Іншы Вільнюс


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Мерапрыемствы і актыўнасці ад арганізацыі ІншыЯ ў Вільнюсе
https://theothersby.org/
@theothersby_org
Спасылка на далучэнне https://t.me/+XkuK7efwrDI0OTU0
Дасылайце сябр_оўкам і знаёмым!

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


🎨 Калажная майстэрня «Люстэрка ўнутранага свету»

Запрашаем вас на майстэрню па стварэнні калажаў, дзе будзем даследаваць тэму самасці і ўнутранай ідэнтычнасці! Калаж — гэта не проста спосаб самавыяўлення, але і магутны інструмент для глыбокага асэнсавання сябе.

⏰ 16 лістапада 2024, 14:00 – 16:30.
📍 Вільнюс, недалёка ад Старога горада (пра дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі).
👅 Мовы майстэрні: беларуская, руская, украінская.
🆓 Удзел бясплатны.

Запаўняйце форму па спасылцы да 15 лістапада ўключна.

Што чакае на майстэрні?
▪️Мы будзем размаўляць пра самасць, з чаго яна складаецца ў кожнай і кожнага з нас і як праяўляецца.
▪️Пагрузімся ў творчы працэс, каб выказаць свае думкі, эмоцыі і схаваныя часткі асобы ў візуальнай форме.
▪️Атрымаем магчымасць даследаваць і лепш зразумець свой унутраны свет.

✂️ З усімі пытаннямі пра імпрэзу вы можаце звярнуцца на пошту info@theothersby.org.

Падтрымаць| Стаць валанцёр_кай


Вітаначкі! Спяшаемся да вас з нашым раскладам на лістапад 2024

Запрашаем паўдзельнічаць у наступных мерапрыемствах:

🪞 16 лістапада, 14:00 - Калажнай майстэрня «Люстэрка ўнутранага свету»
Будзем даследаваць тэму самасці і ўнутранай ідэнтычнасці! Калаж — гэта не проста спосаб самавыяўлення, але і магутны інструмент для глыбокага асэнсавання сябе.

🎭 21 лістапада, 18:00 - Імправізацыйныя гульні разам з "Адчуй"
Разам мы пашукаем шляхі разнявольвання і самавыяўлення, навучымся выказваць свае эмоцыі, ставіць межы і здабудзем рашучасці для зменаў несправядлівых сітуацый.
Пакінем спробы навучыць імправізацыі – тут мы проста пагуляем!

💬 28 лістапада, 18:00 - Беларускамоўны нэтворкінг
Ствараем прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела!
Для ўсіх, хто хоча:
· пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў
· пераадолець моўны бар’ер
· проста правесці вечар у душэўнай кампаніі


Дзяліцеся з сяброў_камі і прыходзьце бавіць восеньскія вечары разам з намі 🍂

Увахо
д на ўсе мерапрыемствы вольны па рэгістрацыі💫


👥Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе

🗣️ Шукаеце магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы? Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе! 24 кастрычніка мы ствараем прастору, дзе беларуская мова гучыць натуральна і весела.

Што вас чакае:
🤝 Знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі
🎯 Практычныя заданні для лёгкага пачатку размовы
🌟 Магчымасць знайсці аднадумцаў і сябро_вак
☕ Гарбата, кава і пачастункі

✨ Для ўсіх, хто хоча:
-пашырыць кола беларускамоўных знаёмстваў
- пераадолець моўны бар'ер
- проста правесці вечар у душэўнай кампаніі

Узровень беларускай мовы не мае значэння — ад "ніколі не размаўлялі" да "пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся" 😊

🎫 Уваход вольны
👉 Зарэгіструйцеся зараз, каб не прапусціць!
📆 Дата: 24 кастрычніка
⏰ Час: 18:00-21:00
📍 Месца: Вільнюс, Наўямесціс (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)

Далучайцеся да нашай цёплай супольнасці! 🤗

Падтрымаць| Стаць валанцёр_кай


🌠Калажная майстэрня «Зазірні ў сябе» да Дня псіхічнага здароўя

🗓️ 12 кастрычніка
14:00 – 16:00
📍 Вільнюс(дакладнае месца правядзення будзе паведамленае пасля рэгістрацыі)

