Супер Мова


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ Афіша беларускамоўных анлайн мерапрыемстваў.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermova
Сувязь @Super_Mova_Bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Будзе беларуская мова — будзе жыць нацыя!@spadarzpawilia/video/7157608028706032901' rel='nofollow'>

Ва ўмовах пагрозы страты суверэнітэту і незалежнасьці нашай краіны, беларускі народ павінен захаваць сваю ідэнтычнасьць. "Русскомирцы" прэтэндуюць у першую чаргу на тыя землі, дзе размаўляюць па-расейску. Яны лічаць гэтыя землі сваімі, а свае ваенныя дзеяньні называюць "освобождением".
Першы крок для абароны Беларусі — пачаць размаўляць па-беларуску!

📰 Чытайце — Будзе беларуская мова, будзем на ёй гаварыць — будзе жыць нацыя

▶️Глядзіце лекцыю Зянона Пазняка - "Беларуская мова - найважнейшы чыннік нацыянальнага адраджэння"

«Змагацца з русіфікацыяй проста, зусім проста. Трэба беларусам усюды і з усімі ў сваёй краіне (тым больш за мяжой паміж сабой) размаўляць, пісаць і гаварыць — па-беларуску. Гэта тым больш проста, што беларуская мова — адна з найбольш дасканала распрацаваных, багатых і прыгожых моваў на сьвеце, у якой стварылася і сьцьвердзілася вялікая духоўная культура беларускага народу»

Глядзіце Мова нанова - "Няма чаго вешаць нос – у нас вялікая будучыня!"

Зянон Пазьняк падрабязна разабраў сьпекуляцыі вакол тэмы беларусізацыі, а дакладней – дэрусіфікацыі Беларусі. Ён распавёў, як беларусы могуць пабудаваць нацыянальную дзяржаву, абапіраючыся на ўласны досьвед і досьвед іншых народаў Эўропы.

Мая мова беларуская
Таму што мы беларусы
Наша дзяржава - Беларусь
І мы вялікі культурны народ
@spadarzpawilia/video/7157608028706032901' rel='nofollow'>

@supermova #мова #пазьняк #прамову


Беларусь стала незалежнай!

🇧🇾 24 красавіка 1944 — нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, адзін з заснавальнікаў БНФ і Мартыралёгу Беларусі.

⬜️ Дзякуючы яму захаваліся Траецкае і Ракаўскае Прадмесце, Верхні горад у Менску
🟥 Адзін з тых, дзякуючы каму Беларусь стала незалежнай,
⬜️ а беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай


❗️Як ён выратаваў тэатр Янкі Купалы:
🌟 "Зянон Пазьняк усё жыцьцё змагаўся за праўду і свабоду. З маладосьці біўся за нашу архітэктуру, за Стары Менск. Арганізоўваў і лісты, і людзей, і прэсу. У 1969 годзе, калі яму было ўсяго 25 гадоў, зьмясьціў артыкул у ''Правде'', ды які - пра зьнішчэньне Нямігі. Супраць дзікунскага разбурэньня. Пасьля артыкула весь ЦК бегаў, як ашпараны. Бо крытычнае выступленьне ''Правды'' на месцах успрымалася нібы рашэньне Палітбюро. Усе дрыжэлі, панаваў вэрхал і шок. Артыкул выратаваў тэатр Янкі Купалы - яго ўжо планавалі зьнесьці. І сквер, што побач, лёг бы пад сякеру. Аднак ''Правда'' мела страшную моц, і герастраты адмовіліся ад сваіх намераў. Што да лёсу Нямігі, то яе разбурэньне аддалілі на некалькі год. Казалі, Машэраў пакляўся: усё роўна зруйную! І зруйнаваў (але не ўсё)... І вось тэатр не ўдалося.
🌟Бо ў артыкуле Зянон Пазьняк зрабіў наступны акцэнт: акрамя Усебеларускага кангрэса, тут адбываліся таксама і буйныя бальшавіцкія мерапрыемствы. Разумееце: ''Правда'' піша - разбураюцца помнікі Савецкай улады! Ну як супраць гэтага? Вось і адступілі.
❗️З гэтай гісторыі вынікае выснова: нельга здавацца нават у безнадзейнай сітуацыі. І адзін у полі воін, калі гэта Асоба!..

💥Таксама глядзіце яго інтэрв'ю ў перадачы Ідэя Х, якое актуальна і зараз. І ніякай апантанасці і радыкалізма які яму прыпісваюць у ім няма

#мова @supermova #гонар #бнф


Падмяніць чалавеку мову.

🌟 23 красавіка 1886 - нарадзіўся Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік, публіцыст, літаратурны крытык. Клясык беларускае літаратуры

⚡️ Добра ведаў некалькі моваў. Пісаў спачатку на ідышы, пасьля на расейскай, але асноўную літаратурную спадчыну пакінуў на беларускай мове. Рабіў пераклады.

