Алесь Гулевіч


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Вершы

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Калі ласка, прыбярыце ад экрана цяжарных дзяцей з хваробамі сэрца!!! Бо я папярэдзіў.


Соль табе ў вочы, аглобляю ў плечы,
Драны мярзотнік, брыдоткі пацук.
Мала цябе было б нават знявечыць.
Брэшаш хлусліва, гадлівы шчанюк.

Пранцы цябе каб узялі знянацку.
Трасца каб стаў ты ў халоднай начы.
Слова б не ўмовіў бы больш па-казацку.
І не схавацца, і не ўцячы.

Пеўні цябе каб тапталі ў пекле.
Шкардзь мардалысая, годзе ужо?
Каб твая скура ад голаду зблекла.
І ў наваколлі адно мужыччо.


Спеў Прысцылы

Шлях пальцам пракладзі, па скуры паміж шнараў,
Каб нашы зліць шляхі, нягледзячы на лёс.
Каб залячыць дзясяткі маіх ранаў,
Хай складзяцца яны ва ўзорны плёс.

З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.

Па воўчым следзе я пайду ў завеі
І сэрца ўпартае ранкам даганю.
Праз гнеў ды смутак, што закамянелі,
Я вусны запалю, замерзлы на вятру.

З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.

Не знаю ці маё наканаванне.
Ці лёс сляпы я мушу шанаваць.
Калі прамовіў трэцяе жаданне,
Ці спраўды магла мяне ты пакахаць?

З маіх сноў уцячэш пад ранак,
Церпка як агрэст, сладка як бэз.
Хачу сніць вочы колеру фіялак.
Чарноту тваёй пасмы, што не мае меж.


Паважаныя чытачы. Сёння маю гонар прадставіць вам новы мне фармат: пераклад спева. Выканаўца з мяне не дасканалы, а мікрафон танны, таму, калі хтосці вырашыць запісаць гэты пераклад прафісійна, я буду шчаслівы (толькі спасылачку на мяне дзесці павесце ў такім выпадку)

P.S. Арыгінал: Pieśń Priscilli з вядзьмара 3 Дзікае паляванне (the Witcher 3). Пераклад выконваўся з польскай мовы.

P.P.S. Вялікі дзякуй тым людзям і суполкам, што распаўсюджвалі мой папярэдні верш.


Вільготныя вочы
Патонуць у сне
Бязлітаснай ночы,
Што шчасце крадзе.

Шалёна халодна,
Зрываюся ў хрып.
Трымаюся годна,
Як быццам не ўліп.

Як быццам я ведаю
Сэнсы жыцця.
Як быццам не прагну
Яе прыбыцця.

Шукаю ў натоўпе
Яе твар удзень.
Калі выюць воўкі,
Шукаю хоць цень

Знаходжу і плачу,
Зрываяся ў крык.
Шукаў чалавека,
Які даўно знік.

866 1 9 10 10

Спадар суддзя, мы толькі вучым,
Выключна свету і дабру.
Адзіна слова—і мы ўключым,
Што загадаеце, малю!

Якая ж гэта, курва, здрада?
Як разумець такі закон?
Ды як прымала яго рада?
А ці ўпісаны ў канон?

Дванаццаць год! Ратунку, пане.
Звычайнай літасці прашу.
Мы дзе жывем, у Магадане?
"Я ўсё ж настаўніца", крычу.

Спадар суддзя насупіў бровы
І роўным голасам сказаў:
Для ўсіх адзіныя законы.
Ня твой прыхільнік іх пісаў.

Найнебяспечнейшых у свеце
Прафесій мноства, але з іх
Адна—прыдатная кабеце.
Да свету схіліць маладых.

А ты куды хіліла, дура?
Ды хто падручнік твой пісаў?
Лепш б выкладала Эпікура
Ці ў страху лезла пад дыван.

Дванаццаць год дае не здрада,
Дванаццаць год даюць за страх,
Калі звычайную параду,
Загадам лічаць, ганьба, жах.

