Я бачыў Бога


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Канал для аматараў думкі, культуры, утульных здымкаў і пазнавальных фактаў. Канал для бездараў, дзе два аўтары працуюць на карысць вашай асветы.
P.s. увесь смак у замацаванных паведамленнях.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Міцкевіч і Чачот
Адам Міцкевіч і Ян Чачот — беларускія літаратары першай паловы ХІХ стагоддзя. Яны разам вучыліся, мелі падобныя погляды на культуру і грамадства. Міцкевіч і Чачот паклалі пачатак новабеларускай літатуры.
Калі літаратары пачалі займацца паэзіяй, то, вядома, сталі цікавіцца творамі адзін аднаго. Праз час Ян Чачот стаў рэдактарам Міцкевіча.
Вось, што казаў Чачот чалавеку, якога зараз увесь свет называе польскім паэтам:"Адам, польскай мовы ты зусім не ведаеш, таму не крыўдуй, буду выпраўляць усе твае памылкі!"
Сам Чачот таксама пісаў працы на польскай мове, але ягоны ўклад у развіццё беларускай культуры заключаецца ў даследаванні фальклёру. Чачот даследваў беларускія народныя песні, перакладаў іх польскую мову, некаторыя захоўваў на нашай мове. Ён першы ўвёў у беларускую мову літару "ў нескладовую"(у выглядзе ú). Нашу мову называў "крывіцкі дыялект" шукаў ягоныя асаблівасці.
Насамрэч менавіта фальклярысты заўжды стаяць на абароне нацыі, даюць пачатак ейнай культуры.


Адвечная думка dan repost
Вітаю!🏛️

Шаноўнае спадарства, узнікла даволі цікавая думка і прапанова.

Чаму б не дапамагчы разнолькавым творцам, будучым публіцыстам, пісьменнікам і мыслярам?

Калі вам падабаецца разважаць, аналізаваць, пісаць эсэ, або артыкулы, то «адвечна
думка» гатова вам дапамагчы!

Аўтар канала прапаноўвае і дае вам магчымасць, падзяліцца сваімі працамі, размясціць іх у канал.

Для таго каб размяшчаць свае тэксты, вы можаце напісаць у каментарах пад гэтым пастом і чакаць адказу⬇️


Пабываў я на гэтай выстаўцы беларускага народнага адзення. Хачу сказаць, што гэта вельмі цікава і прыгожа. Не верыцца, што такі цуд сапраўды меў месца ў нашых салян. Не здзіўлены, што які-небудзь пан, калі праязджаў праз вёску, мог забраць да сябе прыгажунь у такім адзенне. Сам б забраў.




3 лістапада адзначаецца дзень нараджэння Якуба Коласа. Ён стаў адным з самых яскравых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, праца якога і сёння натхняе многіх людзей.

У сваіх творах Колас увасобіў дух і красу беларускай прыроды, а таксама багацце культуры і гісторыі сваёй краіны. Яго вершы і проза з'яўляюцца сапраўдным нацыянальным багаццем.

Памятаем і шануем нашага вялікага пісьменніка!


Лютэранства і кальвінізм як дзве асноўныя галіны пратэстантызму.

Рэфармацыя пачалася з ідэй Лютэра, які асудзіў каталіцкія каноны і вырашыў, што яны занадта адышлі ад першапачатковых, апостальскіх, канонаў. Яго ідэі базаваліся на адмаўленні вартасці царквы як пасрэдніка ў справах выратавання чалавека. Ратуюць не добрыя справы, а асабістая вера. Ён прызнае роўнасць усіх веруючых перад Богам, тым самым адмаўляючы царкоўнай іерархіі. Гэта былі першыя крокі пратэстантызму ў свеце

Яшчэ адной галінай пратэстантызму, таксама важнай, быў кальвінізм. Яго заснавальнікам быў Ж. Кальвін, які адказваў патрабаванням тагачаснай буржуазіі. Адпаведна яго трактатам, для чалавека яшчэ да яго нараджэння вызначаўся яго лёс. Або "выратавацца" , або "загінуць". Кальвінізм быў апраўданнем накаплення грош, але разам з гэтым асуджаў пышнасць і раскошу. Энгельс назваў гэтае імкненне "буржуазнай беражлівасцю".

