Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha


Новости и события от экстремистов Серебрянки. Разумеется, с любовью🔥
Обратная связь: @serebro_editorbot
Звесткі аб перасоўваньні варожай тэхнікі, вайскоўцаў і інш - праз бот: @Belarus2022_bot

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Statistika
Postlar filtri


Палітрада Вольнай Серабранкі разглядзела пытаньне па байкоту Дзьмітрыя Панкаўца.

Згодна з разледжаннымі матэрыяламі, абсалютнай большасьцю галасоў, прынята: Мы лічам знаходжанне Дзьмітрыя Панкаўца на мерапрыемствах з нашым удзелам непрымальным.

Былі разгледжаны моманты з публікацыяй дадзеных адмінаў Серабранкі ў інфармацыйнай крыніце "Наша Ніва" і амаральныя учынкі - такія як спроба-пагроза забойствам жонкі і шматлікія акты фізічнага гвалту.

Прамыя і косвенныя сьведчаньні і апублікаваныя скрыны (па сітуацыі з гвалтам і спробай/пагрозай забойствам), кажуць аб тым, што Панкавец рабіў свае ўчынкі кіруючысь не эмацыйным станам, а плануючы свае дзеянні з улікам рэакцыі суспільства.

Па сітуацыі з рэпартажам НН, ў якім зраднікам, махляром і агентам праціўніка "Алексікам" былі апублічаны зьвесткі адмінаў, Панкавец сьвядома адмовіўся і потым пацьверзіў гэтую інфармацыю "а я б і не выдаляў, бо няветліва прасілі". Дадзены факт сьведчыць аб тым, што ён меў доступ да "непрацуючага" т.г.бота нн, і ці з самага пачатку сьвядома адмовіўся рабіць праўкі, ці мела месца халатнасьць і бот быў замьючаны. Таксама важна разумець, што ў той час Панкавец знаходзіўся на кіруючай пасадзе ў НН, што прадугледжвае магчымасьць (і абовязак) кантраляваць публікуемыя матерыялы, і таму таксама нясе адказнасьць за выпуск артыкула.

На падставе гэтых сітуацый і фактаў мы лічам сацыяльна небясьпечныя дзеяньні, і гвалтоўныя учынкі Панкаўца сістэматычнымі, спланаванымі. і ад таго:

Мы лічам знаходжанне Дзьмітрыя Панкаўца на мерапрыемствах з нашым удзелам непрымальным.

(скрыны, спасылкі будуць апублікаваныя на афіцыйнай старонцы Рады ў бліжэйшы час)

https://t.me/beldomuareserv/413

https://m.nashaniva.com/273550/?fbclid=IwAR0LYJk8Hq4uMC8BRixu28uvCwyM95AJM5MSkHmsjVeE33R7H7LpfzALBqs

вынік артыкула:

https://t.me/beldomuareserv/418

Публикацыя на старонцы рады: https://bel1.info/2024/03/16/palitrada-volnaj-serabranki-razglyadzela-pytanne-pa-bajkotu-dzmitryya-pankaucza/






АБС dan repost
Узброеныя фармаванні А. Лукашэнкі (часьцей КДБ) сёння ўрываюцца ў дамы былых палітвязняў і іншых дабрасуменных грамадзян РБ, робяць вобшукі, глядзяць тэхніку і ў некаторых выпадках знявольваюць (патрапілі ў палон больш за 80 чалавек).

Згодна з інфармацыі службы бяспекі АБС і каналаў палітвязняў (Вясна і інш.) зацікаўленасць груповак абумоўлена тым, што лукашэнкаўскі рэжым дадаў у спіс "экстремістаў" ініцыятыву IneedHelp,

Здабыўшы базу аплат Еўраопта, праціўнік на допытах цікавіцца:

ці атрымлівалі грамадзяне грашовую дапамогу прадуктамі ад IneedHelp або іншых ініцыятыў. І чаму на імя грамадзяніна былі замоўленыя прадукты з аплатай з іншаземных картак. Ці то ім дапамагаюць іх сваякі (сябры), ці гэта дапамога нейкіх небясьпечных для ворага ініцыятыў.

