Зірніце, як адметна аформіла і праілюстравала кнігу "Тарас на Парнасе" мастачка
Мая Пракаповіч - гэта навінка 2023 года, якая выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура".
У кнізе - не толькі знакамітая аднайменная паэма Канстанціна Вераніцына (ілюстрацыі ў гэтым допісе акурат да яе). У другім раздзеле кнігі змешчаны ўрыўкі з кнігі Генадзя Кісялёва пра пошукі аўтара паэмы (чытаецца, як дэтэктыўная гісторыя!). А трэці раздзел прысвечаны Гарадоцкаму краязнаўчаму музею.
P.S. Знайшлі на сайце "Мастацкай літаратуры" магчымасць
пагартаць кнігу. #кніжная_ілюстрацыя #беларускія_ілюстратары
#МаяПракаповіч