Мова майстэрні: беларуская, расейская, украінская

▶️ Рэгістрацыя да 11 кастрычніка ўключна. Уваход вольны

✂️ На нашым майстар-класе разбяром эмоцыі, страхі, думкі з дапамогай паперы і колеру. Кожны ўдзельні_ца зможа стварыць унікальны калаж па адной з важных тэм у сучасным свеце — асабістыя межы, сацыяльны ціск, самапрыняцце і многае іншае. Тут прастора для творчага самавыяўлення і свабоды казаць пра тое, што хвалюе.

🗣️ Перевод на русский в комментариях.

Падтрымаць| Стаць валанцёр_кай


Вітаначкі! Вяртаемся да вас з нашымі мерапрыемствамі🫣

🌠12 кастрычніка ў 14:00 адбудзецца калажная майстэрня “Зазірні ў сябе”.

👥24 кастрычніка ў 18:00 адбудзецца Беларускамоўны нэтворкінг.

Зарэгістравацца на мерапрыемствы можна па спасылцы. Зусім хутка вернемся з падрабязнасцямі😉

_____________________________________________

Привет, всем! Возвращаемся к вам с нашими мероприятиями 🫣

🌠12 октября в 14:00 состоится коллажная мастерская «Загляни в себя».

👥24 октября в 18:00 состоится Беларускоязычный нетворкинг.

Зарегистрироваться на мероприятия можно по ссылке. Совсем скоро вернемся с подробностями😉


‼️«Кантрацэпцыя: міфы і рэальнасць»

Dedline: 26.09 19:00 - 20:00

Жывы эфір да Міжнароднага дня кантрацэпцыі

📺 Запрашаем вас на жывы эфір у Instagram «Кантрацэпцыя: міфы і рэальнасць», які адбудзецца 26 верасня а 19-й гадзіне (па Мінскім часе)!

Разам з гінекалагіняй gynecolog_tatova абмяркуем усё, што важна ведаць пра сучасныя метады кантрацэпцыі, разбурым папулярныя міфы і адкажам на вашыя пытанні.

У праграме:
🔅Якія ёсць сучасныя спосабы кантрацэпцыі?
🔅Якая іх эфектыўнасць і бяспека?
🔅Адказы на вашыя пытанні!

Не прапусціце магчымасць атрымаць важную і актуальную інфармацыю, а таксама не саромейцеся задаваць пытанні.

🌐 Свае пытанні можна даслаць нам у Instagram. ▶️

Мова эфіру расейская.

🗣️ Перевод на русский в комментариях.

Падтрымаць| Стаць валанцёр_кай


📖 Беларускамоўны нэтворкінг у Вільнюсе

У чацвер, 26 верасня, у Вільнюсе адбудзецца сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу.

Цудоўная магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову, знайсці новых сябро_вак ды сустрэць блізкіх па думках людзей.

🗣 Прыходзьце расказваць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні, каб знаёміцца з новымі людзьмі.

👅 Узровень беларускай мовы: ад «ніколі не размаўлялі на мове» да «пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся».

Уваход вольны. Рэгістрацыя па спасылцы ▶️
📆 26 верасня
⏰ 18.00-21:00
📍 Вільнюс, дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі

🗣️ Перевод на русский в комментариях.

Падтрымаць| Стаць валанцёр_кай


🎬Абмеркаванне фільма «Зроблена ў Дагенхэме» да Міжнароднага дня роўнай аплаты працы!

Запрашаем цябе на адкрытае абмеркаванне фільма «Зроблена ў Дагенхэме», якое адбудзецца 21 верасня а 14:00 у Вільнюсе.

👉Фільм «Зроблена ў Дагенхэме» расказвае пра важную старонку гісторыі барацьбы за правы жанчын — страйк працаўніц аўтамабільнага завода Ford у 1968 годзе ў Вялікабрытаніі. Гэты страйк стаў ключавой падзеяй у руху за роўную аплату працы і прывёў да змены заканадаўства.

