЎ
Падчас курсу можна будзе адначасова палепшыць сваю англійскую мову і паглыбіць веды ў палітыцы. Вы зможаце пашырыць слоўнікавы запас і актыўна выкарыстоўваць яго ў дыскусіях. Курс асінхронны, яго можна праходзіць у зручны для сябе час.
🗓️ Набор на курс адкрыты да 20/04.


Працягваем расказваць пра навучальныя анлайн-платформы.

У картках – 7 платформаў, на якіх можна прайсці кароткі курс, так і атрымаць універсітэцкі дыплом!

#лікбез


Прафесійныя #магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка

Fulbright TEA
Праграма прапануе беларускім настаўнікам(-цам) устаноў сярэдняй адукацыі магчымасць прайсці шасцітыднёвае прафесійнае навучанне ў адным з універсітэтаў ЗША. Запрашаюць да ўдзелу настаўнікаў (-ц) англійскай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых навук або грамадазнаўства.
🗓️Заяўкі прымаюцца да 14/04.

SDG Media Camp
Міжнародны праект шукае медыя-прафесіяналаў і прафесіяналак з Беларусі, якія хочуць паглыбіць веды па экалагічным аспекце ўстойлівага развіцця. Большая частка праграмы пройдзе дыстанцыйна, але будуць і тры афлайн-сесіі (Малдова, Нямеччына, Польшча).
🗓️Заяўкі прымаюцца да 14/04.

Гранты ад Civic Innovation Fund
Фонд падтрымае праекты ў межах двух напрамкаў: этыка ў вобласці штучнага інтэлекту; фінансавая і эканамічная пісьменнасць. Можна будзе атрымаць да €12,000 на праект, які цягнецца да года. Прыярытэт ва ўдзельнікаў (-ц) ва ўзросце да 35 гадоў і маладых ініцыятыў.
🗓️Заяўкі прымаюцца да 30/04.


Мы ўсе карыстаемся сацсеткамі, але імі ж карыстаюцца і сілавікі. Калі вы адміністратар (-ка) чату ці групы – або звычайны карыстальнік (-ца), трэба паклапаціцца аб сваёй бяспецы.

✔️ Instagram. Абавязкова выдаліце здымкі, па якіх можна ідэнтыфікаваць вас ці іншых людзей на пратэстах. Зачыніце профіль. Выдаліце лайкі і падпіскі, калі знаходзіцеся ў Беларусі ці плануеце паездку.

✔️ Facebook. Абмяжуйце спіс людзей, якія могуць бачыць вашую актыўнасць. Знайдзіце і выдаліце лайкі і каментары пад "палітычным" кантэнтам. Калі вы рабілі данаты праз Facebook Pay, выдаліце акаўнт.

✔️ TikTok. У наладах прыватнасці зрабіце акаўнт закрытым і схавайце спіс лайкнутых відэа. Калі вы ў Беларусі, выдаліце лайкі на небяспечным кантэнце – ці, калі ўжо паставілі шмат, выдаліце акаўнт і стварыце яго наноў.

✔️ УКантакце і Аднакласнікі. Гэтыя сацсеткі кантралююцца ФСБ і актыўна супрацоўнічаюць з рэжымам у Беларусі. Што рабіць? Выдаліце свае акаўнты, каб нават у выпадку затрымання немагчыма было ўбачыць вашыя лайкі. Калі адмініструеце групы ці паблікі ў гэтых сацсетках, рэгіструйце акаўнт на замежны нумар і карыстайцеся TOR.

Падрабязная інструкцыя па ўсіх сацсетках – у нашым вялікім гайдзе. Беражыце сябе!

#бяспека


Вакансіі і стажыроўкі: новыя #магчымасці

Стыпендыя імя Вацлава Гавэла: набор на 2025 год
Стыпендыяты, якія пройдуць адбор, на працягу шасці месяцаў будуць праходзіць стажыроўку ў рэдакцыі галаўнога офіса RFE/RL. Яшчэ адзін месяц стажыроўкі яны правядуць у мясцовых бюро арганізацыі.
🗓️Набор пачнецца з 1 траўня.

