Алесь сядзіць на падлозе і перабірае калекцыю рознай дробязі. Тут і маленькія драўляныя зверы, і шматкі тканіны, і зламаныя цацкі, і жалуды, і маткі нітак. Ён старанна сартыруе рэчы, ціхутка напяваючы просты матыўчык. На тумбачцы побач з яго ложкам сядзіць мухалоў Макі і цешыцца сонейкам, промні якога выглядаюць праз паўзачыненае вакно. Алесь пасьміхаецца: ён знайшоў вельмі мілую драўляную фігурку каня, якую калісьці згубіў у агульнай мешаніне знойдзеных рэчаў.
#гг #літзамалёўкі
#гг #літзамалёўкі