©️ Маё любімае Бядулева апавяданьне — «Тры крыжыкі». Бядуля апісвае чалавека, якому хочуць падмяніць мову

©️ У той адмыты з хлёркай ад крыві і ванітаў рай, дзе прарэджаныя савецкія пісьменьнікі мірна пасьвяцца, раз-пораз асьцярожліва пазіраючы на браму: пастух грукае ці ўжо рэзаць прыйшлі? І пачынаюць удвая хутчэй жаваць сацрэалістычную траўку... Бядуля, які і раней пісаў для дзяцей, знайшоў нейкае выратаваньне ў дзіцячай літаратуры і пасьпеў зрабіць перад сьмерцю тое, за што ня сорамна — у 1940-м выйшла ягоная казка «Сярэбраная табакерка».

❗️ «Бог даў чалавеку дабро і праўду, а чорт — зло і фальш, і вось у гэтым вечным змаганьні дабра і зла, праўды і фальшу праходзіць чалавечае жыцьцё, нібы праносіцца ў акіяне вечнасьці дробны чаўнок...»

💰Чытайце Гамбурскі рахунак Бахарэвіча — Крыжыкі-ножыкі

🗒 А яшчэ чытайце артыкул Кірыла Стаселькі - Змітрок Бядуля: 135 гадоў з дня нараджэння

Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што над ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.

✍️ Зьмітрок Бядуля - Дазволь...

▶️ Глядзіце "Запіскі на палях" — Змітрок Бядуля: лісты выдатнай Мірыям

#supermova #мова #літаратура #вершы


Родная мова — святло для людзей.

🥳 Уладзімер Конан нарадзіўся 23 красавіка 1934 году ў вёсцы Вераскава Наваградзкага раёну ў сялянскай сям'і. У 1952 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу. У 1959 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, з 1962 году працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі. Доктар філязофскіх навук па спэцыяльнасці эстэтыка, прафэсар.

З 1991 году ўзначаліў аддзел гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Уладзімер Конан: «Мае ўлюбёныя часы — гэта эпоха Сярэднявечча і эпоха беларускага нацыянальнага Адраджэньня другой паловы ХІХ стагодзьдзя і першых дзесяцігодзьдзяў стагодзьдзя ХХ-га. Гэта часы фармаваньня беларускай клясычнай літаратуры і станаўленьня беларускай нацыі. Але карані яе не ў ХХ стагодзьдзі, як часта думаюць і пішуць нават вядомыя дасьледчыкі, а ў эпосе Сярэднявечча. Там пачыналася беларуская літаратура, якая перавяла існаваньне беларускай нацыі, гаворачы словамі Канта, з „рэчы ў сабе“ ў рэч для нас і для сьвету. Літаратура пачала сьведчыць пра Беларусь на ўвесь сьвет».

📝 Чытайце цікавае інтэрв'ю — Уладзімер Конан у «Доме літаратара»

Перабудова і адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры — так можна вызначыць галоўную думку кнігі доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана «Святло для людзей». У ёй расказваецца пра багатую духоўную спадчыну нашага народа, незаслужана прыніжаную і напаўзабытую. Зараз існуюць спрыяльныя ўмовы для яе вяртання і ўзбагачэння.

📕Конан Уладзімір - Святло для людзей

▶️Глядзіце паслядоўніка Konan Ў! - Чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску?

@supermova #мова #вераскава #наваградак


Антырасейскае паўстаньне 1794!

🛡 22 красавіка 1794 году лічыцца датай пачатку паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паўстаньне стала ўзброеным выступам супраць расейскай акупацыі й прускай інтэрвэнцыі, за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году.

⚔️ З 22 на 23 красавіка паўстанцы вызвалілі Вільню, а ўжо праз содні ўтварылі Найвышэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага на чале зь ліцьвінам Якубам Ясінскім. Хутка ўсё ВКЛ было ахоплена полымем паўстаньня. Паўстанцы ўзялі ўладу ў Горадні, Берасьці, Наваградку, Слоніме, Пінску, Ваўкавыску, Кобрыні, Ашмяне, Лідзе, Браславе.

▶️ Глядзіце Гісторыю пад знаку Пагоні - Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі

На тэрыторыі Княства былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісыі (органы самакіраваньня касьцюшкаўскіх паўстанцаў), зь іх 19 дзейнічалі ўласна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Паўстаньне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства й гарадзкога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога ў вызваленьні ад “ярма дэспатызму” народаў суседніх краінаў.

