Як мы бачым з лютага 2022-га, здараецца так, што заснуўшы ў сваім ложку, прачынаешся ад таго, што сценаў у твайго дома болей няма, табе пашчасціла застацца жывым, але навокал выпаленая зямля і акупанты, і каб пратрымацца да моманту эвакуацыі ці вызвалення, трэба разумець, як гэта зрабіць.
Ці калі знаходзішся ў варожым тыле са зброяй у руках, маючы пры сабе запас прадуктаў, медыкаментаў, розных прыбораў і іншых сродкаў, можа здарыцца, што ўся амуніцыя будзе страчаная, згубленая, знішчаная, зрасходаваная, а ад групы застануцца некалькі чалавек, навокал лес ці пустэча, а ў населеныя пункты ісці і звяртацца па дапамогу небяспечна.
З улікам таго, што адбываецца ва Украіне, і памятаючы, што ніхто не застрахаваны ад падобных падзей, да такіх сітуацый варта быць падрыхтаваным і мець адпаведныя веды пра тое, як дзейнічаць, каб захаваць жыццядзейнасць і баяздольнасць.
У серыі артыкулаў пра выжыванне ў экстрэмальных умовах мы распавядзем, як забяспечыць сябе вадой, агнём, ежай, як прадказаць метэаўмовы, як схавацца ад непагадзі і іншыя нюансы, пра якія варта ведаць загадзя, каб захаваць і падтрымаць сябе і іншых.
https://teletype.in/@zhyzhal/vada_i_ahon
#малая_вайна