Годна


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Усё будзе Годна!
Падрабязней на https://hodna.by/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🌿🌸 Надвор’е зусім хутка ўжо будзе цудоўным, а гэта значыць, што самы час ехаць у вандроўку!

Сабралі для вас 5 месцаў у Беларусі, які вартыя вашай увагі гэтай вясной, гартайце карцінкі!


Слоўнічак-каляндар «МОВА ВОЛЬНЫХ» – цудоўны падарунак сябрам, блізкім і нават сабе

У каляндарыку ёсць З65 родных словаў, якія дапамогуць зрабiць кожны дзень больш цёплым, вясёлым і цікавым. А таксама зразумець суседзяў і падвучыць беларускую, ангельскую і яшчэ паўсотні іншых моваў!

А яшчэ такія каляндарыкі мы дарылі нашым цудоўным гасцям анлайн-святкавання БНР106!

Календары можна замовіць на сайце выдавецтва Gutenberg Publisher па гэтай спасылцы 👈🏻


Прызнавайцеся, хто хоць раз блытаў гэтыя словы? 😏

Распавядаем пра асаблівасці гэтых словаў і як іх слушна ўжываць, гартай карцінкі!


Сімвалы Беларусі – гэта не толькі дранікі і валошкі...
Распавядаем, на якія сімвалы мы пачалі забывацца ⬇️

— Дуда

Народны інструмент, які выкарыстоўвалі нашыя продкі здаўна. Для беларусаў і беларусак дуда была сакральным інструментам і суправаджала нашых продкаў на працягу ўсяго жыцця. На дудзе граюць падчас розных традыцыйных абрадаў, а таксама падчас сватання і вяселля.
Дуда – гэта неад’емная частка нашай культуры, якая суправаджала жыццё беларусаў і беларусак на працягу гісторыі ад самых старадаўніх часоў і да сённяшняга дня.

— Крыж Еўфрасінні Полацкай

Крыж Еўфрасінні – гэта нацыянальная каштоўнасць Беларусі і галоўны хрысціянскі сімвал нашай краіны. Наш скарб і сапраўдны шэдэўр старажытнага мастацтва. Выява крыжа стала хутка распаўсюджвацца ў беларускім іканапісе, такім чынам крыж Еўфрасінні Полацкай засведчыў пра самастойнасць і адметнасць хрысціянскай традыцыі на Беларусі.

— Слуцкія паясы

Гэты шыкоўны і вельмі дарагі аксесуар быў элементам мужчынскага шляхецкага строя і сведчыў пра прыналежнасць да эліты Вялікага Княства Літоўскага. Ткаўся з шаўковых і залатых ці срэбных нітак у Слуцку з 16 да сярэдзіны 18 стагоддзя. Славутыя слуцкія паясы – адна з нашых нацыянальных рэліквіяў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Зараз у свеце захавалася каля 1000 паясоў, пераважна ў музеях Еўропы і прыватных калекцыях.

— Вышыванка

Вышываная кашуля абавязковы элемент нацыянальнага строя. Беларусы і беларускі насілі вышыванкі ў выходны дзень нядзелю, на святы, апраналі на ўрачыстасці. Сёння беларуская вышыванка трывала ўвайшла ў гардэроб многіх беларусаў і беларусак і стала спосабам засведчыць пра сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

— Статут ВКЛ

Статут Вялікага Княства Літоўскага – гэта ўнікальны помнік юрыдычнай думкі на нашых землях, першая канстытуцыя на тэрыторыі Еўропы. Ён сведчыць пра высокі ўзровень развіцця беларускага грамадства і пра тое, што беларусы і беларускі здаўна імкнуліся будаваць дзяржаву на дэмакратычнай аснове і прынцыпах вяршэнства права.

А што не так з дранікамі і валошкамі?
Усё так! Валошкі, дранікі, зубры, буслы – гэта важныя прыродныя і побытавыя сімвалы Беларусі, і мы б хацелі дадаць да іх яшчэ іншыя – тыя, якія сведчаць пра багатую духоўную і матэрыяльную спадчыну, пра таленавітасць і майстэрства нашых продкаў, пра шляхетнасць і высокі інтэлектуальны ўзровень культуры беларусаў і беларусак. Урэшце сімвалаў зашмат не бывае!

Кожны і кожная, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай краіны, дакладна знойдзе ў выпуску нашага падкаста «На ростанях» яшчэ шмат цікавага і здзіўляльнага па гэтай спасылцы!


Усе мы ведаем, што каталікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час, але чаму так? 🤔

Распавядаем пра галоўныя адрозненні каталіцкага і праваслаўнага Вялікадня!


Хто мы такія, беларусы і беларускі? Што нас аб’ядноўвае? У чым нашая беларуская нацыянальная ідэя?

Чацвёрты выпуск гістарычна-філасофскага падкаста «На ростанях» ужо дасяжны на пляцоўках!

Гэты выпуск прысвечаны пошуку беларускай нацыянальнай ідэі. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч вызначаюць кампаненты нашай сучаснай ідэнтычнасці, разважаюць пра гісторыю барацьбы за незалежнасць і цяперашняе змаганне за дэмакратычныя пераўтварэнні.

Запрашаем да праслухоўвання і абмеркавання па спасылцы ніжэй:
https://linktr.ee/na_rostaniach


❤️ Сябры і сяброўкі, дзякуй, што былі з намі! Дзякуй за Вашыя эмоцыі, лайкі і каментары.

Спадзяемся, у нас разам атрымалася стварыць святочную атмасферу яднання.

З Днём Волі! Жыве Беларусь!

