Што я нясу ў гэты свет?
Як мне хацелася б—надзею.
Як сярод тысячаў планет,
Вугельчыкам чырвоным тлею.
Што я нясу ў гэты свет?
Цяжары лютага расстання?
Тады сядай на лісапед
І едзь да іншага спаткання.
Што я нясу ў гэты свет?
Любоў, каханне, цемру, мрою?
Бяры на памяць бранзалет
Ці дай, каб біцца з гэтым, зброю.
Што я нясу ў гэты свет?
Ці ГЭТА я? Ці варты тога?
Ці на карысць млады паэт?
Ці ён нясе адное гора?
Што я нясу ў гэты свет?
Як мне хацелася б—надзею
Як сярод тысячаў планет...
Пакуль не ведаю ці тлею.
Як мне хацелася б—надзею.
Як сярод тысячаў планет,
Вугельчыкам чырвоным тлею.
Што я нясу ў гэты свет?
Цяжары лютага расстання?
Тады сядай на лісапед
І едзь да іншага спаткання.
Што я нясу ў гэты свет?
Любоў, каханне, цемру, мрою?
Бяры на памяць бранзалет
Ці дай, каб біцца з гэтым, зброю.
Што я нясу ў гэты свет?
Ці ГЭТА я? Ці варты тога?
Ці на карысць млады паэт?
Ці ён нясе адное гора?
Што я нясу ў гэты свет?
Як мне хацелася б—надзею
Як сярод тысячаў планет...
Пакуль не ведаю ці тлею.