By_Help


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням
Сувязь: t.me/eolonir

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


«Краіна для Жыцця» dan repost
🫶🏻 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, а таксама Association of Belarusian Business Abroad.

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям. Даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нягодамі.

Хто можа стаць удзельнікам акцыі:

✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без)
✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці

Сабраныя сродкі пойдуць на:

🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
🔺 спартовыя секцыі:
басейн, тэніс, футбол;
🔺 рыштунак для гульняў:
мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня.

❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram.

Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.


«Краіна для Жыцця» dan repost
❗️ INeedHelpBY пераключаецца на дапамогу за межамі Беларусі і пачынае супрацу са «Службай хуткай гуманітарнай дапамогі»

На пачатку года сілавікі прызналі ініцыятыву INeedHelpBY экстрэмістамі. Стваральнікі ініцыятывы ўзважылі ўсе рызыкі і прынялі рашэнне не спыняць працу. Аднак увялі сур'ёзныя змены ў механізмы дапамогі. Так, INeedHelpBY прыпыніла працу ў Беларусі і сканцэнтравала сваю ўвагу на дапамозе людзям, якія пакінулі краіну з-за палітычных прычын. Гэта ініцыятыва абвясціла ў сацыяльных сетках.

«Сотні людзей у Беларусі былі затрыманы ў сувязі з атрыманнем харчавання. Таму было прынята яшчэ адно важнае рашэнне – накіраваць дапамогу за межы краіны, тым, хто выехаў з-за пераследу, перш за ўсё звязанага са «справай INeedHelpBY», – напісана ў заяве.

Таксама INeedHelpBY абвясціла пра сваю супрацу са «Службай хуткай гуманітарнай дапамогі», у склад якой уваходзяць BYSOL, ByHelp, «Краіна для Жыцця», Dissidentby. Служба ўжо перанакіроўвае INeedHelpBy мэтавыя заяўкі ад сямей палітычных зняволеных, якія пакінулі краіну.

У новым фармаце працы падтрымка сямей палітычных зняволеных прадугледжана на 6 тыдняў. Для атрымання харчавання можна звярнуцца ў адну з арганізацый «Службы скорай гуманітарнай дапамогі» або наўпрост у INeedHelpBy.

Калі вы жывяце за мяжой Беларусі і хочаце падтрымаць INeedHelpBY, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі:

🔺Набыццё кошыка харчавання для сямʼі на сайце INeedHelpBy (як і раней, вы атрымаеце справаздачу пра тое, калі і каму была прадстаўлена дапамога вашым кошыкам).

🔺Падпіска на любую суму і/або любы кошык харчавання (хутка, лёгка, зручна).

🔺Набыццё футболак на сайце INeedHelpBy (усе выгады ад продажу пойдуць на патрэбы праекту).

Без падтрымкі не застанемся!


Фонд солидарности BYSOL dan repost
❗️ПРОЕКТ #INEEDHELPBY ПЕРЕЗАПУСКАЕТСЯ ЗА ПРЕДЕЛАМИ БЕЛАРУСИ В НОВОМ ФОРМАТЕ

В сотрудничестве с проектом «Скорой гуманитарной помощи», в который входят @bysolfund, @byhelpby, @stranadlyazhizni, @im_dissidentby перезапускается продуктовая помощь.

В настоящее время целесообразно направить помощь за пределы страны тем, кто покинул ее из-за преследований, в первую очередь в связи с «делом INeedHelpBY».
Новый формат работы подразумевает продуктовую поддержку семей сроком на 6 недель.

‼️Как Вы можете помочь?

▫️Приобрести корзину продуктов для семьи на сайте ineedhelpby.org (как и раньше, мы пришлем вам отчет о том, когда и кому была оказана помощь вашей корзиной).

▫️Оформить подписку на любую сумму и/или любую продуктовую корзину (быстро, просто, удобно).

▫️Приобрести отличные и качественные футболки по ссылке в сторис (весь профит от продаж используется на нужды проекта).

▫️Поддержать нас репостом (исключая тех, кто проживает в Беларуси).

📌Внимание! Пожалуйста, не используйте платежные системы BY/RU для пожертвований.

BYSOL на Patreon 🫶🏻


«Краіна для Жыцця» dan repost
Шэлтары у Вроцлаве і Батумі працуюць для беларусаў

Два шэлтары - у Вроцлаве і Батумі - акрытыя і дзейнічаюць у рамках “Службы хуткай гуманітарнай дапамогі”. Праз шэлтары агулам ужо прайшлі больш за сотню чалавек. Плануецца таксама адкрыццё шэлтараў у Вільні і Тбілісі.