P.S. Я здаў пераздачу, армія не дачакаецца, вершы працягваюць пісацца))


Кхм, шаноўныя падпішчыкі. Я ведаю, што тут канал пра вершы, але ж мне здалося важным гэта напісаць. Вы ўсе маеце шанец паўдзельнічаць у адной цікавай інітыятыве. 1) гэта цалкам бяспечна 2) бескаштоўна 3) не патрабуе шмат часу. Таму ўсе хто маюць такую магчымасць. Зарэгеструйцеся і прыміце ўдзел у агульнай дыктоўке. https://dyktouka.lidskae.by/?t=CQG-MXCkXDCtCqZWsuiG2g&s=35 Калі вам падабаецца такі фармат, то я магу АКРАМЯ (а не замест) вершаў час ад часу посціць такія рэчы, выказаць сваю падтрымку ці не падтрымку фармата вы можаце рэакцыямі. Дзякую за вашую ўвагу.


Што я нясу ў гэты свет?
Як мне хацелася б—надзею.
Як сярод тысячаў планет,
Вугельчыкам чырвоным тлею.

Што я нясу ў гэты свет?
Цяжары лютага расстання?
Тады сядай на лісапед
І едзь да іншага спаткання.

Што я нясу ў гэты свет?
Любоў, каханне, цемру, мрою?
Бяры на памяць бранзалет
Ці дай, каб біцца з гэтым, зброю.

Што я нясу ў гэты свет?
Ці ГЭТА я? Ці варты тога?
Ці на карысць млады паэт?
Ці ён нясе адное гора?

Што я нясу ў гэты свет?
Як мне хацелася б—надзею
Як сярод тысячаў планет...
Пакуль не ведаю ці тлею.


Летам, на Купалле, вечарам чароўным.
Бабкі прывіталі, мінака шаноўным.
Хлопец разгубіўся, слухаўку адсунуў.
Трошкі пакланіўся, нават жуйку сплюнуў.

"Вас вітаю бабкі", ён сказаў заціха.
З раніцы маланкі, гэць якое ліха...
А яны і рады, быццам у павуцінне,
І даюць парады, ён пакуль не згіне.

Ну і ўсё ж пытаюць, мовіш ты някепска,
Часта размаўляюць, ну, як ты, хто з Менска?
Рознае бывае, родныя бабулі,
Засталося маласць, вы ж напэўна чулі.

Хтосьці ўсміхнецца, нават павітае,
Мовай паспрабуе, слова запытае.
Хтосьці неразумны, ён крычыць шалёна:
"Мне не зразумела" і далей праклёны.

Ну а як ты вучыш, нават на іспыце?
Вы жа толькі моцна не зарагачыце.
Хто адзнаку лепей, хто дазволіць слоўнік.
Што б там не казалі, не зусім кароўнік.

Я б хацеў аднога, не ад вас старэчы,
Смеласцю, адвагай, простыя жа ж рэчы,
Падзяліцца з гуртам, з блізкімі маімі,
Больш каб не дрыжалі. Больш не мітусілі.

Каб сказалі зранку, сёння я нанова
Жыць распачынаю, вось маё вам слова.
З гонарам у краме, на сваёй Радзіме,
Каб пачуць знянацку: "вы што з Украіны?"


Але то потым будзе з намі,
Пакуль, цалуй жа ўздоўж ды ўскось,
Пакрый мне скуру баразна‌мі,
Ды не глядзі быццам наскрозь.

Ахвяруй мне паў дня з табою.
Я рады дам, не сапсую.
Per áspera ad а‌stra³, болей,
Калі не хочаш не зірну.

Патанчым разам, склаўшы зброю?
Пад гучны плюскат соцень рук.
Я здзейсню доўгіх тыдняў мрою,
Як вызваленне ад пакут.

Адзіны дотык, позірк, момант,
Адзіны рух, вільготны пах...
І страціў раўнавагу волат,
Што ледзь трымаўся на нагах.

1) Аmo te(лат)--кахаю цябе.
2) Nota bene (лат)--звярні ўвагу.
3) Per áspera ad а‌stra (лат)--праз церні да зорак.


Прашу прабачыць за пакуты,
За ноч без сну, за рэкі слёз.
За літры выпітай атруты,
За словы, што сказаў наўскос.

Даруй мне шнары на запясце,
Што я казаў калісьці "уздоўж".
Не варта была тады красці
Мне сэрца, рытуальны нож.

Я ўжо казаў вам, міла пані,
Я ўжо казаў, што amo te¹!
Ці трэба напісаць у скрыжалі?
Каб даказаць што без цябе...

