Якім чынам вы выбіраеце, якім мэсэнджарам карыстацца? Вось ёсць, напрыклад, Telegram і Signal. На што глядзець?
Мы параўналі Signal і Telegram, глядзіце 👇
Signal
🔺 мае скразное шыфраванне дадзеных (кантэнт паведамленняў бачны толькі вам і вашаму суразмоўцу);
🔺 не збірае вашы дадзеныя, акрамя неабходнага для рэгістрацыі нумара тэлефона;
🔺 мае адкрыты код, што значыць магчымасць праверыць, як працуе Signal;
🔺 бескаштоўны, падтрымліваецца Signal Foundation;
🔺 мае сваю суполку — Signal Community — дзе любы можа прапанаваць варыянты паляпшэння прылады.
На кантрасце з Signal у Telegram ёсць нюансы. Некаторыя з іх можна збалансаваць наладамі, некаторыя — не.
Telegram
🔺 не мае скразнога шыфравання па змоўчанні (усе паведамленні, акрамя тых, што ў сакрэтных чатах, праходзяць праз серверы Telegram і могуць там захоўвацца);
🔺Telegram збірае нікнэймы, кантакты, унікальныя ID і шмат іншай інфармацыі пра карыстальніка;
🔺 непразрыстая палітыка, па якой Telegram у некаторых выпадках можа выдаць IP-адрэсу і нумар тэлефона;
🔺 раней Telegram публікаваў свой код адкрыта, аднак потым перастаў. Мы не ведаем дакладна, аднак ёсць меркаванні, што Telegram можа нешта хаваць ад шырокай аўдыторыі;
🔺 як дадатак — дзіўная сітуацыя з ботамі, якая пакуль не вырашана адназначна, адрамя крывых інструкцый з боку карыстальнікаў
Выбіраць, чым карыстацца, як заўжды, трэба з улікам асабістых рызыкаў.
Чым карыстаецеся вы часцей? Напішыце нам
у бот, а мы адкажам, як узмацніць ваш акаўнт 🦫