Факт аплаты з іншаземных рахункаў ім вядомы, але невядома крыніца.

Лукашэкнаўскія групоўкі імкнуцца чарговы раз сеяць паніку сярод сумленных грамадзян і пажывіцца за кошт Беларускага народу.


Міжнародная супольнасць Вольнай Серабранкі падтрымлівае права Ізраіля на самаабарону.


Паліт рада Міжнароднай Супольнасьці Вольнай Серабранкі пацьвярждае, падтрымлівае і гарантуе па своёй уладзе і ўплыву тэрытарыяльную цэласнасьць Республікі Літва.

Паліт Рада, як орган улады маючый палнамоцтвы праз прадстаўнікоў абраных суполкамі мікрарайонаў (1-9) Серабранкі і міжнароднага прадстаўніцтва. Заяўляе: паўсяк час і асабліва ў час актыўнай вайны з расейскімі захопнікамі - напады і спробы перафарматавання мапы дзяржаўных кардонаў сярод саюзьнікаў - гэта недапушчальныя дзеянні вядучыя да распальвання варожасьці і зруйнаваньне адзінства ў барацьбе з рашысцкімі захопнікамі.
Падкрэсьлім па пытаньню сталіцы Літвы - Vilnius: Далучэньне да Беларусі ня можа ставіцца пытаннем, бо гэта валізка бяз ручкі для Беларусі і Цэнтр культуры сучаснай Літвы. Без Вільнюсу ня будзе сучаснай Літоўскай нацыі. А нам патрэбныя моцныя саюзьнікі. І ўвогуле такое імкненне - гэта дрэннае стаўленьне для саюзьнікаў.


Паліт Рада Міжнароднай Супольнасьці Вольнай Серабранкі
імкнецца да супрацы і дабрасуседскім адносінам з усіма краінамі саюзьнікамі. І ў часе акупацыі нашай краіны. І апасля звальненьня нашай Радзімы. На жаль некаторыя сілы і краіны падтрымліваюць палітычных гульцоў якія не разумеюць што такое дабрасуседскія адносіны і выстрайванне якасных стратэгічных дабразычлівых стасункаў.

Нажаль некаторыя палітычна неадукаваныя беларусы таксама стаюць жэртвамі гэтай несумленнай гульні.

Палітычная рада Міжнароднай Супольнасьці Вольнай Серабранкі як прадстаўнік беларусаў, якія даверылі ёй уладу унутры краіны і па за яе межамі і саюзьнікі, далучыўшыяся да дадзенай заявы і асобныя грамадзяне (далучыўшыяся рэпостам, перапостам і г.д ) - ставяць сваёй мэтаю дасягненьне міру і паўнавартасных партнерскіх стасункаў паміж краінамі саюзьнікі. І імкнуцца і ў межах сваёй адказнасьці і ўлады гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасьць краін саюзьнікаў.

Вольная Серабранка непахістна прытрымліваецца гэтай пазіцыі, атрымліваючы падтрымку Беларускай супольнасьці як перад пачаткам агрэссіі РФ 24.02.2022 ( https://t.me/serebro2020/246 ) так і у гэты час ( з прычыны паяснення сітуацыі з Вільнюсам).

Прадстаўнікамі Рады Серабранкі зьяўляюцца:
Літва: Юры Самко (псеўданім Яр) нашчадак гетманскага роду Самко і шляхецкага роду Шыдлоўскіх (Šidlauskas)
Польша: Уладзь Бохан - мастак-акцыяніст, анархіст, гісторык

Прадстаўнікі маюць паўнамоцтвы данясення пазіцыі Рады Міжнароднай супольнасьці Серабранкі з прычыны зберажэння ананімнасьці прадстаунікоў знаходзячыхся на акупаванай Радзіме.

