Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас у суботу 21 снежня на прэзентацыю кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча.
Падчас яе прэзентацыі аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў і раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?
Бонусам спаткання будуць калядныя вершы, пераклады і песні паэта. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”, а таксама іншыя паэтычныя кнігі Андрэя Хадановіча.
📆 21 снежня
⏰ 18:00-20:00
📍 Беларускі дом (Vilniaus, 20)