Ідэі рэфармацыі паўплывалі і на нашыя землі. І адным з самых знакамітых рэфарматараў Беларусі з'яўляецца Сымон Будны, ідэі якога былі блізкімі да кальвінізму. Ён быў антытрынітарыстам.
Рэлігійна-філасоўскія погляды Сымона Буднага былі наватарскія і не мелі прэцэдэнту ў еўрапейскай думцы. Ім зроблена спроба рэвізіі артадаксальнага вучэння пра Бога ў духу дэізму. Будны адхіліў традыцыйнае вучэнне аб Тройцы і абвясціў сапраўдным толькі Бога "Айца", а Бога "Духа" ператварыў з самастойнай і раўназначнай субстанцыі ў атрыбут і творчую сілу Бога "Айца". Найбольш радыкальна ён абышоўся з Хрыстом: выключыў яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне і прыйшоў да высновы, што ён быў не Богам, а самаадданым прапаведнікам

У сацыяльных поглядах Буднага бачны ідэі рацыянальна-гуманістычныя. Але важна сказаць, гуманістычнымі на той час. Ён лічыў, што людзі павінны жыць у гармоніі, дзе ўсе саслоўі павінны мірна суіснаваць. Кожны чалавек павінен займаць сваё, адведзенае яму гістарычна, месца.


Дзень Рэфармацыі

У гэты дзень 1517 года Мартын Лютэр прыбіў ля дзвярэй Вітэнбэрскага храма свае знакамітыя 95 тэзаў, у якіх крытыкаваў каталіцкую царкву тых часоў. Гэты дзень лічыцца пачаткам руху Рэфармацыі. Свае 95 тэзаў Лютэр напісаў на латыні, аднак яны хутка былі перакладзены на нямецкую мову, а за два гады рэфармацыйны рух ахапіў усю Захадную Еўропу, спрыяў ейнаму культурнаму, палітычнаму і эканамічнаму развіццю.
Трохі пазней рэфармацыйны рух дайшоў і да нашае краіны, калі Мікалай Радзівіл Чорны павяртаўся з Нямеччыны, дзе і пазнаёміўся з гэтай з'явай.
Рэфармацыя спрыяла з'яўленню Контррэфармацыі, зноў падняла пытанне праваслаўя і каталіцызму на тэрыторыі Беларусі, а значыць ускосна спрыяла стварэнню Ўніяцтва і зрабіла ўнікальную сітуацыю ў рэлігіёзным плане ў нашай краіне: рэлігія вышэйшых саслоўяў адрознівалася ад рэлігіі ніжэйшых, у першых была каталіцтва, а ў другіх — уніяцтва; праводзілі сваю дзейнасць каталіцкія і уніяцкі ордэны.


Чорная ноч
У гэту ноч, у 37 годзе ХХ стагоддзя, ва ўнутранай турме НКУС расстралялі больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Праз тое, што частка з іх была паэтамі, то гэтыя падзеі таксама клічуць Ноч расстраляных паэтаў або проста Ноч паэтаў.
Расстрэл быў добра падрыхтаваны. На пачатку 37 года пачалі арыштоўваць тых, хто па выніках быў расстраляны. Літаратараў і іншых прызналі "ворагамі народу". Ужо ў чэрвені з бібліятэк была канфіскаваная ўся іхная літаратура, якую прадугледжвалася спаліць. У жніўні спалілі дзясяткі тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў, якія не прайшлі цэнзуру. У верасьні быў падрыхтаваны, падпісаны Сталіным і дапоўнены НКУС спіс тых, каго расстраляюць. А ў канцы кастрычніка адбыўся расстрэл
Страшная ноч. Самая трагічная падчас хвалі рэпрэсій 1928-1937 гг. Акрамя літаратараў таксама знішчылі вучоных, фізікаў, аграхімікаў. Савецкія ўлады знішчылі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
"Там, дзе спальваюць кнігі, у канцы таксама спальваюць і людзей" — Генрых Гейнэ.




