АНБ | Абарона і Нацыянальная Бяспека


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Афіцыйны канал Прадстаўніцтва па Абароне і Нацыянальнай Бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish


📢 Паважанае спадарства, вітаем вас ад імя Паспалітага рушэньня.

Наша арганізацыя – гэта незалежнае, добраахвотнае аб’яднаньне беларусаў, якія праз вайсковую, фізычную і тэарэтычную падрыхтоўку імкнуцца да абароны незалежнасьці Беларусі, аднаўленьня законнасьці на яе тэрыторыі і адраджэньня беларускіх ваярскіх і нацыянальных традыцый.

У цяжкія для Беларусі часы мы зноў адраджаем слаўную традыцыю Паспалітага рушэньня, каб абараніць родны край. На сёньняшні момант створаныя наступныя адзьдзяленьні: Варшаўская, Беластоцкая, Уроцлаўская, Гданьская, Лодзкая і Познаньская харугвы ў Польшчы, а таксама Віленская і Ковенская харугвы ў Летуве. У рамках дзейнасьці Паспалітага рушэньня, пад кіраўніцтвам дасьведчаных інструктараў, праводзіцца інтэнсіўнае навучаньне ўдзельнікаў па фізічных і тэарэтычных дысцыплінах.

📋 Усю інфармацыю пра Паспалітае рушэньне вы зможаце знайсьці на сайце і ў сацсетках арганізацыі:

📌 rushennie.org
📌 t.me/rushennie
📌 instagram.com/rushennie
📌 youtube.com/@rushennie


⚡️Падзяка Паўлу Паўлавічу Латушка за фінансавую і арганізацыйную падтрымку АНБ

Прадстаўніцтва па абароне і нацыянальнай бяспецы сардэчна дзякуе прадстаўніку па транзіце ўлады Паўлу Паўлавічу Латушка за паслядоўную фінансавую і арганізацыйную падтрымку нашай працы. Толькі за апошні час фінансавая дапамога забеспячэнню стыпендый курсантам курсу «Малодшы камандны склад» і матэрыяльная падтрымка для аднаго з рэлакаваных афіцэраў і ягонай сям’і ўнеслі значны ўклад у справу будаўніцтва войска новай Беларусі.


“Нават вашыя ворагі - з захапленнем назіраюць за вамі”

Прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык павіншаваў Узброеныя Сілы Украіны з прафесійным святам

Як і ўвесь свет - я быў уражаны вашым подзвігам у першыя дні вайны. Прызнаюся, нават калі баі ішлі ў Гастомелі, я быў упэўнены, што ў вас атрымаецца спыніць ворага, які пераўзыходзіў вас па сіле, колькасці, узбраенні. Вы праявілі надзвычайную воінскую мужнасць і адвагу. Вы паказалі ўсяму свету, што ёсць нешта больш моцнае за зброю і колькасныя паказчыкі. Гэта вашая прага да свабоды. Вашая любоў да радзімы. Ваша самаахвярная гатоўнасць абараняць сваіх блізкіх, свой дом, сваё права на свабоду. А яшчэ - высокі прафесіяналізм вашага камандвання, які ў спалучэнні з бліскучым талентам і імкненнем зберагчы жыцці салдат - далі вынік, якому здзівіўся ўвесь свет. Нават вашыя ворагі - з захапленнем назіраюць за вамі. Цэлы свет - дапамагае вам, пабачыўшы, на што вы здольныя.
Я хачу сказаць вам асобны дзякуй за ваша стаўленне да беларусаў. За тое што вы не адказалі агрэсіяй на агрэсію, якая ажыццяўляецца з тэрыторыі маёй краіны. За тое што ў такі цяжкі для вас час знайшлі ў сабе сілы і мудрасць не палічыць мой народ - ворагам. Бо ён і не вораг вам. Беларусы - самы блізкі ваш сусед, які праявіў сваю падтрымку: у валанцёрскай дапамозе, у баявых дзеяннях, у гатоўнасці падтрымліваць вас на міжнароднай арэне. І я веру, што будучыня нашых краін будзе вырашацца разам. Не будзе спакою для Украіны - пакуль беларусы не вызваляць Беларусь ад беззаконнага марыянетачнага рэжыму. Не будзе вольнай Беларусі, пакуль Украіна не пераможа. Я жадаю вам перамогі. Я жадаю кожнаму ваяру - вярнуцца дадому. Я жадаю вам здабыць доўгачаканы мір, за які вы так адчайна змагаецеся.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
❗️Сахашчык пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне: «Мы дамовіліся з украінскімі ўладамі,
і ўжо створана асобная вайсковая частка агульная для ўсіх беларусаў, якія ваююць за Украіну. Зараз мы працуем над яе забеспячэннем».

прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі: https://youtu.be/uKBZDVmW4J8

@CabinetBelarus


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
❗️Сахашчык пра беларускіх добраахвотнікаў, якія пацярпелі ва Украіне: «Дамовіліся з украінскім бокам, што ўсё, што па законе нашыя хлопцы і іх сем'і мусяць атрымаць - яны атрымаюць»

прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі: https://youtu.be/uKBZDVmW4J8

@CabinetBelarus


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
❗️Сахашчык — Вальфовічу: Я ведаю, што вы распаўсюджваеце пра мяне ілжывыя звесткі сярод былых саслужыўцаў, але мне няма чаго хаваць. Я хачу нагадаць, што ад вашых дзеянняў залежаць жыцці вялізнай колькасці людзей. Усе войны заканчваюцца перамовамі. Я запрашаю пачаць гэтыя перамовы. Перамены дакладна адбудуцца, але яны будуць альбо складанымі і крывавымі, альбо цывілізаванымі»

прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі: https://youtu.be/uKBZDVmW4J8

@CabinetBelarus


Інтэрв'ю чальца пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка для ўкраінскага “Радыё НВ
- Макей
- лукашенка
- АДКБ
І шмат іншых пытанняў.
Раім для прагляду.

https://youtu.be/BfgvZmvaOAs


Сёння – дзень Герояў. Калі прапаганда кажа, што беларусы пасля распаду Расейскай імперыі радасна адмовіліся ад сваёй дзяржавы і пагадзіліся быць з «братняю Руссю», мы ўзгадваем Слуцкі збройны чын. Пра яго амаль не расказваюць у школах і не пішуць у падручніках, бо гэтая падзея разыходзіцца з галоўным міфам прапаганды пра «братэрскія народы».

У 1920 годзе больш за месяц Слуцкі збройны чын трымаў уладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў 15 валасцях і чынілі супраціў камуністычным акупантам. Беларусы ўзяліся за зброю, каб абараніць сваю краіну, змагацца за яе незалежнасць і самастойнасць. Яны «пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына» – так было напісана на сцягу беларускіх байцоў. У большасці гэта былі не прафесійныя ваенныя, а звычайныя сяляне і гараджане, якія хацелі жыць у вольнай краіне, а не змяніць адну імперыю на іншую.

Праз стагоддзе гісторыя паўтараецца. Мы зноў вымушаныя адстойваць незалежнасць, каб захаваць Беларусь. І мы зробім усё, каб Беларусь жыла вечна – як таго хацелі нашыя гераічныя продкі.

Мы віншуем кожнага беларуса і нагадваем, што перамога абавязкова будзе на баку праўды і святла.

Жыве Беларусь!






Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
УВАГА❗️Праз несапраўдны акаўнт Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі распаўсюджваюцца заклікі і інфармацыя, да якіх Кабінет не мае ніякага дачынення.

Усіх беларусаў настойліва просім быць асабліва ўважлівымі да падобных паведамленняў, не пераходзіць па спасылках у іх, даваряць толькі афіцыйнаму каналу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі: @CabinetBelarus




УВАГА ❗️ Праз несапраўдны акаўнт Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі распаўсюджваюцца заклікі і інфармацыя, да якіх Кабінет не мае ніякага дачынення.

Усіх беларусаў настойліва просім быць асабліва ўважлівымі да падобных паведамленняў, не пераходзіць па спасылках у іх, даваряць толькі афіцыйнаму каналу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі:

@CabinetBelarus


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
«Хочам вярнуць у нашую Беларусь дэмакратыю і закон» — рэпартаж пра трэніроўкі ўдзельнікаў Паспалітага Рушання, арганізаванага прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерыем Сахашчыкам, апублікаваны на тэлеканале «Белсат»

▪️Дасведчаныя інструктары інтэнсіўна праводзяць навучанне ўдзельнікаў па фізічных і тэарэтычных дысцыплінах.

▪️На начных занятках удзельнікі навучаюцца арыенціроўцы на мясцовасці, маскіроўцы, арганізацыі лагера і яго ахове, карыстанню прыладамі начнога бачання.

▪️Аснова Рушання — харугвы, якія ствараюцца паводле тэрытарыяльнага прынцыпу: Варшаўская, Беластоцкая, Віленская, Ўроцлаўская. У кожнай з іх ёсць свой камандзір — ротмістр.

▪️Паступова будзе стварацца моцная структура, уплыў якой будзе пачуты як за межамі, так і ўнутры Беларусі.

Паспалітае Рушанне — гэта добраахвотнае аб'яднанне беларусаў, якія праз фізічнае і інтэлектуальнае навучанне імкнуцца да абароны незалежнасці Беларусі, аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі і адраджэння беларускіх вайсковых традыцый.