📍 Першы поўнафігурны помнік Касьцюшку ў Беларусі можна пабачыць у горадзе Косава – ён знаходзіцца на тэрыторыі музэя-сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі ў Мерачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палаца.

▶️ГлядзіцеПомнік Касцюшку, або На што прыдаўся Ленін?

#мова @supermova #гісторыя #касьцюшка #паўстаньне1794


Менавіта па-беларуску, а ня на тамбоўскім дыялекце.

22 красавіка 1984 - на набярэжнай Сьвіслачы ў Траецкім прадмесьці выступіла з цалкам беларускамоўнай праграмай тады яшчэ зусім не такая знакамітая «Мроя».

©️ Для Менску гэта было нешта абсалютна новае: на ганку, беларускамоўнае і ў такім выглядзе...🧐
©️ На чале зь Лявонам Вольскім, чалавекам, дзякуючы якому гэтыя няўклюдныя радкі пішуцца цяпер менавіта па-беларуску, а ня, скажам, на тамбоўскім дыялекце вялікамагучай мовы.😁
©️ Усё гэта — выгляд, колеры, мова, музыка — было наўпроставым выклікам таму грамадзтву, у якім толькі за валасы цягалі ў міліцыю, прымусова стрыглі, вырывалі завушніцы, выключалі з камсамолу і ставілі на ўлік. А за мову па-за гета маглі і артыкул уляпіць.☹️
©️ У год Оруэла, у дзень нараджэньня Леніна. Гісторыя аднаго цуду, як напісаў Сяргей Дубавец

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Дывэрсія ў Траецкім

Я iду наперад па узбочыне
Я пяю свае песьнi змрочныя
А зямля мая пад нагой бяжыць
А зямля мая ў сьнягох ляжыць.

🎵 Легендарная песьня часоў гурта «Мроя» займела новае гучаньне. «Вольны хор» сумесна зь Лявонам Вольскім і «Вольным аркестрам» прэзэнтуюць кліп на песьню «Зямля».

▶️ Таксама глядзіце і слухайце Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium!

@supermova #мова #музыка #мроя #каляндар


Дзе помнікаў Каліноўскаму больш, чым Леніну? Такое месца ёсьць у Беларусі!

Сёньня мы ўзгадвалі роднага брата Кастуся Каліноўскага Віктара, які пахаваны ў Сьвіслачы. Шчыра раім наведаць гэтае мястэчка, і вось чаму 👇

✅ Гэта адзінае месца, дзе можна ўбачыць сапраўдны помнік Кастусю Каліноўскаму. Дарэчы, помнікаў й памятных знакаў паўстанцу тут тры, а Леніну – усяго адзін 🔥.

✅ У Сьвіслачы Кастусь хадзіў у гімназыю – будынак захаваўся. Таксама тут можна шпацыраваць па вуліцы ягонага імя, пабачыць два бюсты ў музэі.

✅ У мястэчку вы можаце ўшанаваць памяць Рамуальда Траўгута й наведаць пахаваньне Віктара Каліноўскага.

✅ Большасьць мясцовых жыхароў ведае постаць Каліноўскага й ганарыцца ім – кепска пра яго не адгукаецца ніхто.

📰 Прачытаць падрабязны рэпартаж пра Сьвіслач можна тут.

#мова @supermova #вандроўкі #сьвіслач #каліноўскі


Варты жалю той, хто ня ведае былога дня.

☺️ 21 красавіка 1833 - нарадзіўся Віктар Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага

Менавіта Віктар моцна паўплываў на Кастуся ў палітычным пляне і сам паўдзельнічаў у вызваленчым руху 1850-х – 1860-х як арганізатар

⚡️ Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з паўстанчаскімі арганізацыямі

⚡️ Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне.

⚡️ Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ.

Пахаваны на могілках у Сьвіслачы, дзе ў 1990-я быў БНФ адноўлены сымбалічны крыж.

📝 Чытайце артыкул — Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага

Да апошняга часу штогод увосень на ягонай магіле ладзіліся акцыі памяці паўстанцаў.

▶️Глядзіце — Хто скасаваў ордэн імя Каліноўскага?

@ Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы... Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта – чалавек ці народ. - словы Віктара Каліноўскага ў рамане Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

@supermova #мова #гонар #вкл #паўстаньне #мастаўляны #якушоўка #сьвіслач


✨Адкрываецца чарговы набор у клуб знаёмстваў па-беларуску!

Як працуе Альтанка:

Кожны тыдзень вы атрымліваеце новага чалавека для знаёмства. Сустракаецеся з ім/ёй афлайн ці анлайн, размаўляеце па-беларуску, файна бавіце час :)

Такім чынам, за месяц ваша кола беларускамоўных сяброў і сябровак павялічыцца на некалькі чалавек!