З прытулку шэлтара могуць скарыстацца людзі, якія бягуць ад рэпрэсій у Беларусі і якім патрэбнае часовае пражыванне, сем’і палітзняволеных, былыя палітзняволеныя.

Кіраўнік фонду BY_Help Аляксей Лявончык адказвае на пытанні аб працы шэлтараў, а таксама аб тым, як у іх засяліцца:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/sheltery-vo-vroczlave-i-batumi-rabotayut-dlya-belarusov


Апошнія тэндэнцыі ў перасьледах за донаты:

1. Працягваецца пашырэньне выкарыстаньня артыкулу за здраду дзяржаве (да 15 год). У зоне рызыкі - усе хто данаціў ці шмат, ці колькі заўгодна - на bypol.

2. Пачалося выкарыстаньне артыкулу "змовы з мэтай захопу ўлады".

3. Мы разумеем, што гэбэ ўжо дакладна пофігу, ці знойдуць яны доказы аплат у вашым фб-акаўнце. Адбітак Facebook Fundraiser на выпісцы зь беларускага банку лічыцца доказам, што вы данацілі.


Беларусь головного мозга dan repost
Задержанный в Армении беларус не будет депортирован — ему дадут убежище

Об этом сообщила пресс-служба Светланы Тихановской. Сообщается, что при встрече Светланы с армянской делегацией в Европарламенте поднимался вопрос задержанного Ярослава Новикова — представители Армении заявили, что парень получит политическое убежище.

Также Тихановская высказала слова солидарности и благодарность премьер-министру Армении Николе Пашиняну за то, что тот решил не приезжать на саммит ОДКБ в Минск.

Напомним, в январе в Армении на границе с Грузией силовики задержали беларуса Ярослава Новикова. Оказалось, что парень внесен в базу розыска СНГ за уклонение от воинской службы. В Армению Новиков приехал после того, как не смог получить болгарскую визу в Тбилиси.


Цудоўны прыклад супольнай працы офіса й грамадзянскай супольнасьці


НОВЫ ШЭЛТЭР ДЛЯ РЭПРЭСАВАНЫХ АД BY_help

Сябры, мы адкрываем новы шэлтэр для рэпрэсаваных у Батумі (Грузія) і неўзабаве плянуем адкрыць яшчэ адзін ў Тбілісі. Гэта апроч таго, які мы нядаўна адкрылі ў Вроцлаве ў супрацы з БАП "Да Волі" ды суполкай "Беларусы Ўроцлава".

Шэлтэр прызначаны для тых, хто ўцякае ад рэпрэсій у Беларусі, сямей палітзьняволеных, якія вырашылі выехаць, і каму патрэбнае часовае жытло. Ён не мяркуецца як месца сталага пражываньня.

Заяўкі што да засяленьня просім кіраваць на t.me/michas_help. Інфармацыю можна таксама атрымаць у мяне ў маім тг @eolonir.


З таго што мы ведаем, затрыманых беларусаў у Арменіі чатыры чалавекі. Адзін уцякаў ад прызыву й мабілізацыі, адзін дакладна эканамічны, яшчэ двое хутчэй за ўсё не актывісты. Але мы хутка будзем ведаць больш.

Яшчэ раз паўтаруся, што ня трэба ехаць у Арменію, якая далучаная да агульнай базы вышуку СНД. Абнуляйце свае побыты ў Турэччыне, калі ласка.

Дарэчы, па маіх назіраньнях, уцёкі зь Беларусі ад патэнцыйнай мабілізацыі ці прызыву, бо могуць паслаць на вайну - уладамі Польшчы часта разглядаюцца як легітымныя пры просьбе абароны. Але Польшча ў прынцыпе разглядае беларускія запыты вельмі шчодра. У Брытанію з уцёкамі ад беларускай патэнцыйнай мабілізацыі лепей не савацца, бо без пацьверджаньня ўдзелу ў дэманстрацыях 2020 года Home Office хутчэй за ўсё заяўку адхіліць. Але мы іх (Home Office) пакрысе трэніруем, што беларуская рэальнасьць трохі чарнушная.

Калі ў вас ёсьць нейкія праблемы за мяжой - пішыце t.me/eolonir. Магчыма BY_help зможа дапамагчы недзе.


Апеляцыйны суд у Сэрбіі скасаваў рашэньне аб экстрадыцыі беларуса - ўдзельніка аб’яднаньня спартоўцаў Андрэя Гнёта. Справа накіраваная на перагляд.