Так сама далучыліся да звароту:
Рэдакцыя SJ Серабранка

Беларусы Мінесоты, Belarusianamericans Org Inc


Скарочана: у рф пахне рэвалюцыяй, борт з парку лукі кудысь зьляцеў. Прапануем перадаць уладу без крыві.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
☕️
Добрага ранка!

Вырашылі падзяліцца нашымі інструкцыямі па карыстанню некаторымі сацсеткамі ды мессэнджэрамі.
Для больш простага ўспрымання зрабілі анімацыйныя карткі.
Прыемнага прагляду!
____
#ранішняя_кава
#безопасность #бяспека

Інструкцыя зроблена суполкай:
⚡️Гільдыя Беларусаў
Далучайцеся да канала - Там шмат якаснага кантэнту.


Вітаем!

Ёсць магчымасць зрабіць свой маленькі унёсак у вялікую працу захавання і пашырэння беларускай мовы: трэба падпісацца пад петыцыяй і расказаць пра яе сябрам і знаёмым, каб разам сабраць 100 тысяч подпісаў і абгрунтаваць што ў прыладзе Google Translate патрэбен маўленчы вывад на беларускай мове. 

Платформа створана для Злучаных Штатаў, бо большасць агульнадаступных платформаў заблакаваны у Беларусі, таму паштовы індэкс для Беларусі трэба дадаць у фармаце: XXX-XX, без апошняй лічбы.

https://sign.moveon.org/petitions/100-000-votes-to-enable-speech-output-for-belarusian-language-in-google-translate-app?source=rawlink&utm_source=rawlink


🤍❤️🤍


Думкi з мутнага яру dan repost
Па беларускай лацінцы:
Кірыліца з перыяду Кірылы-Мефодыя (Кіеўскай, Полацкай, Тураўскай і г.д. Русі), але так склалася, што зараз у гэтай мясцовасьці мае значны уплыў рф: Умоуна - вельмі складана карыстацца кірыліцай, але не мець стасункаў з рф (ці адмоўных, ці добрых - але сам факт кантакту ёсьць). І таму ёсьць абмежаванасьць - на малой плошчы і амаль у адным асяроддзі 2 сістэмы: рф і контр рф (усе іншыя).
Выкарыстоўваючы лацінку - маем магчымасьць больш лёгкай супрацы (бо звыкліся б) з іншым сьветам - амаль усім (акрамя тых, хто выкарыстоўвае арабскую вязь ці іерогліфы).

З асабістага досьведу: лёгка разумею кірілычныя тэксты (напрыклад, балгарскі), але сутыкнуўся з тым, што "а чаму я добра разумею размаўляючы з палякам голасам - амаль як украінскую 15 –20 год таму, але цяжка чытаць", паглядзеў нашую лацінку - зразумеў, што гэта мне не полькую цяжка - гэта цяжка адаптаваць не кірылычны алфавіт.

Тоб-то магчымасьць выкарыстоўваць лацінку - спрашчае камунікацыю з цывілізаваным сьветам і ставіць +1 барьер расійскаму сьвету.
З улікам гісторыі і ўплыву Ўкраіны - успрымаць кірыліцу мы ўсё роўна будзем.
Але з прагматычнага пункту гледжаньня - распаўсюджанае выкарыстаньне лацінкі выгадна.

(бо спрашчае камунікацыю і нам, і з намі сяброў, і ўскладняе ворага)

Імхо: трэба дайсьці да такога адсотка як зараз мы маем з мовай:
Большасьць пакуль размаўляе расійскай, але можа пераходзіць на беларускую. І 100% разумее бел.

Калі мы будзем мець 30% тэксту лацінкай і так як з мовай - ня мець праблемы якімі літарамі карыстацца - гэта будзе цудоўна.

(тады да гэтага часу і рф будзе у заняпадзе, можна культываваць будзе кірыліцу як мясцовую мову бел-укр, а лацінку як міжнародную.

Па аналогіі з маладымі літоўцамі - для якіх літоуская як родная, а англ - як другая мова...
у нас зараз пакуль так з рус і бел 😞 )


"Бойся абыякавых!  Гэта зь іх маўклівай згоды здзяйсняецца ўсё зло на зямлі!"

