Большасьць габрэяў прыехалі ў Ізраіль цягам апошніх ста гадоў. Гэта факт. Маніпулятыўныя спасылкі (зрэшты, абодвух бакоў канфлікту) на рэлігійныя кнігі, археалёгію і адсылкі да старажытнай гісторыі пра тое, чые далёкія продкі тут нібыта першымі жылі чатыры тысячы гадоў таму, гэта не аргумэнт. Для габрэяў-ашкеназаў апошняюю тысячу гадоў радзімай была Ўсходняя Эўропа. Для габрэяў-сэфардаў — Гішпанія і Магрыб. А не Палестына, дзе паводле стану на пачатак XX стагодзьдзя жылі ў асноўным арабы. Што, вядома, не пазбаўляе габрэяў права жыць там. Але...
Тое, што многія нашы продкі, «карэнныя» эўрапейцы, здаралася, дрэнна ставіліся да габрэяў, апагеем чаго стаўся гітлераўскі Галакост, не зьяўляецца нагодай для таго, каб несправядліва ставіцца да якіхсьці іншых, трэціх этнічных ці рэлігійных супольнасьцяў. Якімі б тыя людзі ні былі камусьці непрыемнымі, незразумелымі і як бы няшчасныя галовы многіх зь іх ні былі затлумленыя нянавісьцю, прапагандай і сярэднявечнымі рэлігійнымі забабонамі.
Пратэсты супраць Ізраіля — гэта не заўсёды антысэмітызм. І антысэмітызм не зьяўляецца апраўданьнем такога ж самага шавінізму адносна мусульманаў ці любой іншай этнічнай ці рэлігійнай групы.
Калі я цяпер чытаю многіх постсавецкіх ізраільскіх і праізраільскіх аўтараў зь іхнымі інтэлігентна сфармуляванымі поглядамі, прыкладна як у Пуціна і махачкалінскіх пагромнікаў, толькі скіраванымі ў другі бок – ці то на магчымасьць этнічнай чысткі двухмільённага насельніцтва Газы (маўляў, «усе яны аднолькавыя, у тым ліку дзеці»), ці то на пуцінскія разважаньні пра чарговы «канец Эўропы» з прычыны жахлівых мігрантаў і жахлівых лібэральных фашыстаў з факультэту сацыялёгіі – далібог, шматтысячныя прапалестынскія дэманстрацыі ў эўрапейскіх сталіцах пачынаюць выклікаць трохі менш антыпатыі.
Усе мы, канечне, за перамогу Ізраіля над "Хамас", але нельга ўскладаць адказнасьць за гэтую вайну толькі на адзін бок. Чытайце спробу развагаў на Радыё Свабода