Усё ж ціск дае плён. Калі б Гнёта пастанавілі выдаць Менску, то ён бы стаў першым беларусам, дэпартаваным па палітычных матывах


«Краіна для Жыцця» dan repost
‼️Да Сяргея Ерамеева не пускаюць адваката

Беларускія праваабаронцы, аб'яднаныя ў Службу хуткай гуманітарнай дапамогі, працягваюць спробы прабіцца да Сяргея Ерамеева. Паводле апошніх звестак беларус, які абвінавачваецца ва ўчыненні падрыву двух цягнікоў у Бураціі, знаходзіцца ў СІЗА Лефортава, у Маскве.

Гэта ўдалося высветліць пасля шматлікіх зваротаў адвакатаў. Аднак, парушаючы закон, адваката да Сяргея Ерамеева так і не пусцілі. Абгрунтаванне: неабходна атрымаць дазвол следчага. Імя следчага супрацоўнікі ізалятара Лефортава даваць адмовіліся.

❗️Варта адзначыць, што працаўнікі ізалятара ва Улан-Удэ, сталіцы Бураціі, куды праваабаронцы даслалі афіцыйны запыт, падрабязна цікавіліся, хто і з якой мэтай наняў адваката Сяргею.

Беларускія праваабаронцы распачнуць усе неабходныя дзеянні, каб законнымі спосабамі дабіцца доступу да арыштаванага беларуса!


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
«Білі нагамі, рукамі, нейкімі палкамі, электрашокерам». Як людзей збіваюць у ГУБАЗіКу

Былы арыштант Акрэсціна распавёў пра мужчыну, якога супрацоўнікі ГУБАЗіКа для затрымання выклікалі ў якасці таксіста на вул. Рэвалюцыйную — там размешчаны штаб упраўлення.

«Ён прыехаў, заехаў пад шлагбаўм, яго адразу ж дасталі з машыны, збілі. Білі нагамі, рукамі, нейкімі палкамі, электрашокерам. Яго білі шокерам пад пазногці, потым аблівалі ногі і зноў білі шокерам у бранзалеты, у косткі ног. Натуральна, пасля такога кішэчнік адмовіў, усё вылілася.

Ён увесь выпэцкаўся, а яны з яго яшчэ доўга смяяліся. Дазволілі яму зняць усю вопратку і апранулі на яго пакет цэлафанавы, прывязалі яго да цела шлейкамі са скотчу, надзелі на яго каску. Яго прывезлі ў РУУС і сказалі: "Гэта Марыё, сустракайце". Там яму дазволілі памыцца і падмыцца трошкі. І вось ён быў мацней за ўсіх збіты і выглядаў вельмі дрэнна. І да канца 15 сутак сінякі з яго не сышлі, рукі былі сінія і твар увесь пабіты
».

👉Чытаць цалкам


Каб памятаць, з чым мы маем справу.
Расплата будзе адпаведнай.


Фонд солидарности BYSOL dan repost
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА МАРШУ Ў ПАМЯЦЬ АБ БЕЛАРУСЦЫ ЛІЗАВЕЦЕ Ў ВАРШАВЕ

На мінулым тыдні ў Варшаве адбылася жудасная трагедыя. Памерла беларуска Лізавета – дактары не змаглі выратаваць яе жыццё пасля жорсткага нападу, згвалтавання і спробаў удушэння.

6 сакавіка ў Варшаве ў памяць аб загінулай дзяўчыне пройдзе марш супраць гвалту «Яе звалі Ліза». Акцыя пачнецца а 18:00 па адрасе ul. Żurawia, 47 – там, дзе адбылося злачынства. Арганізатары заклікаюць удзельнікаў і ўдзельніц апрануцца ў чорнае.

Грамадскі дзеяч і кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак піша: «Трагічная смерць Лізы ад рук гвалтаўніка аб’яднала беларусаў і зноў узняла пытанні гвалту супраць жанчын. Далучаюся да ўсіх словаў падтрымкі і спачуванняў сям’і і заклікаю ўсіх далучыцца да Марша памяці».


За апошні тыдзень нам удалося:

1. Знайсьці Ерамеева. Зараз да яго будзе прабівацца адвакат.

2. Зрабіць прагрэс у справе абароны Гнёта, які можа быць высланы ў Беларусь.

3. Зрабіць яшчэ крок да таго, каб беларусы, якія выехалі ў Арменію з Грузіі і былі там затрыманыя па запыце з РБ маглі выехаць як мага хутчэй (бо першы такі выпадак ня мог выехаць месяцамі, наступныя - тыднямі, а зараз, спадзяюся, будзе макс пара тыдняў.

