@backtobelarus


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Дзевяностыя і нулявыя — найноўшая гісторыя Беларусі ў фота, відэа і эмоцыях.
Калі не хочаце чытаць тэксты, то толькі фота і відэа тут — instagram.com/backtobelarus/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Беларуская сацыяльная рэклама канца 90-х - пачатка нулявых — гэта асаблівы від творчасці, які заслугоўвае шматлікіх публікацый. У дзяцінстве хацелася хутчэй збегчы з пакоя, каб гэтага не бачыць і не чуць, але некаторыя артэфакты заслугоўваюць увагі.

Вось сацыяльная рэклама беларускай мытні, цікавая як мінімум па трох прычынах. Рэжысёрам роліка з’яўляецца Андрэй Кудзіненка, аўтар фільмаў «Акупацыя. Містэрыі», «Масакра» і іншых. У ролі свядомага мытніка, які служыць айчыне, зусім малады Раман Падаляка, а злодзея грае Аляксандр Колбышаў.

Саўндтрэк у ролік таксама шыкоўны — «Breathe» ад Prodigy. У эпоху аўтарскага права ўявіць цяпер нешта падобнае даволі складана.

Шэдэўр беларускай рэкламы, але камерцыйнай, можна паглядзець у Інстаграме.


Ягор Летаў і «Гражданская Оборона» выступаюць у Мінску. Клуб «Реактор», 5 мая 2005 года

Бачыце на сцэне металічную канструёвіну за спінамі музыкаў? Гэта электрычныя падагравальнікі першай беларускай АЭС.

Ідэя стварэння першай мабільнай атамнай электрастанцыі з’явілася ў 1960-я, пад гэтыя патрэбы каля Мінска стварылі адмысловы інстытут даследаванняў. Больш за 1500 навукоўцаў 20 гадоў працавалі над распрацоўкай мабільнай АЭС «Памір».

Усяго было выпушчана два камплекты «Паміра». Рэактарны і турбагенератарны блокі першага размяшчаліся на двух цягачах МАЗ-537. Яшчэ на двух аўтамабілях знаходзіліся пульт кіравання і памяшканні для персаналу.

Выпрабаванні першай ўстаноўкі пачаліся восенню 1985 года і працягваліся да верасня 86-га. Іх спынілі з-за трагедыі ў Чарнобылі і праз пачатак палітыкі раззбраення. Вайскоўцам «Памір» ужо быў непатрэбны. Праект закрылі, а ўнікальныя станцыі проста распілавалі на запчасткі.

Адна з якіх стала элементам сцэны культавага мінскага клуба.


Прывітанне! Вы на канале пра беларускія дзевяностыя і нулявыя

Ужо амаль год існуе акаўнт у Інстаграме з фота і відэа пра найноўшую гісторыю Беларусі, але там — проста кадры, без кантэксту. Але некаторыя падзеі хочацца раскрыць шырэй, дадаўшы да іх цікавых фактаў і гісторый. Інстаграм не найлепшая пляцоўка для такога, а канал тут — тое, што трэба.

Таму далучайцеся да @backtobelarus (і падпісвайцеся ў Інстаграме), згадвайце часы, калі вы былі маладзейшыя. Кагосьці, магчыма, наогул яшчэ не было, таму вам будзе цікава паглядзець на тую Беларусь, якая была і якой больш не будзе.

3 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

11

obunachilar
Kanal statistikasi