Дэканструкцыя партызанскай вайны для беларусаў.

Чытаючы Акудовіча, беларускага філосафа, я заўважыў яго неадназначную думку наконт партызанскай вайны. дэканструктураваўшы яе, ён прыйшоў да думкі:"ідэя змагання з акупацыяй не магла быць успрынята народам, як жыццёвая неабходнасць".
Чаму ён прыйшоў да такой думкі. Аналізуючы беларускую гісторыю, ён гаварыць пра тое, што для беларускага народа іх жыццёвы шлях складаўся такім чынам, што ён быў заўсёды пад акупацыяй кагосьці. Менавіта таму для беларусаў акупанты ніколі не былі чымсьці незвычайным. А калі так, тады беларускі народ не мог проста ўвесь так моцна змагацца супраць немцаў (або перамога, або смерць), бо для нашага народу такая крайняя стадыя барацьбы за народ вызначалася б не ў гэтым. Навошта беларускаму народу было так моцна класці галаву супраць адной імперыі, калі яны і так былі акупаваны іншай. Менавіта таму ён прыходзіць да думкі, што такі моцны міф пра мужны народ у час партызанскай вайны быў выкліканы з расейскага боку, бо менавіта яны амаль што ніколі не былі акупаваныя і для ніх гэта было вельмі жахліва.

"Там, дзе вайна, там няма высакародства (па-за прыватна канкрэтнай сітуацыяй). У бруд і кроў упэцкваюцца ўсе. Там, дзе вайна, там няма герояў і антыгерояў, ёсць толькі пакутнікі і ахвяры. І калі наша свядомасць яшчэ не можа абысціся без ідэі гераічнага на вайне, дык няхай паспрабуе перанесці сваё ўяўленне аб гераічным на годнае пакутніцтва ці самаахвярнасць (як гэта зрабіла хрысціянства)"

Маё меркаванне на гэта яшчэ не вызначана дакладна, але як іншы погляд на гэтыя падзеі: вельмі цікава.

276 0 5 18 15

Хах, вельмі смешна глядзець на гэты падкаст пасля такога часу. Бачны вялікія праблемы ў самой структуры, падачы інфы. Тым не менш, як відос пад ежу: самае то. Смешна і атмасферна. Раю паглядзець на нашы пачаткі на ютубу




Раней мы здымалі падкасты з сябрам. Мажліва, олды памятаюць. У нас засталіся два яшчэ не выкладзеныя, якія мы вырашылі ўсё ж заліць на ютуб, таму сёння ў 17:00 выйдзе новы-стары саматужны падкаст.✨

Праз тыдзень выйдзе другі, а пасля мы маем планы наконт таго, каб аднавіць саматужны падкаст у трошкі іншым фармаце. Чакайце навіны, даражэнькія! 🧌


Чалавеку, каб стаць нічым больш, чым проста фізічнай вокладкай таямнічага свету душы трэба заставіць пасля сябе штосьці. Шмат хто рэалізуе такое жаданне праз дзяцей. Хтосьці выбірае шлях іншы і робіць штосьці для чалавецтва. Мажліва, твайго імені не будуць ведаць, але думка пра тое, што ты пакінеш пасля сябе прымушае працаваць над жыццёвымі праектамі. Дык навошта нам пакідаць пасля сябе штосьці? Чаму гэтая думка ёсць шмат у якіх людзей? Чаму людзі баяцца не пакінуць пасля сябе нічога?


