Глабальным выклікам - інтэрнацыянальны адказ
У мінулую нядзелю мы наведалі чарговую акцыю беларускай дыяспары Варшавы, каб нагадаць пра інтэрнацыянальную салідарнасць і пагрозу нацыяналізму. Наш таварыш выступіў з прамовай:
"У суботу па Варшаве прайшоў марш польскіх нацыяналістаў пад лозунгам "гэта ня наша вайна". Ці сапраўды мы павінны заплюшчыць вочы на падзеі ў суседняй краіне і займацца толькі мясцовымі справамі?
Па-першае, любая вайна гэта смерці нявінных, мірных жыхароў. Гуманнасць, неабыякавасць і салідарнасць павінны кранацца ўсіх людзей.
Па-другое, гэтая вайна вызначае лёс цэлага рэгіёна Ўсходняй Эўропы. Ад яе вынікаў будзе залежыць у якім эканамічным і палітычным стане апынецца цэлы шэраг краін. Перамога над імперыяй карысная ўсім нам.
А што наконт тых, хто лічыць што гэта не іх вайна? Ці ёсць назва такой залішняй увазе на мясцовых падзеях, лакальнаму эгаізму? Імя яму - нацыяналізм.
Поўная прамова па спасылцы - https://telegra.ph/Glabalnym-vykl%D1%96kam---%D1%96ntehrnacyyanalny-adkaz-01-24