Гэта выдатная магчымасьць:
💪 рэгулярна практыкаваць беларускую мову.
🌍 пазнаёміцца з цудоўнымі людзьмі з розных куткоў сьвета.
🤝 далучыцца да кам'юніці, дзе падзяляюць вашыя каштоўнасьці ды інтарэсы.

Даведацца больш і далучыцца:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPxOdYyh77rK4gYLNJGQZn9yBVfoBmZBxcslgM67qswSndMA/viewform

🕰 Рэгістрацыя трывае да
пятніцы 26 красавіка, 22:00 па Менску.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
20 КРАСАВІКА:

💬 Нарадзіўся Крыштаф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мемуарыст.
🗺 "Вандруем разам" — Дварэц Завішаў і «Наваградскія Афіны». Маршрут на выходныя па Дзятлаўшчыне

🇧🇾 Нарадзілася Людка Сільнова, беларуская паэтка.
📖 Чытайце зборнік вершаў — Зеленавокія воі і іх прыгажуні

🔵 Чытайце блог Усяслава Чарадзея.

#мова #дзень
@supermova


Атрымаў памятны знак імя Івашкевіча за БНР 101.

19 красавіка 1980 году нарадзіўся Вадзім Саранчукоў – грамадзкі дзяяч Беларусі, сябра й намесьнік старшыні БНФ, старшыня гарадзенскай арганізацыі партыі з 2001 году.

Саранчукоў падтрымлівае дзейнасьць БНФ па пытаньні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазыцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся.

📰 Чытайце — Вадзім Саранчукоў з БНФ

У 2012 годзе спадар Саранчукоў прымаў удзел ва ўшанаваньні памяці братоў Каліноўскіх, за што быў пакараны адміністрацыйным штрафам.

🎗У 2019 годзе Вадзіма Саранчукова ўзнагародзілі памятным знакам імя Віктара Івашкевіча, які ўручаецца штогод 27 ліпеня, у гадавіну прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, за арганізацыю найбольш значных акцый. Спадар Саранчукоў атрымаў яго за арганізацыю ў Горадні сьвяткаваньня 101-й гадавіны абвяшчэньня БНР.

Гэты знак у розныя часы атрымалі вэтэранка нацыянальнага руху Ніна Багінская, лідэр грамадзкай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан, кінарэжысэрка й грамадзкая дзяячка Вольга Нікалайчык, палітык і грамадзкі дзеяч Зьміцер Дашкевіч, заснавальнік культурнай пляцоўкі “Арт Сядзіба” і крамы symbalby Павал Белавус.

▶️ Глядзіце — Вадзім Саранчукоў пра поспех і няўдачу актывістаў Гродна

#мова @supermova #гонар #бнр


Ён вярнуў Вялікаму Княству Літоўскаму яго назву!

🎉 19 красавіка 1881 - нарадзіўся Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык, грамадзкі й палітычны дзяяч. Першы прэзыдэнт АН Беларусі.

⚡️Адыграў значную ролю ў правядзеньні палітыкі беларусізацыі, у вырашэньні праблемы ўзбуйненьня БССР, спрыяў вяртаньню беларускай эміграцыі на радзіму.

⚡️ Навуковыя працы Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Гэтая канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд. 1919, 5-е выд. 1991), якая доўгі час была падручнікам.

▶️ Глядзіце — 1924–1929: Беларусізацыя

❗️ Ён падзяляў гісторыю Беларусі на 5 пэрыядаў:
- Полацкі пэрыяд сярэднявечнай гісторыі Беларусі (IX—XII стагодзьдзі) зыходзячы з таго, што Полацкае княства было ад пачатку незалежным, і толькі на некалькі рокаў (у 1-й палове 12 ст.) яно трапіла ў залежнасьць ад Кіеўскага, каб яшчэ раз дабіцца самастойнасьці.
- Другі пэрыяд гісторыі Беларусі (XIII — 1-я палова XVI стагодзьдзя).
- Трэці пэрыяд навуковец называе польскім (2-я палова XVI — XVIII стагодзьдзі), паколькі ён лічыць, што пасьля Люблінскай вуніі «Літва і Беларусь былі інкарпараваныя (улучаныя) у арганізм Польшчы».
- Чацьверты пэрыяд гісторыі Беларусі адносіцца да канца XVIII — пачатку XX стагодзьдзя, калі Беларусь уваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі.
- Пяты пэрыяд — упершыню ў маладой беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі — дасьледнік прысьвяціў савецкаму пэрыяду.