Ведаеце, хлопцы і дзяўчаты, пакуль я тут нашуся як дурны з той торбай - са зваротам да Патрыярха Барталамея, чую шмат:
"Я паза рэлігіяй", "Рэлігія - опіум для народу" (казаў дарэчы любімы лукою Маркс), "нам ня трэба уляганьня - у рэлігіі яно ёсьць", "я агностык" і г.д.

З гэтага такі вынік: гэта раўно "нам пофігу, што елізавецінскі манастыр зьбірае на кулі для сэрцаў Каліноўцаў, нам важна нашае мяркаванне наконт рэлігіі"
Ведаеце што: ў гэтым выпадку гэта ня мае розніцы. Тут важнае вашае мяркаваньне ці згодны вы, што арганізацыя, якая мае 100% ўплыў на 10% беларусаў, і адносны на 50%, зьбірае зь іх грошы і гэтыя грошы ляцяць кулямі ў нашых хлопцаў і маральнай+матэрыяльнай падтрымкай амапу.

А маглі б не ляцець. Калі б не падпарадкоўвалася царква маскве.
Калі вам падабаюцца загінулыя Каліноўцы - і, упеўненыя ў тым што яны "творят дело Божіе", амапаўцы, якія катуюць Беларусаў,  - не падпісвайце.

А мне больш імпануе шмат пачутае "я агностык, але я разумею і я падпішу".
Даруйце за эмоцыі, усіх абдымаю, Яр

P.s: Каб далучыць сваю суполку да звароту аб незалежнай ад масквы царквы можна напісаць сюды: @yarbert
Тэкст звароту тут: https://serebro.by1.info/pcb/ (калі вы ў РБ, праз VPN  і рэжым інкогніта пліз)

P.p.s: Так, мы не паўплываем хутка, але калі хоць крыху зьменьшым, хоць на 1 кулю - хтось жывы - не забіты, не паранены нам будзе ўдзячны. І магчыма ён таксама напіша "я не разбіраюся ў пытаннях рэлігіі" - але ў яго будзе тая рука, якой ён напіша.
Далучайцеся да звароту аб незалежнай царкве! Пішыце сюды: @yarbert




Да петыцыі


Мы — Беларусы, якія знаходзімся ў краіне і за яе межамі, выступаем супраць размяшчэння ядзернай зброі і іншай зброі масавага знішчэння на тэрыторыі нашай краіны.


Мы прапануем
: дзяржавам гарантам бяспекі і міру ў свеце дамовіцца аб стварэнні механізму ўздзеяння і абароны краіны ад знешняга нападу.

Мы лічым — размяшчэнне ядзернай зброі іншай дзяржавы на нашай тэрыторыіакупацыяй нашай краіны.

Беларусы застаюцца вернымі дамове аб не распаўсюджанні ядзернай зброі. (1993 г)


https://chng.it/zJfDTGL8 — спасылка на петыцыю

https://serebro.by1.info/nobomb - спасылка на старонку звароту (там жа qr коды петыцыі)

https://t.me/serebro2020/748 - спасылка на пост у тг

Суполкі і гарады, дыяспары: хто далучаецца пішыце ў тг: @yarbert


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Далучайцеся!🤍♥️🤍

Зварот Беларусаў
да Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея
з прычыны наданьня магчымасьці праваслаўным беларусам маліцца ў царкве незалежнай ад маскоўскага ўрада.
Обращение:
Церковь в Беларуси является частью Российской Церкви (Экзархат РПЦ). В результате Беларуская Церковь служит войне и военному преступнику, объявленному в розыск Гаагским трибуналом, ― Владимиру Путину, и его другу и союзнику Александру Лукашенко.
Беларуские Христиане в Беларуси и в многочисленных диаспорах, (в том числе и многие тысячи, уехавшие в последние три года) не имеют возможности в полной мере оставаться христианами восточной церкви. Многие, переходят в Католичество, либо отпадают от Христианства.
В сложившейся cитуации, ― мы просим создать возможность Православным Христианам Беларуси участвовать в богослужениях в Христианской Церкви созданной согласно заповедям и имеющим преемственность от Апостолов.

