Belarus Theatre Community


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Беларускае тэатральнае кам'юніці
Спасылкі: https://linktr.ee/theatrecommunity

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


🙃 Крыху апраўляемся пасля канферэнцыі і дзелімся навінамі ⚡️

Мы былі вельмі радыя бачыць усіх удзельнікаў і ўдзельніц 3 дні канферэнцыі, асабліва прыемна было назіраць, як з дыскусій у камандах утвараюцца сапраўдныя рашэнні і напрамкі работы Беларускага Інстытута тэатра!

Асноўныя вынікі працы можна пачытаць у нашых картках, а больш поўную інфармацыю ў мемарандуме, які мы падпісалі па выніках канферэнцыі.

Зараз пачынаецца праца па стварэнні БІТ і вы таксама можаце далучыцца!

Запоўніце анкету або напішыце нам у асабістыя паведамленні, калі ў вас з'явілася жаданне далучыцца. Мы з радасцю дададзім вас у працоўную групу (калі вы ўдзельнічалі ў канферэнцыі, запаўняць нічога не трэба).

Пажадайце нам поспеху!


🖐 Дзелімся рэзюмэ сустрэчы з Міжнароднай сеткай сучаснага перфарматыўнага мастацтва.
Мы абралі IETM як прыклад дзейснай членскай арганізацыі, якая працуе ў міжнародным кантэксце.

Заснаваная ў 1981 годзе пешапачаткова як нефармальная “Еўрапейская тэатральная сустрэча” (Informal European theatre meeting), сетка хутка вырасла з 10 прафесіяналаў да 530+ членаў у больш за 60 краінах. IETM уключае як арганізацыі рознага памеру (77%), так і фрылансераў (23%), якія прадстаўляюць шматлiкiя жанры і функцыі выканальніцкіх мастацтвах.

Глядзіце поўны агляд арганізацыі ў нашых картках.

🚀 Таксама сачыце за навінамі Беларускага тэатральнага кам’юніці ў сац. сетках, застаемся на сувязі!


🖐 Сустракаемся праз гадзіну з Міжнароднай сеткай сучаснага перфарматыўнага мастацтва (IETM), размова з Маргарыта Пецці.

Абмяркуем:
👉 функцыі арганізацыі і яе ролю ў сегменце перфарматыўных мастацтваў на міжнародным узроўні;
👉 спецыфіку працы IETM як членскай арганізацыі;
👉 магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.

Сёння 14.00 СЕТ / 15.00 Мінск

Анлайн

Спасылка на ZOOM


🖐 Дзелімся рэзюмэ сустрэчы з Тэатральным Інстытутам ім. Збігнева Рашэўскага.

Многія беларускія дзеячы тэатра ведаюць арганізацыю як інтэгратар паміж польскімі і беларускімі тэатрамі і прафесіяналамі.

Інстытут плануе працягваць гэтую працу. Патэнцыйна ізноў можна будзе атрымаць дапамогу на рэалізацыю тэатральных праектаў, напрыклад, іх падрыхтоўку цягам рэзідэнцыі. Кіраўніцтва Інстытута адкрытае да супрацы — і запрашае звяртацца з канкрэтнымі запытамі!

Між тым наступная (і апошняя да канферэнцыі) сустрэча з аналагічнымі прафесійнымі арганізацыямі адбудзецца ўжо заўтра — 30 жніўня ў 14.00 СЕТ/15.00 Мінск.

Ну сувязі з намі будзе Маргарыта Пецці з Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва (IETM).

Сустракаемся анлайн.

Спасылка на ZOOM


🔥Гарачая сустрэча ў наступную сераду!

Да нас завітае Маргарыта Пецці з Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва (IETM), выбітнай глабальнай культурнай арганізацыі.

Абмяркуем:
👉 функцыі арганізацыі і яе ролю ў сегменце перфарматыўных мастацтваў на міжнародным узроўні;
👉 спецыфіку працы IETM як членскай арганізацыі;
👉 магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.

30 жніўня 14.00 СЕТ / 15.00 Мінск
Сустракаемся па спасылцы ў ZOOM

🚀 Сустрэчы праходзяць у рамках серыі анлайн мітапаў падрыхтоўкі да канферэнцыі па стварэнні Беларускага інстытута тэатра (7—9 верасня).

Далучайцеся!


⚡️ Сустракаемся праз гадзіну!

14.00 СЕТ / 15.00 па Мінску

На сувязі Тэатральны Інстытут ім. Збігнева Рашэўскага і Эльжбета Уратноўская-Гмыз. Абмяркоўваем супрацоўніцтва з беларускімі тэатраламі і супольнасцю.

🎯 Падключайцеся па спасылцы ў ZOOM.

Нагадваем, што па серадах мы сустракаемся з прадстаўнікамі тэатральных установаў розных краін, каб больш дазнацца пра то, як яны функцыянуюць і як мы можам пераняць гэты вопыт для Беларускага інстытута тэатра.

Дадайце мерапрыемства ў google-каляндар.





8 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

133

obunachilar
Kanal statistikasi