📰 Чытайце — Ён вярнуў Вялікаму Княству Літоўскаму яго назву

Вось і ўсё, што трэба было ведаць будучым гісторыкам пра знакамітага вучонага, які займаўся распрацоўкай канцэпцыі нацыянальнай гісторыі паводле прынцыпу дзяржаўнасьці і нацыянальнай самастойнасьці беларусаў. Пра аўтара першага ў айчыннай гістарыяграфіі грунтоўнага дасьледаваньня паўстаньня 1863 году. Пра наркама асьветы, пры якім быў адчынены Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Пра першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук, стварэньне якой можна лічыць вяршыняю “беларусізацыі”...

🗽Чытайце Імёны Свабоды - Усевалад Ігнатоўскі

У замежнікаў—язык,
Ў беларусаў мова!

Мова родная мая!
Словы - асалода!
Без цябе --хто быў бы я,
Што было б з народам?

🎵 Слухайце Ілля Сільчукоў - Мова

@supermova #мова #гісторыя #такары #берасьце


«Трывай ледзь, але дыхай назло ім»!

🎂 Сёньня дзень народзінаў у лідэра J:морс Уладзімера Пугача, які нарадзіўся 18 красавіка 1976 у г.Пінску.

У дзень народзінаў свайго лідэра Ўладзімера Пугача гурт J:МОРС прэзентуе новы сінгл «Зброя», у якім апавядае пра перажытае, пра тое, што дапамагае, пра надзею.

Трывай ледзь, але дыхай назло ім
Твой пульс у сусьвеце самая злая зброя
Дзе сонца жывое і неба над намі
Там і ёсьць наш лёс

"Чым далей ад дома, тым больш яго не хапае, тым вастрэй адчуваеш сябе яго часткай. Шукаеш сябе ў сьвеце, знаходзіш цэлы сьвет у сабе... «Зброя» — гэта песьня-напамін. Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыцьцё — трымайся, усьміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй зьмяняць сябе, пакрысе мяняючы сьвет вакол. Гэта і ёсьць наша зброя..." — пракамэнтаваў новую песьню Ўладзімер Пугач у Instagram гурта.

⏸ Мы падтыхтавалі вам спіс песень на беларускай мове з усіх альбомаў J:Морс

🎉 Віншуем годнага беларускага музыку з Днём народзінаў! Зычым творчага натхненьня і плённай працы 🙌

@supermova @j_mors @budzmaorg #мова #пінск #музыка #jморс


Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас.

Пачвары ненавідзяць прыгожых, дурні зьдзекуюцца з разумных, нікчэмнасьці забіваюць таленавітых, а ўлада рабоў зьнішчае вольных. Толькі за адну ноч – на 30 кастрычніка 1937 году - савецкія ўлады застрэлілі больш за 100 асобаў беларускай эліты.

Сярод іх быў беларускі пісьменьнік, празаік Платон Галавач.

✨ Ён нарадзіўся 18 красавіка 1903 году ў вёсцы Бабруйскага павету. Зь лістапада 1929 да сакавіка 1930 спадар Галавач працаваў намесьнікам наркама асьветы БССР, кіраваў літаратурнай арганізацыяй “Маладняк”, у розны час рэдагаваў часопісы “Маладняк” і “Полымя”.

📚 Пісаць творы Платон Галавач пачаў у 1921 годзе – выйшла першае апавяданьне “Загубленае жыцьцё”, а праз некалькі гадоў - кніга апавяданьняў “Дробязі жыцьця”. Шматлікія аповесьці й нарысы былі зьвязаныя з тэмай грамадзянскай вайны й жыцьцём вёскі. Творы карысталіся посьпехам: іх перакладалі на расейскую, польскую, украінскую, чэскую й іншыя мовы. Але шмат з задуманага засталося няскончаным – у тым ліку кніга пра паўстаньне 1863-1864 і Кастуся Каліноўскага.

🔺 Паводле сучасьнікаў:

“Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек зь бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі й высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з правільнымі рысамі твару, на якім заўсёды зьзяла ўсьмешка, акуратна апрануты й абуты. Пераважна любіў хадзіць у сьветла-шэрым касьцюме й белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнамэнтам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы й стараўся трымацца роўным”.

📝 Чытайце артыкул — Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў...

Яго арыштавалі 11 жніўня 1937 году ў Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман “Ён”).

Перад судом Платон Галавач пакінуў у камэры запіску: “Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон”.

Тройкай НКУС асуджаны як “арганізатар тэрарыстычнае групоўкі” й за “правядзеньне нямецкай дзейнасьці” да вышэйшае меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.

📚 Чытайце яго творы Кнак, Уцякач і Праз гады на Кніжнай палічцы

#мова @supermova #літаратура


Беларускі Расамаха
Стварыў першы Віленскі музэй старажытнасьцяў,
а яго зьнішчыў Мураўёў-Вешальнік
.

18 красавіка 1814 году ў Лагойску нарадзіўся Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца, а таксама адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Постаць Яўстаха Тышкевіча настолькі шматгранная, што расказаць пра яго ў двух словах немагчыма. Сабралі самую важную інфармацыю ў 11 цікавых фактаў.