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык сустрэўся ў тэлеэфіры з Зянонам Пазняком і выказаўся па актуальных пытаннях

🔘 «Ваяры павінны рабіць сваю справу, а палітыкі — сваю. Я не маю палітычных амбіцый, па сваёй натуры я — ваяр»

🔘 «Нацыянальна арыентаванае войска — вельмі важная справа»

🔘 «У беларускім войску засталіся расіяне, якія выраслі ў Расіі, для якіх Беларусь нічога не значыць. І зараз яны генералы»

🔘 «Вялікая заслуга палка Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў — у тым што яны змянілі стаўленне да беларусаў»

🔘 «Мы можам зараз шмат зрабіць, але я б аднёс гэта да катэгорыі рэчаў, пра якія няварта распаўсюджвацца»

🔘 «Трэба вярнуць нашую радзіму ў прававое поле»


Зянон Пазняк выказаўся пра Валерыя Сахашчыка:

🔘 «Я успрымаю Валерыя Сцяпанавіча як чалавека прыстойнага, як чалавека гонару»

🔘 «Гэта чалавек, які спрыяе беларускай нацыі, які спрыяе стварэнню беларускага войска»

Глядзіце поўную гутарку на тэлеканале  «Белсат».


Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
⚡️Беларускія спартсмены звярнуліся да вайскоўцаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны.

Знакамітыя прадстаўнікі беларускага спорту Андрэй Краўчанка, Сцяпан Папоў, Віталь Гуркоў, Канстанцін Якаўлеў, Яна Максімава, Сямён Букін, Алег Дулуб, Іван Ганін, Дзмітрый Шэршань, Карына Казлоўская, Аляксандр Вахавяк, Міхаіл Залеўскі і іншыя зрабілі відэазварот да беларускіх вайскоўцаў:

🗣Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну. Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай — датай, калі беларускае войска нападзе на Украіну. Вы не станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім светам і перад самімі сабой.

Падзяліцеся гэтым відэа з вашымі сябрамі і знаёмымі. Мы павінны не дапусціць удзел беларусаў у злачынствах супраць чалавечнасці дзеля двух дыктатараў, якія знішчаюць гарады і мірных жыхароў Украіны.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Узброеныя сілы Украіны звярнуліся да беларускіх вайскоўцаў

Украінцы заклікалі беларусаў не выконваць злачынныя прыказы Лукашэнкі і папярэдзілі пра нанясенне ўдараў па вайсковых аб’ектах Беларусі ў выпадку новага ўварвання з яе тэрыторыі.


Представитель Объединённого Переходного Кабинета Беларуси по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик обратился к беларусским военнослужащим и всем беларусам:

Руководство РФ пытается втянуть в свою войну Беларусь.

Что ждет нас, если им это удастся? В этом вопросе я могу выступать в роли эксперта, так как провел в Украине немало времени с конца февраля.

Украинцы очень хорошо подготовлены к нападению со стороны РБ. Жители Беларуси готовы принимать своих сыновей в черных полиэтиленовых пакетах?

Для ВСУ уже не будет никаких сдерживающих факторов, мешающих применить всю мощь самых современных поражающих средств по любым объектам, используемым агрессорами на территории РБ.

В течение первых нескольких суток будут уничтожены Мозырьский НПЗ, вся критическая инфраструктура приграничной полосы. Может погибнуть и пострадать большое количество людей.

Количество наших добровольцев в Украине существенно вырастет. Военнослужащих ВС РБ будут встречать свои же беларусы, только значительно лучше подготовленные, оснащенные и мотивированные.

Беларусь станет страной-изгоем в мире и разделит с Россией позор поражения и обязанность выплаты репараций.

Все войны заканчиваются. Ложь пропаганды, манипулирование фактами перестанут работать. Кем вы будете в этом будущем? Уважаемыми членами общества или фигурантами международного трибунала?

Люди в военно-политическом руководстве Беларуси, от вас зависит будущее нашей страны как никогда. Украина ни разу не ответила на летящие с территории РБ ракеты и беспилотники, хотя давно имеет боевой потенциал для такого ответа. Первые убитые и раненые белорусы поссорят наши народы на десятилетия.

Призываю вас осознать всю серьезность происходящего и ужасные возможные последствия. Каждый из нас – пусть в разной степени – но может повлиять на будущее Беларуси.

https://youtu.be/uqz6Dxc5mcY


Інтэрв'ю чальца пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка для ўкраінскага «Радыё НВ».

У прыватнасці, былі закрануты наступныя пытанні:

- ці рыхтуе Пуцін паўторнае ўварванне з тэрыторыі Беларусі;

- ці маналітны рэжым Лукашэнкі (спойлер: не; у Сахашчыка ёсць інфармацыя аб тым, што некаторыя высокапастаўленыя чыны МУС зрабілі сабе пашпарты прыкрыцця);

- ці рыхтуе кабінет сілавы сцэнар для змены рэжыму ў Беларусі і якая роля палка Каліноўскага ў гэтым працэсе;

- ці ёсць у Сахашчыка палітычныя амбіцыі.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

251

obunachilar
Kanal statistikasi