WARTA – беларускае нацыянальнае медыя


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan


WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя, створанае дзеля пашырэньня беларускага кантэнту, нацыянальнай палітычнай аналітыкі і асьветы.
YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus
Facebook: https://www.facebook.com/wartabelarus
Email: info@warta.media

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Беларусь да лукашысцка-расейскай акупацыі

Гістарычныя, дзяржаўныя Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня на урадавых будынках ў Менску, на форме міліцыянтаў і ваенных, на спартовых спаборніцтвах, на дакументах, на памежных слупах — паўсюль.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
А вось як у 1991 годзе ў Менску на ўрадавых будынках усталёўвалі афіцыйны дзяржаўны гэрб Рэспублікі Беларусь — Пагоню.

Паўторым? 😏


Historyja dan repost
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — старажытны герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.


Адказ Сяргея Навумчыка на “лыжку дзёгця пра Васіля Быкава” ад Алеся Чайчыца.

Васіль Уладзімеравіч успрымаўся тым, чыё меркаваньнем было найбольш аўтарытэтнае, чыё слова было самае важкае. І, як у савецкія часы за праўду ў літаратуры, мы любілі і паважалі яго за адданасьць Беларусі і яе народу.
Таму і лічылі яго – сумленьнем нацыі. Такім ён для нас і застаецца.

Чытаць артыкул цалкам: https://warta.media/2381


"Усе беспілотныя апараты былі збітыя, але ў выніку падзеньня абломкаў, пачаўся пажар. Сітуацыя пад кантролем" — кіраўніцтва Цьвярской вобласьці РФ.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Прыгожа


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Украіна пасьпяхова атакавала склад баепрыпасаў у Цьвярской вобласьці РФ

Як паведамляюць СМІ, для атакі было выкарыстана каля 100 украінскіх дронаў.
У выніку былі зьнішчаныя буйныя запасы паўночнакарэйскіх балістычных ракет KN23, ракеты для «Градаў», сістэм СПА С-300 і «Іскандэраў».


Зянон Пазьняк: “Не пускаць на парог”.

Апошнім часам расейцы і прарасейскі лукашысцкі рэжым ў інфармацыйнай вайне супраць беларусаў ўсё больш выкарыстоўваюць мэтад дэзінфармацыйнага ахайваньня і адміністрацыйнага вынішчэньня імёнаў вялікіх людзей нацыі.

Мэтады “энтузіястаў” ў эміграцыі такія самыя, толькі з дэманстрацыяй крытыкі рэжыму.

Беларусам трэба ведаць пра асобаў, якіх нельга пускаць ў дом, нават ў прыхожую, нават на парог, у прыстойнае таварыства.

Чытаць цалкам: https://warta.media/2379


🇪🇺❗️ЭЗ накіраваў 1,4 млрд эўра прыбытку ад замарожаных актываў РФ на закупку зброі для Украіны, - Эўракамісія.


Байца Палка Каліноўскага Яна Дзюрбейка будуць судзіць у «ДНР»

Каліновец Ян “Тромблі” Дзюрбейка ў чэрвене 2022 года трапіў у расейскі палон пад Лісічанскам. Разам з ім у палоне апынуўся яшчэ адзін ваяр, Сяргей Дзегцеў.

Сёння стала вядома, што пракуроры так званай «ДНР» накіравалі справу Яна ў суд. Яго завочна лічаць вінаватым у «наёмніцтве» (па ч. 3 ст. 359 КК РФ).

Ян Дзюрбейка знаходзіцца ва ўкраінскам сьпісе на абмен палоннымі.


⚡️Відэа выступу Зянона Пазьняка на дзень Беларускай Вайсковай славы

8 верасьня ў Беларускім Доме ў Варшаве рухам "Вольная Беларусь" была праведзена сьвяточная імпрэза з нагоды дня Беларускай Вайсковай Славы. Беларусы адзначылі 510-гадавіну перамогі над маскалём у бітве пад Воршай. Выступіў палітык Зянон Пазьняк, які акрэсьліў гістарычнае значэньне для беларусаў перамогі пад Воршай:
"Перамога пад Воршай -- гонар нашага роду!"

https://www.youtube.com/watch?v=N00lYNqWSiQ


❗️Як паведамляе Вясна, у Беларусі памілаваныя яшчэ 37 палітвязьняў

Сярод памілаваных — шэсьць жанчын. Паведамляецца, што шэраг памілаваных маюць хранічныя захворваньні, маюць інваліднасць, з'яўляюцца пенсіянерамі.


У гэтыя хвіліны ў Тбілісі каля Адміністрацыі ўраду праходзіць пікет беларусаў супраць адмовы актывісту Андрэю Мялешку ва ўездзе ў краіну.


У Грузію не пускаюць вядомага беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку.

Андрэй Мялешка тры гады жыве ў Батумі, куды пераехаў з прычыны палітычных пераследаў. Яго разам з дачкой затрымалі ў аэрапорце і плануюць адправіць назад у Польшчу рэйсам у 15.40. Прычыны забароны ўезду ў Грузію не тлумачацца. Вядома, што жонка Андрэя і другое дзіця застаюцца ў Грузіі.


WARTA – беларускае нацыянальнае медыя dan repost
16 верасьня 1859 года нарадзіўся Браніслаў Эпімах-Шыпіла – выбітная асоба ў гісторыі і культуры Беларусі.

Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла - адданы апекун беларускай нацыяльнай інтэлігенцыі, выдавец, мовазнаўца і літаратуразнаўца, фалькларыст і навуковец. Шляхціч па паходжаньню.