#БНР106








Ужо праз гадзіну, а 19:00 па мінскім часе, на нашым Youtube-канале пачнецца святочная анлайн-трансляцыя

Запрашаем вас далучацца разам з сябрамі і сваякамі 👇🏻
https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?feature=shared


Сёння асаблівы дзень для нашай каманды "Годна" – мы адзначаем не толькі Дзень Волі, а яшчэ і наш Дзень Нараджэння 🎉

Дзелімся з вамі адказамі на ТОП-6 пытанняў і адказаў пра нас. Запрашаем больш даведацца пра тое, што нас натхняе, што мы робім, і чаму нашая праца такая важная 👇🏻

❔ Як з’явілася ідэя стварыць Годна?

Мы – беларусы і беларускі, якія любяць Беларусь, ганарацца сваёй краінай, гісторыяй і культурай. Мы верым у перспектывы Беларусі, гэта натхніла нас прысвяціць сябе ўзмацненню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Мы не звышлюдзі і не прафесійныя навукоўцы. Мы развіваем сваю экспертнасць, каб ствараць сучасную беларускую нацыянальную ідэю.

❔ Навошта нам усім патрэбная нацыянальная ідэя?

Мы жывём у свеце нацыянальных дзяржаваў, дзе існаванне беларускай нацыі ўзбагачае сусветную культуру, робіць наш рэгіён больш жывым і бяспечным. Разнастайнасць нацый у 21 стагоддзі важная для прагрэсу ўсяго чалавецтва, бо стымулюе культурнае і інтэлектуальнае развіццё.

❔ І ў чым жа беларуская нацыянальная ідэя?

Мы – беларусы і беларускі – самастойная нацыя з унікальным гістарычным досведам, які дае нам права і сілы браць адказнасць за пабудову сваёй незалежнай дзяржавы.
Мы – беларусы і беларускі – усведамляем сваю багатую культурную спадчыну, шануем традыцыі нашага народа і імкнёмся быць годнымі людзьмі.
Мы – беларусы і беларускі – ствараем справядлівую будучыню, дзе ёсць месца любым ідэям, якія ўмацоўваюць дабрабыт беларусаў і натхняюць увесь свет.

❔ Што нас аб’ядноўвае?

Нас яднае ўпэўненасць у перспектывах нашага народа. Ядро нашых каштоўнасцяў – незалежнасць Беларусі. Мы цэнім чалавечае жыццё, бяспеку і адказнасць, адстойваем свабоду самавыражэння і роўнасць.
Беларуская культура ва ўсёй яе разнастайнасці — наш гонар і натхненне, а жывая беларуская мова – спосаб далучэння да мудрасці нашага народа.
Адкрытасць да новых ідэй стымулюе нас да пастаяннага ўдасканалення. Нашыя стасункі абапіраюцца на павагу адно да аднаго і прызнанне права на змены як драйвера прагрэсу.

❔ Што мы зрабілі?

Насамрэч, значна больш, чым тое, чым можам пахваліцца публічна!
Але вось некалькі лічбаў:

- больш за 109 тысяч падпісантаў і падпісантак ва ўсіх сацсетках. За што дзякуй вам вялікі!
- больш за 20 медыя-праектаў
- больш за 10 мільёнаў праглядаў на розных пляцоўках
- 2 адукацыйныя цыклы, каб актывістаў і актывістак беларускай культуры стала больш.


❔ Ці мы экстрэмісты?

Мы не лічым сябе экстрэмістамі ў навуковым разуменні гэтага слова :)
Але, на жаль, суд Партызанскага раёна г. Мінска мае іншае меркаванне – сацыяльныя сеткі “Годна” прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Таму заклікаем не лайкаць і не каментаваць нас, калі вы ў Беларусі, асабліва, калі вы падпісаныя сваім сапраўдным імем і прозвішчам.

Падтрымаць нашую працу можна падпісаўшыся на спонсарскую падпіску на YouTube, альбо стаўшы нашым Патронам.


З Днём Волі, шаноўныя беларусы і беларускі! ❤️

Сёння 106 гадавіна з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі – нашай першай нацыянальнай дзяржавы. Тады, 25 сакавіка 1918 года, нашыя продкі сярод хаосу войнаў і рэвалюцыяў, насуперак дзвюм вялікім імперыям, гучна на ўвесь свет заявілі: «Мы – беларусы! Мы – ёсць!»

Сённяшні дзень – гэта адметны момант для ўсіх нас, каб спыніцца і задумацца пра нашае мінулае, сучаснае і пра будучыню. Пра тое, які шлях мы ўжо прайшлі ў сваім імкненні да свабоды і незалежнасці. Пра тое, як мужна і ўпарта змагаліся нашыя продкі за тое, каб сёння мы маглі з гонарам і годнасцю быць беларусамі і беларускамі, шанаваць сваю культуру і мову. Як шмат ужо зроблена. І колькі яшчэ належыць зрабіць…

Сёння мы ўшаноўваем нязломную прагу беларускага народа да свабоды і незалежнасці. Мы народ, які ніколі не здаецца. І гэтым варта ганарыцца!

Мы, каманда «Годна», радыя разам з вамі, дарагія сябры і сяброўкі, быць часткай гэтага народа і ісці гэтым шляхам разам з вамі! Няхай кожны дзень прыносіць нам надзею і натхненне працаваць разам дзеля будучыні нашай краіны.

Будзьма ж разам адзначаць гэты дзень з гонарам і верай у светлую будучыню! Запрашаем вас у госці на анлайн-святкаванне, якое адбудзецца ўжо сёння а 19:00 па мінскім часе на YouTube-канале «Годна». Спасылка на трансляцыю ніжэй: https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?feature=shared.

З Днём Волі, беларусы і беларускі! ❤️

13 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.