Тэмы, якія мы абмяркуем на сустрэчы:
❗️Барацьба за роўнасць у аплаце працы і важнасць гэтай тэмы ў сучасным грамадстве;
❗️Сістэмныя праблемы няроўнасці і як яны адлюстраваны ў фільме.

Чакаем вас на адкрытым дыялогу, дзе кожны і кожная зможа падзяліцца сваім меркаваннем, абмеркаваць актуальныя праблемы і натхніцца вопытам тых, хто змяняў гісторыю.

🗓️ 21 верасня а 14:00
📲 Рэгістрацыя па спасылцы.
📍 Вільнюс, дакладнае месца адправім пасля рэгістрацыі

🗣️ Перевод на русский в комментариях.


Вітаначкі! Вяртаемся да вас з нашымі мерапрыемствамі, якія адбудуцца зусім хутка.

🎬21 верасня ў 14:00 адбудзецца абмеркаванне фільма «Зроблена ў Дагенхэме».

👥26 верасня ў 18:00 адбудзецца Беларускамоўны нэтворкінг.

Зарэгістравацца на мерапрыемствы можна па спасылцы. Зусім хутка вернемся з падрабязнасцямі😉

_____________________________________________

Привет, всем! Возвращаемся к вам с нашими мероприятиями, которые пройдут совсем скоро.

🎬21 сентября (суббота) в 14:00 состоится обсуждение фильма «Сделано в Дагенхэме».

👥26 сентября (четверг) в 18:00 состоится Беларускоязычный нетворкинг.

Зарегистрироваться на мероприятия можно по ссылке. Совсем скоро вернемся с подробностями😉


Прапануем вам кінапрагляд з абмеркаваннем на тэму роўнай аплаты працы паміж мужчынай* і жанчынай* / Предлагаем тебе кинопросмотр с обсуждением на тему равной оплаты труда между мужчиной* и женщиной*
So‘rovnoma
  •   Хачу прийсці ў пятніцу, 20 верасня, у 18:30 / Хочу прийтий в пятницу, 20 сентября, в 18:30
  •   Хачу прийсці ў суботу, 21 верасня, у 14:00 / Хочу прийти в субботу, 21 сентября, в 14:00
  •   Хачу прийсці ў суботу, 21 верасня, у 17:00 / Хочу прийти в субботу, 21 сентября, в 17:00
  •   На жаль, не магу ў гэтыя дні / К сожалению, не могу в эти дни
  •   Мне не цікавая гэтая тэма / Мне неинтересна эта тема
7 ta ovoz


Вітаначкі!👋 Мы ўжо вярнуліся з адпачынкаў і спадзяемся, што вы таксама паспелі адпачыць ⛱️ і падзарадзіцца да адкрыцця новых ведаў. Хутка падзелімся з вамі анонсамі будучых мерапрыемстваў, а пакуль прапануем прыняць удзел у апытанні, якое дапаможа нам сфарміраваць адно з іх!
______________________________________________

Всем привет! 👋 Мы уже вернулись из отпусков и надеемся, что вы тоже успели отдохнуть ⛱️ и подзарядиться к открытию новых знаний! Скоро поделимся с вами анонсами предстоящих мероприятий, а пока предлагаем принять участие в опросе, который поможет нам сформировать одно из них!


💬 Беларускамоўны нэтворкінг

🌸 У аўторак, 30 ліпеня, у Вільнюсе адбудзецца сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу.

🌱 Цудоўная магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову, знайсці новых сябро_вак, ды сустрэць блізкіх па думках людзей.

🗣Прыходзьце расказваць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні, каб знаёміцца з новымі людзьмі.

🔴Узровень беларускай мовы: ад «ніколі не размаўлялі на ёй» да «пачалі размаўляць па-беларуску да таго як нарадзіліся».

🗓 30 ліпеня.
📍 Вільнюс. Дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі.
Абавязквая рэгістрацыя па спасылцы.
🆓 Уваход вольны
🔴 Deadline: 30.07.2024 да 18:00

❤️ Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!

