Прамень dan repost
Анархісты на маршы 9 жніўня ў Варшаве
9 жніўня мы далучыліся да маршу з нагоды чарговай гадавіны пачатку пратэстаў 2020. Здавалася б, за 4 гады шмат што змянілася ў беларускім грамадстве.
Мы атрымалі не толькі маштабныя рэпресіі, але і досвед самастойнай палітычнай барацьбы. Амаль штомесяц з'яўляюцца новыя ініцыятывы, людзі дапамагаюць адзін адному справіцца з цяжкасцямі эміграцыі, ладзяць акцыі нават без загадаў і заклікаў. Нажаль, запалу ініцыятыўнасці не хапіла, каб пераадолець вывучаную бездапаможнасць. У грамадстве зноў запанавалі самотнасць і расчараванне.
Зноў фармальнасці сталі важнейшыя за сутнасць. Людзей хвалюе тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі ці Ціханоўскай, нейкія выбары і канферэнцыі. Усё менш спробаў рабіць нешта без аглядкі на кіраўнікоў, браць адказнасць на сябе.
З трыбуны наш таварыш заклікаў павярнуцца да жнівеньскіх ідэалаў самаарганізацыі, зноў адчуць адказнасць і самастойнасць. Не азірацца на лідэраў і не чакаць дапамогі ад замежных ўрадаў.
Самаарганізацыя замест бюракратыі!