Не лезуць літары ў вершы,
Не льецца кроў у маёй грудзі,
Я, nota bene², не бязгрэшны!
Я так кахаю, паглядзі!


Я вычусь на вуліцы Мікалая Гі́калы.
Я б яму за тое вочы бы і выкалаў.
Я жыву на вуліцы Фелікса Дзяржынскага.
Каб яго ў пекла, за яго злачынства над...
Хто толькі за кратамі, страшнымі пакутамі,
Колькі не дажылі?! Не былі славутымі!
Асуджалі тройкамі, катавалі парамі.
Потым каб у лесе, сволачы, пачварыны.
Ты, падумаў, зараз не ў трыццаць сёмым,
Тут жа ў патыліцу баявым патронам.
Іх забралі ноччу, а цябе пад ранак,
Ім пагрукаталі, вось цябе вітанак.
Помнік з камня высекуць на пляцу свабоды.
Ім, вядома, высекуць, нават без прамовы.


Пакладзіце мяне на падлогу,
Заламіце мне рукі да болю,
Аб мой твар выцерце ногу,
Пакуль я ў пакутах скуголю.

Запішыце маё пакаянне,
Як я плачу, прашу прабачэння.
"Ён усёроўна да нас не дастане".
Не шкадуйце? То ваша рашэнне.

Пасадзіце мяне на тры года,
У пакой да серыйных забойцаў.
За абразу ўсявышняга бога,
Ці забіце мяне на вакольцах.

Як пацук, я ляжу ў рудай гліне,
У невядомым сасновым бару.
Без узгорка, крыжа ці магілы.
Я радкамі нашчадкаў вяду.


Выкупленне

Матка Боска, дай сілу прабачыць.
Чалавекам застацца дазволь.
Немажліва ўжо гэта бачыць.
Гэты страх, гэты жах, гэту боль.

Сына мужнага я гадавала.
Ён пайшоў ратаваць старыкоў,
А цяпер і яго не стала.
І нянавісць з'ядае любоў.
***
Я забіў шмат людзей святы ойча,
Я страляў проста ў грудзі разоў…
Лепш скажы, што я чуў неаднойчы.
Каго варта прыбіць да крыжоў?

Ці я хлусіў сябе гэты годы?
Ці я здрадзіў цябе? Перамог?
Ды з якой патлумачце нагоды,
Варты я залатых узнагарод?


Любая, паслухай

Увайшоў праз дзверы,
Трошкі стала зябка.
Вешалкі скрыпелі,
Плакала вар'ятка.

Кажа што кахае,
Кажа што не можа,
Што сябе хавае.
На падлозе збожжа...

Што яе пакінуў,
І яна ўяўляла,
Быццам бы на міну...
І далей рыдала.

Любая, паслухай,
Я жа не пачвара.
Вось абодзьва вухі,
Іх не адырвала.

Так, вядома, гэта
Не мая Радзіма,
Але гэта мэта,
Што я тут не дзіва.

А калі загіну,
За іх перамогу…
У бой за Украіну!
Бараніць свабоду.


Я застануся

Я застануся пылам, квітнеючым бэзам,
Павуціннем на полках, у глебе згнію,
Я сумую па белым, крэйдавым вежам,
Я сябе не прабачыў, і вас не прашу.

Мне не трэба парадаў і ўрачыстых шэсьцяў,
Мне не трэба, каб танкі нішчылі брук.
Толькі трэба, каб не была жудасных весьцяў,
Каб не чулі нашчадкі выбухаў гук.

Прынясіце на могілкі жоўценькіх кветак,
Пакладзіце, пагутарце, можаце ўслых.
Я хацеў бы пачуць аб радзіме даведак.
Не шануйце памерлых, шануйце жывых!


А другой гадзіне на поўнач,
Знесшы некалькі тон праз дах,
На зямлю пралілася горач,
На зямлю праліўся жах.

Чорным рэшткам, шматком графіту,
Шэрым попелам на галаву,
Зіхатлівым пылам граніта,
Рудай хмарай плыве па Дняпру.

Ёд сто трыццаць адзін на твары,
Чорны дождж раз'едае брук,
Бо стралялі па хмарах, пачвары!
Ім усе роўна да нашых пакут.

