Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.
Для сувязі: instagram.com/resource_byculture
Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔹 Заўтра, 17 красавіка, дэдлайн для падачы заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus. Тут чакаюць праектныя прапановы з бюджэтам да 5 тысяч еўраў.
Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку

🔹 Працуе праграма юрыдычнай дапамогі для беларускіх дзеячаў культуры, рэпрэсаваных пасля 2020 года. Яна ўключае кансультацыі, пісьмовыя адказы, звязаныя з заканадаўствам Беларусі, а таксама з асобнымі кірункамі заканадаўства Польшчы.
Атрымаць кансультацыю

🔹 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА анансавала прыём заявак на конкурс бізнесаў. Сёлета тут прысутнічае намінацыя “арт-бізнес”, якая пасуе акурат для культурніцкіх праектаў з бізнесовым складнікам.
Даведацца больш


🔥 Да дэдлайну для заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus застаўся тыдзень!

Спяшайцеся сфармуляваць свае задумкі, афармляйце іх у нашых формах і падавайце праектныя заяўкі да 17 красавіка 2024 года. Гэта апошні шанец пазмагацца за падтрыманне ў памеры да 5 тысяч еўраў.

Не ведаеце, дзе шукаць ідэі і чым натхніцца? Мы ўжо давалі падказкі вось тут, таксама раім звярнуць увагу на галерэю “Падтрыманыя праекты” на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры.

Пры складанні заяўкі ўлічвайце, што максімальны тэрмін завяршэння ўсіх актыўнасцяў па праекце: 1 лістапада 2024 года.

Поспехаў! Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку

Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.


Беларуская Рада культуры dan repost
❗️Увага, #аналітыка!

Пачынаем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года.


🎭 Прыпынак першы: тэатральны.

Чытачы дазнаюцца пра прэм’еры новых і рэ:віталізацыі старых пастановак, гучныя (і зусім ціхія) звальненні рэжысёраў, а таксама судовыя справы, вынікі якіх дасюль невядомыя.

У выпуску таксама: функцыянеры патрабуюць спектакляў пра вайну, але вартага ўвагі новага матэрыялу на гэтую тэму ўсё няма. Гледачы патрабуюць відовішчаў, але якасных пастановак у Менску днём з агнём не знойдзеш. Да тэатральных касаў выстройваюцца чэргі, але гэта не адзнака поспеху.

Наш тэатральны крытык рэзюмуе: “Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю”.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі аналітыкі пра тэатр знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.


🔥 3️⃣ гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔺 Трывае прыём заявак на міні-гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Маеце задумку культурніцкага праекта з бюджэтам да 5 тысяч еўраў? Спяшайцеся!
Даведацца больш і падаць заяўку (да 17 красавіка)

🔺 Культурніцкі цэнтр Malý Berlín (Трнава, Славакія) запрашае беларускіх творцаў, прафесіяналаў у сучасным візуальным мастацтве ці блізкіх галінах, узяць удзел у адмысловай праграме арт-рэзідэнцый.
Даведацца больш і падаць заўяку (да 19 красавіка)

🔺 Фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc запрашае беларускіх творцаў далучыцца да адукацыйнага модулю. Цягам 4-х месяцаў 3 групы будуць працаваць над засваеннем важных фотажанраў. Навучанне бясплатнае, колькасць месцаў абмежаваная.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 красавіка)


📢 Вядомыя вынікі адбору кандыдатаў і кандыдытак на ўдзел у школе арт-менеджменту #ArtPowerBelarus — праекце для прафесіяналаў у сферы культуры.

Мы былі здзіўленыя колькасцю годных заявак на навучанне. Пабачылі ў ліку кандыдатаў і кандыдатак шмат новых творцаў, шмат дасведчаных майстроў, якія прагнуць развівацца прафесійна і разам з тым развіваць нашую культуру. Таму распачынаем праграму з упэўненасцю: беларуская культура багатая на таленты, і нашая задача дапамагчы ім заззяць яшчэ ярчэй, выглядаць больш упэўнена і прафесійна на еўрапейскім арт-рынку, — кажа каманда адукацыйнай праграмы.

Ужо 3 красавіка 64 ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы распачнуць навучанне асновам культурніцкага менеджменту. Зычым усім поспехаў і натхнення на новыя творчыя праекты.

❗️Па завяршэнні праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія наведалі не менш як 70% заняткаў, атрымаюць сертыфікат аб навучанні і запрашэнне перайсці да заключнага модулю “Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак” у жніўні – верасні 2024 года.


📢 Вынікі чарговага колу для заявак на праграму мабільнасці будуць падведзеныя ў другой палове красавіка.

