Gutenberg Club Kraków


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Кракаўскае беларускае выдавецтва і прастора

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


На першым спатканнi новага сезона ў Гутэнберг Клубе мы запрашаем вас на размову пра традыцыi i жыццёвы уклад нашых продкаў, якая адкрые нечаканы, чалавечы бок айчыннай даўнiны.

САРМАТЫЗМ
Культура і штодзённае жыццё шляхты Рэчы Паспалітай XVI-XVIII стст.

Як польска-літоўская шляхта бачыла сваё паходжанне? Якая палітычная сістэма была для яе ідэалам? Як, калі і з кім прадстаўнікі шляхты бралі шлюб? Як выхоўваліся, чаму і дзе вучыліся шляхецкія дзеці? Дзе і як жылі, што елі, у што апраналіся і як, нарэшце, паміралі нашы продкі? Гэта расказ пра тое, як шляхта Рэчы Паспалітай глядзела на свет, на сваю краіну, на суседзяў, якімі прынцыпамі кіравалася ў палітыцы, на вайне і ў штодзённам жыцці.

Сустрэчы праходзяць у гістарычнай камяніцы ў цэнтры Кракава.
Нашых гасцей чакаюць кава, гарбата, вiно i розныя прысмакi.

Пачатак: 16 верасня, субота, 17.00
Адрас: Łobzowska 15-15, 4 паверх
Данат: 50 злотых

Запiс праз
https://gutenbergpublisher.eu/forum/
або на тэлеграм-канале
GUTENBERG CLUB KRAKÓW
t.me/gutenbergpublisher


Прывiтанне, сябры! Хто не ведае, што гэта за канал i навошта яго сюды зацягнулi – апавядаем 😊

GUTENBERG CLUB – гэта новая беларуская культурная прастора у Кракаве, якая знаходзiцца у атмасфернай частцы горада, недалёка ад Барбакана, ў сядзiбе выдавецтва GUTENBERG PUBLISHER.
Тут будуць адбывацца лекцыi i майстар-класы для беларусаў, сустрэчы i кiнапаказы, прэзентацыi беларускiх кнiжак i гульняў.

Дадавайцеся на наш ТГ-канал, запрашайце сяброў i знаёмых - мы рыхтуем шмат цiкавага.

2 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

12

obunachilar
Kanal statistikasi