Хто далучаецца пішыце ў тг: @yarbert

Поўны зварот і ўдзельнікі па спасылцы
https://serebro.by1.info/pcb/


Год вайны

Ўжо год як Украіна змагаецца за сваё йснаваньне ды за йснаваньне ўсяго цывілізаванага сьвету. Год жахлівых страт, разбураных месцаў, жыцьцяў ды лёсаў, і, вядома, надзеі.

Усе сьвядомыя беларусы падтрымліваюць Украіну.
Мы жадаем толькі аднога: каб расейскія войскі як мага хутчэй сышлі са ўсіх акупаваных тэрыторый ды ўсе адказныя за тое, што тварылася ўвесь мінулы год ва Ўкраіне, былі пакараныя.
Ўжо год як мы спрабуем давесьці, што Беларусы не раўно лукашэнка. Часам марна.

За гэты год у Беларусі былі арыштаваныя за выказваньне антываеннай пазыцыі шмат людзей: ня меней за 1575 чалавек
Былі й свае партызаны, якіх катавалі ды асудзілі на драконаўскія срокі: 12 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 191,5 гадоў няволі.
У Беларусі й зараз можна патрапіць за краты за здымак вайсковае тэхнікі ці за публічнае выказваньне супраць вайны.

Нажаль, за гэты год нашая краіна стала амаль канчаткова акупаванай тэрыторыяй з гаўлятэрам-цюцькай, якому ягоны ўладар дае загад, а ён шчасна яго выконвае.
І выдаленьне Беларусі з санкцыйных пакетаў зусім ня выратуе, калі ўладар цюцькі дасьць загад паслаць ужо сваіх жаўнерыкаў на вайну.

Тыя беларусы, хто ўжо з'ехаў, пэўна, будуць сёньня ўдзельнічаць у акцыях на гадавіну пачатку вайны.
Акцыі запланаваныя ў шмат якіх месцах па ўсяму сьвету.

Але тыя, хто застаўся ў дэ-факта акупаванай краіне, не здаюцца.
Нават сёньня мужныя беларусы вывесілі сьцяг Украіны недзе ў Менску.

За нашую ды вашую свабоду!
Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!


Другая частка
( Першая: https://t.me/serebro2020/743 )
Гвалт і прыдушэньне інтэлектуальнае эліты вядзе да таго, што грамадства дэградуе ня толькі эканамічна, але і інтэлектуальна, ўзровень хатняга гвалту ў краіне павялічыўся. Гвалт спараджае гвалт. Мусара занятыя "больш важнай справаю" і ўсім вядома якой. Ды і як памагатыя рэжыму могуць разьвязваць пытаньні гвалту ў грамадстве, калі фактычна яны самі ― гвалтаўнікі? А ўладу ў краіне узурпаваў нелюдзь, які зрабіў гвалт дзяржаўнай палітыкай. Крыважэрныя цытаты ня рэдкасьць з вуснаў самазванца:

"...выпальваць гартаваным жалезам"
"...На месцы таго настаўніка галаву бы скруціў шчанюку нейкаму"
"Добрая папруга часам таксама карысная для дзіцяці".
Любыя чуткі маюць часьціну ісьціны, прыклаў тыран руку і да зьбіцьця маці Колі, Ірыны Абельскай.
Апасьля таго, як узурпатар прызнаўся, што сам біў сваіх дзяцей, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адмовілася ад падрыхтоўкі закону "Аб процідзеяньні хатняму гвалту".

Ў таталітарнай дзяржаве ў небясьпецы знаходзяцца ўсе ейныя грамадзяне. Ня толькі праціўнікі рэжыму, але й ябацькі і япуцькі. Карная машына прынцыпова абыякая да такога паняцьця як чалавек зь ягонымі жаданьнямі, патрэбамі і поглядамі. Калі хтосьці аднойчы трапіў пад каўпак мусароў, то ён назаўсёды застаецца пад прыцэлам паслугачоў.