Падтрымаць| Стаць валанцёр_кай

🗣️Перевод на русский в комментариях


🤝 Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе.

Чаго нам не хапае для добрай камунікацыі паміж актывіст_камі і журналіст_камі?

❤️ Прывітанне! Запрашаем беларускіх актывіст_ак і журналіст_ак утульна правесці вечар чацвярга 25 ліпеня на вільнюскай нэтворкінг-сустрэчы!

💡 Вы зможаце ўсталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыя, абмеркаваць міфы і рэчаіснасць пра вашу працу, падзяліцца класнымі практыкамі сумеснай працы або нават прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.

🌸 Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас – добры настрой і гатоўнасць камунікаваць з іншымі гасцямі мерапрыемства.

📅 25 ліпеня, 18:00-20:30

📍 Цэнтр Вільнюса (дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю)

Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

🔴 Deadline: 24.07.2024 (уключна)

🇩🇪🗞 Мерапрыемства арганізавана арганізацыяй ІншыЯ і аб’яданнем беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

☀️ Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!

Мерапрыемства адбываецца ў рамках праекта «Together 4 values ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Падтрымаць| Стаць валанцёр_кай

🗣️Перевод на русский в комментариях


👥Трэнінг «Як спраўляцца з канфліктамі?»

Вітаем!
Запрашаем вас на трэнінг, дзе даведаецеся, як граматна паводзіць сябе ў канфліктных сітуацыях і прычым тут стэрэатыпы, чаму важна ўсведамляць свае эмоцыі і патрэбы.
Гэта выдатная магчымасць для ўсіх, хто хоча навучыцца выходзіць сваркі і вырашаць спрэчныя моманты, няхай гэта будзе на працы, у навучанні ці ў асабістым жыцці.

❗️ Што будзе на трэнінгу:

🟦Разбяромся, чаму наогул узнікаюць канфлікты
🟦Навучымся слухаць і разумець адзін аднаго
🟦Пагаворым пра розныя спосабы вырашэння канфліктаў
🟦Правядзём жыццёвыя практыкаванні і ролевыя гульні

❗️ Чаму варта прыйсці:

🟦Палепшыш свае камунікатыўныя навыкі
🟦Даведаешся, як захоўваць спакой і ўпэўненасць у стрэсавых сітуацыях
🟦Станеш больш інклюзіўн_ай

❗️Калі? Дзе? Як?

📆 29 чэрвеня (субота)
⏱ 14:00 - 16:00
📍 Вільнюс, месца правядзення паведамім пасля рэгістрацыі

👅 Мовы трэнінгу: беларуская, украінская, расейская. Вядучая выкарыстоўвае расейскую мову

🆓 Удзел бясплатны

✔️ Рэгістрацыя па спасылцы да 27 чэрвеня ўключна.

Падтрымаць | Стаць валанцёр_кай

🗣️Перевод на русский в комментариях


Вітаначкі! Мы вымушаны перанесці нашае мерапрыемства на 18 ліпеня ў 18:30☹️. Калі яшчэ не рэгістрава_лася, ёсць магчымасць зрабіць гэта!❤️

Привет! Мы вынуждены перенести наше мероприятие на 18 июля в 18:30☹️. Если еще не регистрировал_ась, есть возможность сделать это!❤️


🎬👀 Запрашаем на кінапрагляд: «LA HAINE»

Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня — дзень, калі ў 1987 годзе Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання ўступіла ў сілу. І ў нас ёсць для вас прапанова, як правесці гэты дзень.

Запрашаем разам з намі паглядзець фільм «LA HAINE», падыскутаваць аб гвалце, якія віды ёсць і як падтрымліваць людзей.
 
🍿LA HAINE — Парыж, сярэдзіна 1990-х гадоў. Пасля беспарадкаў, справакаваных паліцэйскай самаўпраўнасцю ў дачыненні да арабскага падлетка Абдэля, у бедных кварталах, удалечыні ад турыстычных маршрутаў, трое сяброў знаходзяць рэвальвер. Фільм даследуе тэмы расізму, гвалту і роспачы, і ён з'яўляецца магутным абвінавачаннем у адрас грамадства, якое спараджае такія ўмовы.