Кіберсвет будучага

Вельмі часта думаю аб далёкай, або не вельмі далёкай, будучыні. Асабіста пасля гульні кіберпанк, дзе свет ператварыўся ў вялікі жалезную дупу без ланцугоў маралі і этыкі, з вялікай сэксуалізацыяй усяго і пытаннямі наконт чалавечага жыцця ў целе напалову зробленага з металу.
І заўсёды, калі я думаў аб асноўных прынцыпах людзей будучыні, мне здавалася, што ўсе мы прыйдзем да лютага песімізму. Маралі больш не будзе, людзі з кожным днём становяцца больш эгацэнтрычнымі, а звычайныя біблейскія запаведзі перастануць сур'ёзна ўспрымацца. Мы застанемся адзін на адзін з болю, жахам і безданню. Нас ужо не будуць хваляваць этычныя нормы, бо капіталізм перабудуе іх у нормы грашовыя. А апошнія прапаведнікі будуць хадзіць, быццам сектанты. Свет ідзе далей. Можа з Еўропай здарыцца тое ж самае, што і з Рымскай імперыяй, якая заставіла пасля сябе вялікі ўнёсак у культуру і навуку, але была пераможана праз варвараў.
Свет прыйдзе да эпохі вялікай ночы, растварэнню сучаснай культуры ў песімізму, які яшчэ і не бачылі мы, але і ў гэтай цемры мы знойдзем свой свет і пабудуем сваё сонейка.


Пад ежу самае то паглядзець




Insolarance Cult dan repost
Марк Мёрфи выделяет три основных подхода к природе блага: гоббсианский, аристотелианский и платонический. Гоббсианцы принимают своего рода ценностный субъективизм или преференциализм, т.е. приравнивают благо к тому, что субъективно ценит отдельно взятый индивид. Но как возможны общечеловеческие блага, если каждый в индивидуальном порядке определяет для себя благо в согласии со своими предпочтениями? Ответ Мёрфи: хотя человеческие предпочтения разнообразны, в их основе лежит наша органическая природа, а она у большинства людей устроена примерно схожим образом. В силу этого есть некоторый набор предпочтений, который разделяют все люди.

Аристотелизм приравнивает благо к реализации человеком его природы. В сущности это схоже с позицией Гоббса с тем отличием, что человек не определяет субъективно, что для него составляет благополучие, а должен стремиться к реализации объективного стандарта, заложенного в его телесной и психической природе. Корнеллские реалисты, такие как Ричард Бойд, Николас Стерджен и Дэвид Бринк, могут предложить нам даже вариант редукции гоббсианства до аристотелизма. Мы могли бы сказать, что подлинное благо — это удовлетворение не любых, а полностью информированных и рациональных предпочтений, что устраняет саму дихотомию между субъективизмом и объективизмом в отношении блага.

Платонизм, как несложно догадаться, акцентирует внимание на абстрактной идее блага. Платонические концепции утверждают, что, в сущности, блага ценны не постольку, поскольку они удовлетворяют наши субъективные предпочтения или реализуют нашу естественную функцию. Они ценны, потому что сами по себе обладают самостоятельной онтологической ценностью. И наш долг как рациональных существ познавать и признавать эту ценность, даже если для некоторых из нас может быть неочевидно, как нечто является ценным, независимо от соотношения с нашими оценочными способностями.

Из статьи «Lex iniusta non est lex».