Яго ўнесак у справу Беларушчыны проста неверагодны, фактычна, гадаваньне і апекунства над беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй было справай усяго яго жыцьця.
Адным з самых вядомых дасягненьняў Браніслава Эпімах-Шыпілы было заснаваньне і мецэнацтва выдавецтва "Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ", таксама Эпімах-Шыпіла зьяўляецца складальнікам рукапіснай "Беларускай хрэстаматыі". І гэта толькі невялікая частка справы збіральніка Беларускай спадчыны.

Вядома, што Браніслаў Эпімах-Шыпіла моцна паўплываў на лёс і творчасьць Янкі Купалы. Ён быў сапраўдным апекуном будучага класіка беларускай літаратуры. Браніслаў Эпімах-Шыпіла дапамагаў Янку Купалу і духоўна, і матэрыяльна. Яны былі аднадумцамі ў адраджэнні беларускай культуры.
Дарэчы, у фільме “Купала”, што выйшаў у Беларусі ў 2020 годзе, выдатна засьведчана роля Браніслава Эпімах-Шыпілы ў станаўленьні “генія” Купалы, паказана сяброўства і стасункі паміж дзьвума выбітнымі беларусамі. Янка Купала быў госьцем Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Сустрэчы будучых беларускіх геніяў на кватэры Эпімаха-Шыпілы ў далеўшым мелі гістарычную значнасьць. Паэт Купала жыў у прафэсара Шыпілы ў Пецярбургу 4 гады

На жаль, як і іншыя прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі, Эпімах-Шыпіла быў рэпрэсаваны саветамі.




🎭 Тэатральная студыя «Купалінка» ў Варшаве абвяшчае набор

Варшаўская тэатральная студыя «Купалінка» абвяшчае набор на пяты сезон тэатральна-адаптацыйных заняткаў.

Мэты:
• Развіваць нацыянальную культурную спадчыну і пашыраць прастору беларушчыны
• Вучыцца публічна выступаць, асэнсавана выказваць эмоцыі, выбудоўваць артыстычную сьвядомасць
• Абуджаць уяўленьне, працаваць у групе, выбудоўваць пачуцьцё асабістай паўнавартасьці і ўпэўненасьці ў сабе, узбагачаць мову, удасканальваць музычныя здольнасьці і пластыку

За час сваёй дзейнасьці «Купалінка» разраслася да 6 групаў і больш як 60 удзельнікаў – і дзяцей, і дарослых.

• Сьветлячкі (4-8 гадоў): субота 16:00–18:00
• Купалкі (9-11 гадоў): субота 18:00–20:00
• Зорачкі (12-13 гадоў): серада 17:00–18:30; нядзеля 11:00–13:00
• Маладзік (17-17 гадоў): серада 18:30–20:00; нядзеля 11:00–13:00
• Агмень (18+): серада 20:00–21:30; нядзеля 13:00–15:00
• Маланка (14+, курс рэжысуры): нядзеля 13:00–15:00
• Заранка (16+, курс аніматара культуры): субота 20:00–21:30
• Анлайн-заняткі па сцэнічным маўленні і рэжысуры – па дамове з выкладчыкамі

• Натальля Локіць і Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) – акторскае майстэрства, творчая апека
• Маша Пятровіч – вакал і маўленне
• Павел Гарадніцкі – сцэнічны рух
• Генадзь Гатоўчыц – рэжысура TV, Youtube, Tiktok

Тэлефон: + 48 452 71 50 53

E-mail: kupalinkawarszawa@gmail.com

Падрабязнасьці па спасылцы.


У Капылі мужчына сарваў з будынка лукашыскі сьцяг

Як паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна, у міліцыю звярнуўся прадстаўнік адміністрацыі Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва. Ён паведаміў, што з фасада будынка цэнтра зьнік чырвона-зялёны сьцяг.

На месца здарэньня выехала цэлая следча-аператыўная група з экспертамі, якія зьнялі адбіткі пальцаў з прадметаў. Пазьней быў затрыманы 30-гадовы беларус з Салігорску.


⚡️Відэа дня Беларускай Вайсковай Славы ў Варшаве

8 верасьня ў Беларускім Доме ў Варшаве была праведзена сьвяточная імпрэза з нагоды дня Беларускай Вайсковай Славы. Беларусы адзначылі 510-гадавіну перамогі над маскалём у бітве пад Воршай.

Выступіў палітык Зянон Пазьняк, які акрэсьліў гістарычнае значэньне для беларусаў перамогі пад Воршай.
Ігар Бандарэнка распавёў пра ўжываньне і вытворчасьць FPV-дронаў і прэзентаваў ініцыятыву вытворчасьці дронаў для беларускіх дабраахвотнікаў.

На імпрэзе чыталіся вершы беларускіх паэтаў. У залі прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі, якія распавялі пра сваю падтрымку палку ім.Каліноўскага.

https://www.youtube.com/watch?v=t9QHKa3hN3U


Беларуска ахвяравала вакацыямі і купіла машыну палку Каліноўскага

Пра гэты ўчынак піша Радыё Рацыя, якое паразмаўляла з дзяўчынай.

Беларуска Дар’я Каспаровіч з Бельгіі падарыла палку Каліноўскага машыну. Дзяўчына збірала грошы на вакацыі, але вырашыла, што машына для нашых ваяроў важнейшая, кажа Дар’я Каспаровіч:

— Я лічу, як беларуска, я нарадзілася ў Беларусі, я павінна дапамагаць беларусам. І паколькі я дапамагаю палку Каліноўскага, калі Украіна пераможа, гэта будзе добра для Беларусі

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.