Спадар суддзя, мы толькі вучым,
Выключна свету і дабру.
Адзіна слова—і мы ўключым,
Што загадаеце, малю!
Якая ж гэта, курва, здрада?
Як разумець такі закон?
Ды як прымала яго рада?
А ці ўпісаны ў канон?
Дванаццаць год! Ратунку, пане.
Звычайнай літасці прашу.
Мы дзе жывем, у Магадане?
"Я ўсё ж настаўніца", крычу.
Спадар суддзя насупіў бровы
І роўным голасам сказаў:
Для ўсіх адзіныя законы.
Ня твой прыхільнік іх пісаў.
Найнебяспечнейшых у свеце
Прафесій мноства, але з іх
Адна—прыдатная кабеце.
Да свету схіліць маладых.
А ты куды хіліла, дура?
Ды хто падручнік твой пісаў?
Лепш б выкладала Эпікура
Ці ў страху лезла пад дыван.
Дванаццаць год дае не здрада,
Дванаццаць год даюць за страх,
Калі звычайную параду,
Загадам лічаць, ганьба, жах.
P.S. Я здаў пераздачу, армія не дачакаецца, вершы працягваюць пісацца))
Выключна свету і дабру.
Адзіна слова—і мы ўключым,
Што загадаеце, малю!
Якая ж гэта, курва, здрада?
Як разумець такі закон?
Ды як прымала яго рада?
А ці ўпісаны ў канон?
Дванаццаць год! Ратунку, пане.
Звычайнай літасці прашу.
Мы дзе жывем, у Магадане?
"Я ўсё ж настаўніца", крычу.
Спадар суддзя насупіў бровы
І роўным голасам сказаў:
Для ўсіх адзіныя законы.
Ня твой прыхільнік іх пісаў.
Найнебяспечнейшых у свеце
Прафесій мноства, але з іх
Адна—прыдатная кабеце.
Да свету схіліць маладых.
А ты куды хіліла, дура?
Ды хто падручнік твой пісаў?
Лепш б выкладала Эпікура
Ці ў страху лезла пад дыван.
Дванаццаць год дае не здрада,
Дванаццаць год даюць за страх,
Калі звычайную параду,
Загадам лічаць, ганьба, жах.
P.S. Я здаў пераздачу, армія не дачакаецца, вершы працягваюць пісацца))