🗓Калі: 18 ліпеня, 18:30
📍Дзе: Вільня, Vytenio g. 9.
 Да сустрэчы! Спасылка на рэгістрацыю

* Мерапрыемства праводзіцца ў межах Тыдня супраць катаванняю, які ладзіць Прававая ініціятыва і спецпраект «Міжнародны камітэт па расследванні катаванняў у Беларусі»

🗣️ Перевод на русский в комментариях


Вітаначкі! Вяртаемся да вас з нашымі мерапрыемствамі, якія адбудуцца на наступным тыдні.

🎬26 чэрвеня ў 18:30 адбудзецца кінапрагляд фільма "LA HAINE". Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.

👥29 чэрвеня ў 14:00 адбудзецца трэнінг "Як спраўляцца з канфліктамі". Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.

Зусім хутка вернемся з поўнымі анонсамі мерапрыемстваў.

_____________________________________________

Привет, всем! Возвращаемся к вам с нашими мероприятиями, которые уже пройдут на следующей неделе.

🎬26 июня в 18:30 состоится кинопросмотр фильма "LA HAINE". Подробности и регистрация по ссылке.

👥29 июня в 14:00 состоится тренинг «Как справляться с конфликтами». Подробности и регистрация по ссылке.

Совсем скоро вернемся с полными анонсами мероприятий.


Ужо ў гэтую суботу мы сустракаемся на Жывой Бібліятэцы ў Вільнюсе.
Вось з якімі людзьмі будзе магчымасць паразмаўляць:
📖 ЛГБТК+ актывіст
📖 Экафеміністка
📖 Сола-маці
📖 Квірны паліаморны чалавек
📖 Камікеса
📖 Расейская замежагентка.
📖 Даследчыца аўтызма з аўтызмам
📖 Лезбіянка


➡️ Рэгіструйся і запрашай знаёмых!
___________

Уже в эту субботу мы встречаемся на Живой Библиотеке в Вильнюсе.
Вот с какими людьми будет возможность поразговаривать:
📖 ЛГБТК+ активист
📖 Экофеминистка
📖 Соло-мать
📖 Квирный полиаморный человек
📖 Камикесса
📖 Российская иноагентка.
📖 Исследовательница аутизма с аутизмом
📖 Лесбиянка


➡️ Регистрируйся и приглашай знакомых!


ІншыЯ dan repost
🧩 Калажная майстэрня «Убач мяне»

🏳️‍🌈 🏳️‍⚧️ У рамках кампаніі да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOBIT).

18 траўня 2024, 14:00 – 16:00.
📍 Вільнюс
, недалёка ад Старога горада (дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі)
👅 Мова майстэрні: беларуская, расейская, украінская.
🆓 Удзел бясплатны.

Да 17 траўня ўключна запоўніце форму.

Калаж — гэта такі выгляд творчасці, у якой не патрэбныя адмысловыя навыкі, проста рэж і ляпі. Матэрыялы будуць пададзены на месцы, але калі ў цябе ёсць лішнія часопісы, якія не шкада рэзаць, абавязкова бяры іх з сабой! А таксама захапі памятныя для сябе паперкі, іх таксама можна скарыстаць для свайго калажу.


✂️ Па ўсіх пытаннях пра правядзенне імпрэзы вы можаце звярнуцца на пошту info@theothersby.org.

📣 А каб не прапусціць самыя цікавыя імпрэзы і мерапрыемствы, падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал Іншы Вільнюс.

@theothersby
Падтрымаць | Падпісацца на рассылку

#іншыя #квіз #вільнюс


🔥 Ужо заўтра будзе праводзіцца наша Калажная майстэрня. Яшчэ ёсць шанец зарэгістравацца і запрасіць сваіх знаёмых)

➡️ Анонс на беларускай мове
________________________

🔥 Уже завтра будет проходить наша Коллажная мастерская. Еще есть шанс зарегистрироваться и позвать своих знакомых)

➡️ Анонс на русском языке

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.