Глядзіце на канале Гарошак - Яўстах Тышкевіч

1️⃣ Яўстах Тышкевіч быў ганаровым чальцом Пецярбурскай акадэміі навук, чальцом Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасьцяў, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва й старажытнасьцяў, Лёнданскага археалягічнага інстытуту.

2️⃣ З 1837 году спадар Тышкевіч кожнае лета дасьледаваў курганы на Лагойшчыне, Барысаўшчыне, Меншчыне, у Друцку, Лідзе, Крэве, Міры, Гальшанах.

3️⃣ Не зважаючы на свой графскі тытул, Яўстах разам з братам і бацькам бралі ў рукі рыдлёўкі й з дапамогай навакольных сялянаў раскопвалі старажытныя курганы.

4️⃣ Пераапрануўшыся ў простае адзьдзеньне, Яўтах Тышкевіч хадзіў па вясковых хатах, каб паслухаць і запісаць народныя песьні, легенды, паданьні й гутарку сялянаў пра побыт.

5️⃣ Менавіта спадар Тышкевіч адзначыў этнавызначальныя прыкметы крывіцкіх курганоў, тым самым даўшы ключ для вызначэньня тэрыторыі расьсяленьня крывічоў.

6️⃣ Ягоныя высновы, падмацаваныя пазьнейшымі археалягічнымі дасьледаваньнямі, сёньня зьяўляюцца пануючай думкай пра адзінства паходжаньня славянскай і балцкай культураў на Беларусі.

7️⃣ Стаў першым беларускім архіёлягам 1-й паловы XІX стагодзьдзя, які накіраваўся за мяжу, каб пераймаць досьвед калег.

8️⃣ Выдаў грунтоўнае «Апісаньне Барысаўскага павета», дзеля чаго дасканала дасьледваў і зьбіраў першакрыніцы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтве, археалёгіі, тапаніміцы, фальклёры.

9️⃣ Яўстах Тышкевіч імкнуўся растлумачыць сувязь паганскіх абрадаў, элемэнты якіх замацаваліся й у хрысьціянскіх вераваньнях.

🔟 У запісах Я. Тышкевіча сабрана каля 450 прымавак і прыказак. Ён сьцьвярджаў: «Народная паэзыя дае нам магчымасьць пазнаць пачуцьці народа, а прымаўкі — пазнаёміцца зь яго розумам».

1️⃣1️⃣ Стварыў першы грунтоўны музэй старажытнасьцяў. Яго абралі старшынём гэтага музэю.

📰 ЧытайцеЛіцьвінскі арыстакрат з рыдлёўкай і стваральнік Віленскага музэя старажытнасьцяў

Як гэта часта бывае з казённай адміністрацыяй, напалоханыя паўстаньнем 1863-1864 гадоў чыноўнікі пачалі разглядаць музэй як адзін з цэнтраў “польскай інтрыгі”. Мураўёў-Вешальнік афіцыйна забараніў яго ў 1864 годзе, а “шкодныя” экспанаты накіраваліся ў Маскву. Вызвалены ад усіх пасад, абражаны й зьняважаны, Яўстах Тышкевіч у 1865 годзе пакінуў Вільню. Пазьней частку твораў, дзякуючы намаганьням беларускага археоляга Івана Луцкевіча, адшукалі й вярнулі ў Беларускі музэй у Вільні.

Глядзіце Адраджэнне гісторыі Беларусі — Яўстах Тышкевіч і Віленскі музей старажытнасцяў

🚀 Свой унёсак робіць сучасьнік аналітык Ігар Тышкевіч з тэзай "думаць не балюча", а развіваць крытычнае мысьленьне карысна. Падпісвайцеся і чытайце яго канал @slavic_brotherhood і глядзіце яго youtube iharTyshkievich. Годныя людзі побач!

#мова @supermova #археалёгія #тышкевічы #музэі


«Пра музыку тоўстых».

Музыка — гэта тое, што нельга выказаць словамі. Калі ты не Максім Горкі, вядома. Максім Горкі мог выказацца словамі нават там, дзе іншыя саромеліся або апускалі рукі — пра Салаўкі, пра Беламорскі канал, напрыклад, пра тое, як на ягоным будаўніцтве «праўда калектыўнай працы пахіснула ў гэтых паўлюдзях, ідалапаклоньніках прыватнай уласнасьці, Заалягічнае індывідуальнае».

А вось можна пра джаз, Аляксей Максімавіч? Отчего ж нельзя, ізволь, голубчік.