Цягам раунда, які завяршыўся 20 сакавіка, мы атрымалі 24 індывідуальныя і калектыўныя заяўкі на агульную суму 79 270 еўра. У адпаведнасці з пратаколам іх спачатку ацэняць эксперты, затым — адборачная камісія, што збярэцца ў другой палове красавіка. Тады ж стануць вядомыя атрымальнікі грантаў мабільнасці #ArtPowerBelarus, якія здзейсняць вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця ўлетку і ў пачатку восені.

❗️Сродкі, вылучаныя на праграму мабільнасці, вычарпаныя. Таму гэтым турам ArtPower Belarus завяршае працу з такім тыпам падтрымання, але заяўкі на атрыманне міні-грантаў усё яшчэ прымаюцца.

Актуальны дэдлайн для заявак на міні-гранты: 17 красавіка 2024 г.


Хочаце рэалізаваць праект, але не ведаеце, дзе шукаць для яго ідэі? Вось тут ёсць падказкі.

Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.


🕠Не прамініце апошні шанец падаць заяўку на міні-гранты ў межах #ArtPowerBelarus!

Актуальны дэдлайн для бягучага кола — 17 красавіка.

Бюджэт праекта: да 5 000 еўраў.
Максімальны тэрмін завяршэння ўсіх актыўнасцяў: 1 лістапада 2024 года.

🎨Хочаце падаць заяўку, але не ведаеце, як і чым натхніцца на праект?
Даем падказку: зазірніце ў каляндар. Напрыклад, сёлета ў чэрвені спаўняецца 40 гадоў менскаму метро, улетку ўвесь літаратурны свет будзе адзначаць 100-годдзе з Дня нараджэння пачынальніка беларускага экзістэнцыялізму Васіля Быкава, а ў кастрычніку яскравай падзеяй стане 120-годдзе мастачкі Надзеі Хадасевіч – Лежэ, якая сваёй асобай паяднала Беларусь, Польшчу і Францыю.
Натхняльнымі могуць стаць і штогадовыя падзеі — вясёлыя Дні беларускай культуры і трагічная Ноч паэтаў.

Поспехаў! Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку


🔥Запускаем новы магістрат – Volat

На гэты раз прапануем беларусам аб’яднацца ў супольнасць, якая цягам 9 месяцаў будзе падтрымліваць спартовы клуб з багатай гісторыяй Volat у Варшаве.

🏆Ён працаваў у 2012–2021 гадах у Мінску, дзе меў 10 філіялаў па ўсім горадзе. За гады дзейнасці клубу падрыхтаваныя больш як 50 пераможцаў чэмпіянатаў, першынстваў і кубкаў Беларусі ў розных відах спорту. Цяпер Volat мае амбітныя планы разгарнуць сетку беларускіх патрыятычна-спартовых клубаў па ўсёй Польшчы. Філіялы адроджанага клубу маюць стацца месцамі фізічнага, інтэлектуальнага ды патрыятычнага выхавання моладзі.

“Мы бачым, што Volat мае досвед і амбіцыі ды закрывае вельмі патрэбную нішу патрыятычнага і фізічнага выхавання беларускіх дзяцей за мяжою, – тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік праекту “Беларускія магістраты” Цімафей Акудовіч.


Далучыцца да магістрату проста: дастаткова падпісацца на адзін з тарыфаў – 50 злотых (≈ 12€), 100 злотых (≈ 23€) альбо 200 злотых (≈ 46€) на выбар.

✉️bielmahistrat@byculture.org


🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔺Заўтра, 20 сакавіка — дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці ад #ArtPowerBelarus. Не прамініце! Верагодна, гэта апошні кол на такі тып падтрымання ў межах праграмы.
Даведацца больш і падаць заяўку.

🔺Заўтра, 20 сакавіка — дэдлайн для заявак на ўдзел у адукацыйнай праграме #ArtPowerBelarus. Навучыцеся кіраваць культурніцкімі праектамі на прафесійным узроўні.
Даведацца больш і падаць заяўку.

🔺Супольнасць “Культурны Код” 23 сакавіка чакае фаўндараў культурніцкіх digital-праектаў на майстармайнд-сустрэчы ў Варшаве. Тэма: “Як зрабіць прарыў у праектах”.
Даведацца больш.

🔺Праект Culture Makes запрашае 20 сакавiка на адкрытую лекцыю Аліны Дзеравянкі “Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі”.
📍 Вільня офлайн ці zoom
Даведацца больш і зарэгістравацца.


💥 Ужо сёння! Супольнасць “Культурны Код” запрашае на паблік-ток з культурніцкай менеджаркай Оляй Кавальскай "Фандрайзінг: як шукаць грошы для свайго праекта?"

Гаворка пойдзе пра:
🔻 фандрайзінг і яго віды;
🔻 крыніцы, дзе шукаць донараў (і як гэта лепей рабіць).