Ужо толькі адно тое, што найвялікшага знаўцу чалавечага роду празвалі "сабакам", даказвае, што чалавек ніколі не меў дастаткова мужнасці прымірыцца з уласным абліччам і што ён заўсёды бесцырымонна адмаўляў ісціну. Дыяген выкараніў у сабе ўсялякае фіглярства. Якой жа ён ад гэтага стаў пачварай у вачах іншых людзей! Бо для таго, каб заняць ганаровае месца ў філасофіі, трэба быць кампдыянтам, трэба паважаць гульню ў ідэі і натхняцца несапраўднымі праблемамі. У любым выпадку, чалавек як такі — гэта не па вашай частцы, спадары філосафы!
Вось, што сказаў Дыяген Лаэрцкі:
"Неяк на Алімпійскіх гульнях вяшчальнік абвясціў:"Дыёксіп перамог людзей". На што Дыяген адказаў:"Ён атрымаў перамогу над рабамі, а людзі — гэта на маю частку".
І, насамрэч, ён, ня меўшы ніц, апроч кайстры, жабрак з жабракоў, сапраўды святы ў сферы выскаляння, перамагаў людзей так, як ніхто іншы, прытым значна болей жахлівай, ніж у захопчыкаў, зброяй. Нам трэба радавацца такому выпадку, што ягонае з'яўленне было раней, ніж пачалася хрысьціянская эра. Бо хто ведае — не з'явіўся б ён раней, пазней вызваліцца ад свету і падпарадкаваўшыся хваробнаму спакусу прыгодам, што знаходзяцца за мяжой чалавечых магчымасцей, усяго толькі звычайным аскетам, як б кананізавалі пасля смерці, і ён б паспяхова згубіўся б у календары пасярод іншых блажэнных. Вось менавіта тады ён бы і стаў сапраўдным вар'ятам, ён, нармальны чалавек, які не адносіць сябе ні да якіх вучэнняў, ні да якой дактрыны. Паказаўшы сабою вобраз непрывабнага чалавека, ён адзіны паказаў нам, што ўсе мы такія. Варожая да довадаў відавочнасці рэлігія не пажадала годнасці кінізму. Але зараз прыйшоў час супрацьпаставіць ісцінам сына Боскага ісціны "нябеснага сабакі", як называў Дыягена адзін з сучасных яму паэтаў"

Э. М. Чаран. "La tentation d'exister"


Смяротная кара.

Смяротная кара ў большасці сучасных краінах забаронена, але засталася яна яшчэ ў думках чалавека, як частка дзікага, антыгуманістычанага закону. Але ці сапраўды гэта было так антыгуманістычна ў параўнанні з сённяшнім пакараннем?
Вельмі добра разабраў гэта Дастаеўскі ў кнізе "Ідыёт", дзе задаваў пытанне: ці сапраўды ў смяротнай казні самае жахлівае - смерць? Апісаў ён сітуацыю, якая была і ў яго жыцці. Дастаеўскага памілавалі, але ён прайшоў самы жахлівы этап: тыя некалькі хвілін перад смерцю. Яго памілавалі ў момант, калі ўжо павінны былі яго забіваць, каб напужаць. І ў гэтых хвілінах і была акумуляцыя ўсяго жыцця. Жах наступае не ў момант смерці, гэта ратаванне, а ў тыя некалькі секунд перад, калі думкі ідуць праз край, калі пераасэнсоўваеш усё жыццё. Менавіта таму перайшлі з кары смяротнай, на заключэнне пажыццёвае.

Мішэль Фуко у кнізе "Наглядаць і караць" пісаў аб тым, што фокус кары перайшоў з фізічнага на псіхалагічнае. Разглядаўшы гэтае пытанне, ён прыйшоў да таго, што гэта было зроблена для таго, каб лепей валодаць чалавекам, яго жыццём праз душу.

Тут і становіцца бачна, што смяротная кара пужае некалькі хвілін, ты прапускаеш усё жыццё праз сябе, што можа забіць тваю душу перад смерцю фізічнай. Але калі расцягнуць мукі не на некалькі хвілін, а на большасць часу, каб зламаць тваю душу настолькі, што табою можна пачаць валодаць і перарабіць цябе так, як гэта варта дзяржаве. Ты не памрэш на эшафоту, але памрэш унутры, ты больш ніколі не будзеш тым, кім быў тады.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

166

obunachilar
Kanal statistikasi