18 красавіка 1928 году ў газэце «Праўда», № 90, выйшаў вялікі артыкул вялікага пралетарскага пісьменьніка «Пра музыку тоўстых». Артыкул не артыкул, хутчэй — эсэ, хаця такімі словамі тады ня надта раскідваліся. Першы савецкі тэкст, дзе вуснамі спэцыяліста патлумачана, што такое джаз, і дзе рэцэпт схудненьня для ягоных слухачоў.

Пачынаўся ён словам «Ноч». Ноч была італійская — Горкі пісаў сваё эсэ ў Сарэнта, даволі далёка і ад «Праўды», і ад першай пяцігодкі, і ад ОГПУ. І вось там, пад італійска-фашыстоўскім начным небам, у цудоўнай цішыні, сядзіць вялікі пралетарскі пісьменьнік і гартае лісты, дасланыя яму захопленымі чытачамі. Гартае і думу думае: дум, дум, дум... Пра Вавілава, пра Мічурына, пра Паўлава і Рэзэрфорда... І тут суседзі, а трэцяй гадзіне ночы, без абвяшчэньня вайны, раптам уключаюць радыё — і ночы няма, як не было, і цішыні больш няма, і наогул — быццам бы нябёсы адчыніліся, і адтуль проста на галаву вялікага пралетарскага пісьменьніка звалілася бомба, мацнейшая за Фаўста Гётэ...

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Eine kleine Nachtmusik

Глядзіце LIVE: Павел Аракелян & The Outsiders - Джаз Свабоды

❔Ведаеце яшчэ беларускіх выканаўцаў "музыкі тоўстых"? Пішыце ў каментарах😎

@supermova #мова #каляндар #джаз


Рамантыка часам моцна засьціць вочы.

Уначы 17 красавіка 1961 году марскі дэсант, складзены з кубінскіх эмігрантаў, высадзіўся ў сябе на радзіме ў затоцы Качынас, каб паспрабаваць скінуць рэжым Фідэля Кастра.

Каля дзьвюх тысяч чалавек, пераважна студэнты і былыя вайскоўцы Батысты, узброеныя ў Амэрыцы, прынялі бой з арміяй Кастра ў раёне Плая-Хірон — і гэта была толькі частка пляну ўварваньня, хаця і адна з найважнейшых. Спачатку ім удалося замацавацца на ўзьбярэжжы, але потым урадавыя войскі, зброя ў якіх была пераважна савецкай вытворчасьці, на працягу трох дзён толькі й рабілі, што грамілі няпрошаных гасьцей. Уварваньне скончылася правалам, грамадзянская вайна на Кубе згасла, як сьлед не разгарэўшыся. Згубіўшы каля паўтараста чалавек забітымі і 1300 чалавек палоннымі, эмігранты адступілі і эвакуаваліся назад у ЗША.

Можна ўявіць сабе гэты дэсант — як яны высаджваюцца ўначы на родны бераг, і кожны ведае, што, напэўна, ідзе на верную сьмерць. І кожны не сумняваецца, што ідзе на яе за свабоду. Савецкія байкі пра наймітаў даўно сьпісаныя ва ўтыль: каля Плая-Хірон кубінцы ваявалі з кубінцамі, і ваявалі за ідэю. За сваё бачаньне Кубы, волю якой яны ўяўлялі па-рознаму. Гэтаксама пяць гадоў перад тым за некалькі соцень кілямэтраў на ўсход ад Плая-Хірон і затокі Качынас высаджваліся з купленай у амэрыканцаў яхты самі барбудас.

Цяпер жа бакі памяняліся месцамі. І ўсё ж тым, хто высадзіўся на Плая-Хірон, чагосьці не хапала. Таго, без чаго яны былі асуджаныя на паразу. Харызмы.

❗️«Мне ня трэба ўлады, — усьміхаючыся, казаў Кастра пасьля перамогі сваёй рэвалюцыі. — Паеду ў вёску і буду працаваць там адвакатам». Неўзабаве ён закрые апазыцыйныя газэты, ліквідуе незалежныя прафсаюзы, кіне ў турму іншадумцаў і навадніць краіну агентамі свайго «чырвонага гестапа» — DSE. Расстрэлы зробяцца звычайнай справай. А самым любімым спосабам падымаць кубінскую эканоміку зробіцца выкарыстаньне працы зьняволеных, якіх у краіне стане значна больш, чым турыстаў...

Ад барвовай зары на высьпе Свабоды яе жыхары ўцякалі, як ад чумы, яшчэ да падзеяў на Плая-Хірон. Пасьля 1961-га ўцёкі зрабіліся масавымі. Кубінскія бальсэрас, людзі, якія на сваіх плытах, бальсас, плывуць у Флорыду і на Гуантанама, ужо нікога не зьдзіўлялі. Палымяныя рэвалюцыянэры, якія дарваліся да ўлады, каб вызваліць няшчасных працоўных ад крывавага Батысты, закідвалі зь верталётаў тыя крохкія плыты мяхамі зь пяском. У 1994-м, за адзін год, так загіне сем тысяч чалавек. Людзі пусьціліся наўцёкі: ад бяспраўя, прымусовай працы, канцлягераў, жабрацтва і пошласьці дыктатуры.