На прыкладзе асобна ўзятага конкурсу на атрыманне грантаў спікерка патлумачыць, з якіх частак складаецца праектная заяўка і як яе правільна запаўняць.

Калі? 14 сакавіка ў 17:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск)
Дзе? Zoom

✔️Оля Кавальская — культурніцкая менеджарка, фем-квір актывістка, заснавальніца Art Yard Community — праекта па стварэнні супольнасці праз мастацтва.

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.


⚡️Застаўся роўна тыдзень да дэдлайну для заявак на гранты мабільнасці ад праграмы ArtPower Belarus!

Калі плануеце сёлета здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця, — спяшайцеся падаць заяўку да 20 сакавіка 2024 года (пачатак мабільнасці: травень 2024).

❗️ Сродкі, вылучаныя на падтрыманне праграмы мабільнасці ў межах ArtPower Belarus, ужо амаль вычарпаныя. Таму верагодна, актуальны кол станецца апошнім для такога тыпу заявак.

Нагадваем таксама, што ў нас адрыты кол на міні-гранты. Маеце задумку праекта з бюджэтам да 5 тысяч еўраў — спяшайцеся падаць заяўку да 17 красавіка 2024 года (старт праекта: чэрвень 2024).

Даведацца больш пра міні-гранты, праграму мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Тут жа знойдзеце галерэю праектаў, падтрыманых у 2023 годзе.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.


🪻У якасці лога цягам першага вясновага месяца мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Спевы птушак” беларускага мастака Антося Радзівонава. На радзіме Антось спазнаў пераслед праз сваю творчасць, ужо каторы год жыве і працуе ў Варшаве.

Вы можаце падтрымаць мастака, замовіўшы ў яго мерч з працай са знакамітай серыі “Птушкі з народам”.

Час ад часу нашае лога будзе мяняцца. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, а значыць, для вашага выказвання.

📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на resource@byculture.org.

❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.


🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔺Праект Culture Makes запрашае 7 сакавiка на адкрытую лекцыю “Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці”. Спікер: этнолаг, кандыдат гістарычных навук Сцяпан Захаркевіч.
📍Вільня ці онлайн у zoom
Даведацца больш і зарэгістравацца

🔺#ArtPowerBelarus набірае ўдзельнікаў адукацыйнай праграмы для беларускіх прафесіяналак і прафесіяналаў у сферы культуры. Навучанне бясплатнае, онлайн.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 20 сакавіка)

🔺Social Camp прапануе ўдзел у праграме ментарынгу, створанай, каб дапамагчы фаўндарам праектаў з сацыякультурным складнікам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 сакавіка)

🔺Супольнасць “Культурны Код” запрашае 7 сакавіка на паблік-ток з музычным менеджарам Мікітам Абрамчыкам “Як выкарыстоўваць Spotify для прасоўвання свайго праекта?”
Даведацца больш


Запрашаем на лекцыю-гутарку з гісторыкам і кінапрагляд.

Падчас імпрэзы гаворка пойдзе пра Беларускі асобны батальён, які дзейнічаў у складзе Літоўскага войска і быў сфармаваны акурат 105 гадоў таму ў Коўне.

⏰ Калі? 3 сакавіка, а 15:00
Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5)
Уваход: free donation

У праграме вечарыны:

🔺лекцыя-гутарка з вядомым гісторыкам Яўгенам Красуліным. Ён распавядзе, як ствараўся Беларускі батальён у Літоўскім войску, як дзейнічалі іншыя вайсковыя фармаванні з удзелам беларусаў, і шырэй — чым было напоўненае грамадска-палітычные жыццё беларусаў Літвы стагоддзе таму;
🔺прагляд кінафільма;
🔺музычны выступ дудара.

Арганізатары — Віленская філія “РУХу” — абяцаюць памятныя падарункі кожнаму госцю на імпрэзе.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні

📷 Жаўнеры Беларускага асобнага батальёна са сцягам, 1919 г. (be.wikipedia.org)


🔥 #ArtPowerBelarus запускае навучальную праграму для беларускіх прафесіяналаў(-к) у сферы культуры і запрашае ўдзельнікаў(-іц).

Мэта праекта — паглыбленне ведаў беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці. Праграма пашырыць магчымасці дзеячаў культуры з гледзішча арганізацыі працэсу кіравання праектамі.

Навучальная праграма ўключае курсы:
▪️Уводзіны ў арт-менеджмент,
▪️Уводзіны ў кіраванне праектамі,
▪️Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры,
▪️Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі,
▪️Капіталізацыя культуры і мастацтва,
▪️Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на культурніцкі менеджмент,
▪️Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак.

Пачатак заняткаў: 1 красавіка 2024 года. Працягласць навучання: 10 тыдняў.
Навучанне бясплатнае онлайн.