Дыстанцыйная праца на ЮНЕСКА
Калі ў вас ёсць адукацыя па сацыяльных навуках і ад двух гадоў досведу даследаванняў – можна атрымаць кантракт кансультанта (-кі) у ЮНЕСКА. Трэба будзе пісаць агляды акадэмічнай літаратуры, працаваць над справаздачай па стане адукацыі і выконваць іншыя задачы.
🗓️Заяўкі – да 11/04.

Даследчая стажыроўка ў Японіі
Кандыдатаў (-к) з доктарскай ступенню ва ўзросце да 45 запрашаюць правесці даследаванне ў Японіі. Універсітэт трэба будзе знайсці самастойна, але праграма пакрывае ўсе асноўныя звязаныя з удзелам выдаткі. Стажыроўка можа цягнуцца 6 месяцаў у час паміж 04/2025 і 03/2026.
🗓️Заяўкі – да 30/06.


Адукацыйныя магчымасці красавіка: падборка

Афлайн-семінар па публічнай палітыцы ў Познані 🇵🇱
На семінары Моладзевага блока ўдзельнікі і ўдзельніцы сфакусуюцца на радыкальна ліберальных зменах у постсацыялістычных краінах ва ўмовах сапраўднай палітычнай канкурэнцыі. Вітаецца веданне англійскай мовы на ўзроўні ад В2. Кампенсуюцца выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.
🗓️Заяўкі прымаюцца да 12/04, а семінар пройдзе 25-28/04.

Трэнінг па самаабароне і асертыўнасці для жанчын у Варшаве 🇵🇱
На трэнінгу па WenDo вас навучаць, як адчуць сваю ўнутраную сілу ў любой сітуацыі: у блізкіх адносінах, на вуліцы і г.д. Трэнінг разлічаны на 12 гадзін (двойчы па 6), наведаць яго трэба цалкам.
🗓️Трэнінг пройдзе 13-14 красавіка з 11:00 да 17:00. Заяўкі – да 9/04.

#адукацыя


#што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю апошніх тыдняў

Латушка: новыя сустрэчы і праца над адказнасцю рэжыма
Намеснік кіраўніцы Кабінета расказаў пра сустрэчу з паслом Індыі, магчымыя пагрозы бяспекі для краін Балтыі і працу над прыцягненнем рэжыму да адказнасці.

Шыянок і Юхно: праца дыяспар
Кіраўніца Офіса дэмсіл у Чэхіі Крысціна Шыянок і прадстаўніца Народнай амбасады ў Італіі Юлія Юхно распавялі пра канферэнцыю ў Празе, дапамогу дыяспараў палітвязням і іншыя пытанні.

Астаповіч: BELPOL і сілавікі
Заснавальнік BYPOL і цяперашні прадстаўнік BELPOL падзяліўся навінамі пра працу ініцыятывы і апісаў патрэбныя рэформы сілавых органаў у Беларусі.

Арцём Брухан: сітуацыя ў Беларусі і выбары ў КР
Намеснік кіраўніка НАУ пракаментаваў магчымыя з «ВНС» змены ва ўладзе ў Беларусі і надыходзячыя выбары ў Каардынацыйную Раду.

Гацура-Яворская: беларусы ва Украіне
З якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Украіне і як ім дапамагае рэабілітацыйны цэнтр? Расказала былая палітзняволеная і заснавальніца цэнтра Таццяна Гацура-Яворская.

«Жанчыны цяжкіх паводзін»: як жанчынам уплываць на палітыку
У новым выпуску шоу на YouTube Леся Руднік, Дар’я Сярэнка і Алана Гебрэмарыям з вядоўцамі абмеркавалі, чаму бачнасць жанчын у палітыцы ў Беларусі не роўная прадстаўленасці жанчын – і як гэта змяніць.



Показано 13 последних публикаций.