«У іх твары нязломных людзей». У Варшаве прайшоў вечар салідарнасьці з анархістамі, якіх судзяць за «тэрарызм»
Суд над фігурантамі справы «анарха-партызан» Ігарам Аліневічам, Дзьмітрыем Дубоўскім, Сяргеем Раманавым і Дзьмітрыем Разановічам працягваецца з 15 лістапада. Усе яны ўжо больш за год у СІЗА КДБ. 23 лістапада беларускія анархісты Варшавы арганізавалі сустрэчу салідарнасьці.