Дэталі, патрабаванні да ўдзельнікаў і форма заяўкі (дэдлайн: 20 сакавіка).

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

✔️ Ёсць пытанні? Пішыце на e-mail: education@byculture.org


💥 Супольнасць “Культурны Код” запрашае ўдзельнікаў і гледачоў на чарговы онлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры.

Чакаюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна прэзентаваць гатовы праект ці толькі задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Калі? 29 лютага ў 17:00 CET / 19:00 Мінск.
Дзе? ZOOM

Рэгістрацыя ўдзельнікаў

Дэдлайн прыёму заявак: 28 лютага (23.59 СЕТ).

Пасля пітчынгу ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае 🏆прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.).

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.


⚡️У нас вакансіі!

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы па арт-менеджменце ў межах міжнароднага праекту #ArtPowerBelarus.

🔺Арыентацыйны пачатак працы: красавік 2024 года.
🔺Тып кантракту: частковая занятасць.
🔺Месца працы: онлайн.

Мы шукаем дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.

Падрабязна пра ўмовы і абавязкі

✔️Заяўкі (CV і кароткі суправаджальны ліст) прымаем на электронную пошту: education@byculture.org да 6 сакавіка 2024 года.


🐙 Праект “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра", які змяняе беларускую школу, дзейнічае ўжо 1️⃣ год.

За гэты час:
🔸Праведзеныя два конкурсы на атрыманне грантаў для беларусацэнтрычных адукацыйных праектаў на суму ў € 430 тысяч. Падтрыманыя "Васьміногам" праекты ахапілі амаль 20 тысяч дзяцей і падлеткаў з Беларусі.
🔸 Зладжанае Базавае даследаванне адукацыі. Праводзяцца канферэнцыі і канцэптуальныя лабараторыі па рэфармаванні беларускай школы, што паспрыяюць трансфармацыі адукацыйнай сістэмы ў будучыні.
🔸 Арганізаваныя анлайн-навучанне для школьнікаў на 11 дыстанцыйных курсах, курсы падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў у сферы інавацыйнай інтэрнэт-педагогікі.
🔸 Распачала працу інавацыйная навучальная анлайн-платформа з бібліятэкай і курсамі для дзяцей.

Праект падтрымліваецца Еўразвязам і рэалізуецца ў партнёрстве з Беларускай Радай культуры.

😉 Далучайцеся і сачыце за актыўнасцямі Васьмінога:
Telegram | Facebook | Instagram


⚡️ Вядомыя новыя дэдлайны для заявак на міні-гранты і мабільнасці ў межах ArtPower Belarus.

▪️Плануеце здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця? Падавайце заяўку да 20 сакавіка 2024 г.

▪️Маеце задумку праекта з бюджэтам да € 5 тыс.? Спяшайцеся падаць заяўку да 17 красавіка 2024 г.

На сувязі грант-менеджар ArtPower Belarus! Нагадваю, што праграма субгрантаў завяршаецца сёлета, і гэта ваш апошні шанец падаць заяўку на фінансаванне ў памеры да 5 тысячаў еўраў! — кажа Эліна Калнібалоцкая. — Мы імкнемся падтрымліваць значныя праекты, якія спрыяюць пазітыўным зменам у нашай супольнасці. Будзь то інсталяцыя, выданне кнігі ці канцэртны тур, мы хочам пачуць вас і пабачыць вашыя самыя смелыя ідэі!

Даведацца больш пра міні-гранты, праграму мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Тут знойдзеце галерэю праектаў, падтрыманых у 2023 годзе.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.


"Культурнаму Коду" — праекту, які рэалізуецца ў межах Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры, споўніўся 1️⃣ год 🎉.

Гэта супольнасць, што яднае ІТ-спецыялістаў і дзеячаў культуры дзеля распрацоўкі digital-прадуктаў з галіны culttech. Чат стаўся лагічным працягам аднайменнага хакатона, што Беларуская Рада культуры ладзіла восенню 2022 года ў Вільні разам з Imaguru Startup Hub.

З невялічкай суполкі выпускнікоў хакатону чат "Культурны Код" вырас у важны рэсурс, дзе акумулююцца ідэі і рэгулярна ладзяцца ўнікальныя івэнты — паблік-токі, пітчынгі і сустрэчы майстармайнд-групы.

У нашай супольнасці штомесяц прэзентуюцца новыя лічбавыя праекты. Гэта паказвае, што сфера актыўна расце і для яе патрэбная інфраструктура. Запрашаем у кам'юніці, у прыязнае асяроддзе фаундараў лібавых культурніцкіх праектаў, — кажа менеджарка Алена Каховіч.

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#нашыя_праекты

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.