Роўна поле, сцежка бы нітка,
Тры кілометры да цягніка.
Не ўратуе бабулю накідка,
І не спыніць Бога рука.

І ад Гомеля да Краснаполля,
І ад Прыпяці да Мазыра,
Белы свет пакрыўся болю.
Які кошт мае хлусня?!


Дзе канчаецца гуманім

Я глядзеў як спыняецца сэрца дзяўчыны,
Як крычала яеная маць,
Як бяссільны былі дактары, іх машыны...
Як ня плакаць? Як гэта ўспрымаць?

Я глядзеў як на горад, быццам вогненным градам...
Як забілі дзясяткі хлапцоў.
Вы не хочаце ведаць што там за МКАДам.
Вы трымайцеся там, малайцом!

Мне адкажуць бендэраўцы, свінні, фашысты!
Вы за гэтым пачалі вайну?
Дык з якога ўзросту лічыць неанацыстам
Немаўля ў дзіцячым садку?

Як магчыма каб дзіцятка, страціўшы маці,
Пад завалам загінула, бо без вады.
І ня трэба было ў яе нават старляці.
Толькі бомбу адзіную, ведаў куды?

Хай гараць жоўтым полымям рускія танкі,
Хай гніюць іх жаўнеры ў чорнай зямлі,
Хай рыдаюць наўзрыд патрыетавы мамкі,
Хай жа пуцін-хуйло захлынецца ў крыві.


Аўтар арыгінала—А. Майков (1855-56), пераклады—А. Гулевіч (ангельская 2020, беларуская 2022)

Бязглуздых некалькі радоў,
Праз шлях багацця і паклонаў,
Ператварылісь у ўладароў
Маёй радзімы без законов.

Яны стаяць як мур вакол,
Як псіны прагныя ды злыя,
Усе больш слыюць за чужакоў,
І кажуць: "Мы і ёсць Ліцьвія".

We have a couple of the clans,
Which helped by richness and dishonor
Own my patria and surrounding lands.
Nobody can give them the order.

They stay like wall across the king,
Like dogs without an idea.
With narrow minds, with stupid mien.
And say, that they are true Russia!

Бездарных несколько семей
Путем богатства и поклонов
Владеют родиной моей.
Стоят превыше всех законов,

Стеной стоят вокруг царя,
Как мопсы жадные и злые,
И простодушно говоря:
«Ведь только мы и есть Россия!»


Каханая

Таўсценным ланцугом да батарэі,
Прышпілена каханая мая,
З адзнакамі ад пальцаў каля шыі.
Няма і месца, дзе б не была сіняка.

Рыдае горка, доўгімі начамі,
А раніцай чуваць вар'яцкі крык.
Тыран павольна б'е яе гадамі.
Стамілася ажно рабіць падлік.

Суседзі жа цяпер глухія ды нямыя,
Не бачаць каля ганку яе кроў,
І цешаць сябе думкай быццам вые
Сабака ноччу, не нашчадак крывічоў.

Але я хлушу, есць адзін на справе.
Не стомлены, не зломлемы, пакуль,
Але яго ж і зараз ланцугамі,
Б'юць горш, мацней і адусюль.


Вечар

Чатыры мура, ложак, столя,
Ціхенька лямпа зіхаціць,
Часопіс свежы "Наша доля",
Мужык пад вокнамі крычыць.

Бутэлька брэндзі ў цёмнай шафе,
Чырвоны гальштук апрануў,
Маленькі стрэлачкі на мапе,
Я, мабыць, зноў вас падмануў.

Цудоўны вечар быў, то праўда,
Вы мелі рацыю сказаць,
Што маю шанс на паў мільярда,
Але я мусіў запытаць.

Жадаю вам пажыць няблага,
Жадаю лепшага ўсяго,
А я, пакуль прайшла адвага,
Пап'ю віна, толькі віно.

Выбачце юныя спадаркі,
Я шалік туга зацягнуў,
І вузел тлусты вакол балкі,
Ў акенцэ пыльнае зірнуў.

Адзіны крок і ўсе што міла,
Я страчу раз і назаўжды,
Як быццам думку абламіла,
Навошта шоў, за кім, куды?

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

67

obunachilar
Kanal statistikasi