4. Пачаць новы тып дапамогі ўнутры РБ.

5. Адкрыць яшчэ два шэлтэры.

Не пераключайцеся. More is coming.


‼️ «Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» - адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі

Чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе палітычным рэпрэсаваным абвяшчаюць аб стварэнні «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі».

Што гэта за арганізацыі👇🏻

🔺Грамадская кампанія BY_Help – штрафы, аплата паслугаў адвакатаў, выплаты катаваным, рэабілітацыя былых палітычных вязняў у Беларусі і за межамі краіны;

🔺Фонд BYSOL – індывідуальныя зборы для рэпрэсаваных, эвакуацыя з Беларусі, праграмы перанавучання для палітычных рэпрэсаваных;

🔺Ініцыятыва Dissidentby – маніторынг і рэгістрацыя парушэнняў правоў чалавека, падтрымка палітычных зняволеных унутры Беларусі;

🔺Фонд «Краіна для Жыцця» – падтрымка семʼяў палітвязняў унутры Беларусі, юрыдычная і псіхалагічная дапамога ўсім рэпрэсаваным.

Служба мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным паводле палітычных матываў, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі.

«Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій».


Падрабязнасці чытайце пад спасылкай:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/sluzba-hutkai-humanitarnai-dapamogi-aperatiunaja-padtrymka-palitichnih-zniavolenich


Знайшоўся Сяргей Ерамееў

Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі, знойдзены ў СІЗА “Лефортава” у Маскве.

Ягонае месцазнаходжанне спрабавалі вызначыць беларускія праваабаронцы. Ім дапамаглі ў гэтым расейскія калегі. Бліжэйшым часам да Сяргея Ерамеева паспрабуе патрапіць адвакат.

Сяргея Ерамеева арыштавалі летась у снежні. Яму закідваюць у віну арганізацыю падрываў двух грузавых чыгуначных саставаў у тунэлі БАМ у лістападзе 2023 года. У выніку чаго магістраль была цалкам паралізаваная. Пасля арышту Сяергея Ерамеева этапапавалі ў СІЗА ва Улан-Удэ. Пазней месяц ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

Калі ласка, падтрымайце беларуса Сяргея Ерамеева лістом альбо бандэроллю.

Адрас:
111020, Масква, вул. Лефортаўскі вал, д.5, корп. 2, СІЗА-2


ЧАЛАВЕК, ЯКІ СТВАРЫЎ ПАШПАРТ ДЛЯ ЎЦЕКАЧОЎ

Калі Нансэн задэкляраваў свае жаданьне перасекчы Грэнляндыю, яму пярэчылі:

- Гэта немагчыма. Вам давядзецца перасекчы яе двойчы. Ад населенага берага дайсьці да ненаселенага, і вярнуцца. Ніводзін чалавек не вытрымае такі падвойны шлях.

- Ўі, мон амі. Але мы пачнем зь ненаселенага. І ў нас ня будзе куды вяртацца. Будзе толькі фрам. Наперад.

Нансен стаў першым, хто перасёк Грэнляндыю. Першым, хто паспрабаваў ужыць натуральны дрыфт ільду, каб дабрацца на Паўночнага полюса. Стаў амбасадарам новазнойдзенай незалежнасьці Нарвэгіі. І галоўнае - натхняльнікам інстытуту пашпартоў для ўцекачоў, якімі захлынулася Эўропа пасьля Першай сьветавой вайны.

Гэтыя пашпарты і зараз выдаюцца. І іх атрымваюць шматлікія беларусы, каторым родная дзяржава забараніла мяняць дакументы за мяжой. Іх называюць падарожным дакумэнтам або жэнеўскім пашпартам. Але па сутнасьці гэта той самы нансэнаўскі пашпарт.

Таму я б не сьмяяўся над пашпартам Новай Беларусі. Адзін нарвэскі амбасадар у Лігу Нацый некалі стварыў немагчымае: экстэрытарыяльны дакумент, які жыве дагэтуль. Ніхто не сказаў, што нельга паўтарыць.




Новы Час dan repost
Лявончык: Калі раптам усё пасыплецца — яно пасыплецца вельмі хутка

КДБ узяўся за тых, хто данаціў ByPol і не выехаў. Данаты спрычыняюцца да спраў па артыкулах, якія цягнуць на тэрмін ад 7 да 15 гадоў. Нават калі людзі «кампенсуюць» данаты сваімі пераводамі праз банк, ніякай паперы аб тым, што пытанне вырашана, ім не даюць, нагадвае «Позірк».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.