Ці можа гвалт пазытыўна уплываць на ход разьвіцьця грамадства і дзяржавы ўвогуле?

Сутнасьць гвалту ― навязваньне, прымус, пануючы ціск на аб'екты і суб'екты з мэтаю выкананьня імі дыктаванай волі, палітыкі, паводзін, увогуле ― ўсяго спосабу жыцьцячыннасьці.

Ў падставе гвалту ляжаць інстынктыўная агрэсыўнасьць чалавека, якая, таксама як і ягоная сацыяльнасьць, служыла сродкам барацьбы за выжываньне.

Ў працэсе эвалюцыі чалавека агрэсія не згасае, а набывае іншы характар. Гвалт выкарыстоўваецца не дзеля выжываньня, бо ў гэтым ужо няма неабходнасьці, а дзеля задавальненьня найперш надбіялягічных, сацыяльных патрэбаў у статусу, прэстыжу, самасьцьвярджэньні.

Атрымліваецца, што сацыяльны, гуманістычны пачатак у чалавеку адсунуты і асобная група вырадкаў выкарыстоўвае грубую, нічым не прыкрытую агрэсію дзеля таго, каб задаволіць свае асабовыя амбіцыі.


Ад падпісніка:

ГВАЛТ ЯК НОРМА ЖЫЦЬЦЯ
Ў ТАТАЛІТАРНАЙ ДЗЯРЖАВЕ

У таталітарнай краіне няма разьвіцьця, прапанаваць пернік ня могуць нікому, толькі пугу.

Таму ў людзей няма жаданьня разьвівацца і рухацца далей, бо рэжым можа адабраць апошняе: аблажыць падаткамі па самыя вушы ўласных, бедных грамадзян, спагнаць бізнэс, кінуць у турму ўсіх датычных і недатычных.

Вязьні жа ў нечалавечых умовах шыюць мусарам форму і да апошняга выраблялі прадукцыю, якая йшла на экспарт, а прыбытак адпаведна роўнымі стосамі клаўся ў кішэнь лукавай банды.

Шакалы гатовыя старацца за выплаты ды бонусы. Няма пляну, няма затрыманьняў ― няма бонусаў. Таму рэпрэсіі толькі мацнеюць, тэрарыстамі ды здраднікамі абвяшчаюцца людзі цалком мірных прафэсій, чый уклад у разьвіцьцё культуры і адукацыі краіны вельмі істотны.
Далей: https://t.me/serebro2020/744


Сябры!!!

Сёньня — знакавы для нашай краіны дзень, 160 гадоў назад, 22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстаньне 1863-1864 гг., вядомае ў нас як паўстаньне Кастуся Каліноўскага.

Нам трэба змагацца за нашу незалежнасьць, свабоду ад "рускага міра", каб кожны сьвядомы беларус унёс свой уклад у барацьбу супраць захопнай палітыкі путлера і яго лукавага прысьпешніка. Нам трэба дапамагчы Украіне, каб вызваліцца самім.

Каб словы Кастуся былі ў нашых сэрцах заўсёды:

"— Каго любіш? — Люблю Беларусь — То, узаемна".


Сябры,

Вось і надыйшло яшчэ адно Раство.

Чаканьне цудаў і спадзяваньняў на лепшае і шчасьлівае жыцьцё.

Мы прайшлі цяжкі шлях барацьбы, турмаў, перасьледаваньняў, роспачы, жыцьця на чужыне і ў Беларусі пад пагрозаю перасьледу.

Але давайце верыць у цуд, не губляць надзею і нашая Беларусь паўстане з попелу і зазьзяе бел-чырвона-белым сьвятлом.

Міру, спакою, шчасьця і спраўджаных надзей.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Рэдакцыя Самакіраваньня Вольнай Серабранкі

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.