У васьмідзясятых у Гаване каля пасольства Пэру сто дваццаць пяць тысяч кубінцаў будуць патрабаваць ад уладаў даць ім выязныя візы. І хто — самыя бедныя, простыя секары трысьнягу, самы рэвалюцыйны, здавалася б, элемэнт...

Эх, Куба, любоў мая... Не ацанілі яны той перамогі. Ненадоўга хапіла харызмы.

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Свабода ў кубе

🎧 Слухайце Neuro Dubel — Куба

▶️ Глядзіце Куба - гэта востраў несвабоды, галечы, галечы і экспарту тэрарызму

@supermova #мова #каляндар


Ганарыўся гісторыяй Беларусі

17 красавіка 1936 — нарадзіўся Міхась Рудкоўскі (в. Востраў Ганцавіцкі р-н), беларускі паэт, перакладнік і публіцыст, тэлежурналіст.

🌟У 1962-1981 гадох працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграмаў Берасьцейскай абласной студыі тэлебачаньня. Журналіст Міхась Рудкоўскі стварыў шэраг дакумэнтальных фільмаў, велізарную колькасьць літаратурных і краязнаўчых перадач, якія былі высока ацэненыя сучасьнікамі.

❗️Усе яны выхоўвалі любоў да беларускай мовы і роднага краю.

🌟Улюблёны ў сваю родную беларускую зямлю, яе людзей, большасьць сваіх твораў Міхась Рудкоўскі прысьвяціў Заходняму Палесьсю. Мала які іншы паэт столькі вершаў прысьвяціў роднай старонцы, Берасьцейшчыне, Палесьсю, Белавескай пушчы.

❗️Паэт ганарыўся гісторыяй Беларусі, жыў трывогамі сучаснасьці, задумваўся над нашай будучыняй.

©️ «Іронія, сарказм, гратэск, фарс - усё гэта вымушаныя абставінамі рэагаваньні паэта, яго душы, якая прагне жыць сумленна і разумна ў сумленным і разумным чалавечым сьвеце. Так, душа паэта ведае, што не спасьцігла ўсёй сутнасьці быцьця, але ня здасца яна на ласку моды, ня клюне на прынаду таннага посьпеху, бо знаёмы ёй спрадвечны вопыт народу, мудрасьць вякоў, каштоўнасьці сапраўдныя і хуткаплынныя. Сучаснасьць тады набывае цану, калі вытрымлівае выпрабаваньне кантэкстам вечнасьці».

М.Рудкоўскі найперш паэт Беларусі, творца нацыянальнага маштабу. Шмат вершаў ён прысвяціў Радзіме, паэт не саромеецца ў сваіх шчырых прызнаннях Бацькаўшчыне: "Як цябе не любіць, як табою не ганарыцца, прыгажуня ў суквецці вясны — Беларусь".

🔗 Чытайце артыкул - “Мая любоў высокая, бы ранне…”

💥 У Востраўскай сярэдняй школе ёсць літаратурны музэй М. Рудкоўскага. У музэі прадстаўленыя асабістыя рэчы паэта, фатаграфіі, зборнікі вершаў, успаміны родных і сяброў Міхася Рудкоўскага. Раім наведаць😉

#мова @supermova #востраў #берасьце #ганцавічы #музей


Прэзідэнт БНР.

😘 4 красавіка1557 — нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч. Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР.

У сакавіку 1918 году ў Радзе БНР вызначыліся прыхільнікі трох галоўных саюзаў БНР. Гэта былі саюз з Расіяй, саюз з Германіяй і саюз з Украінай. Тлумачылася ўсё проста: кожная зь пералічаных краін ужо захапіла частку тэрыторыі Беларусі, мела намер аформіць гэты захоп як частку сваёй тэрыторыі, ці, як Германія, перадаць захопленыя беларускія землі краінам-саюзьніцам — Летуве і Польшчы.

▶️Глядзіце ТРЫЗУБ І ПАГОНЯ — ПАДЛЯШША: беларусы і ўкраінцы ў Польшчы. Ці МАГЧЫМА нам жыць БЕЗ канфліктаў?

Пасьля візыту ў Германскую амбасаду ў Кіеве прэзыдэнтам Рады І. Серадой, прэзыдэнтам сакратарыяту Я. Варонкам і пяцьцю радаўцамі была накіраваная тэлеграма на імя германскага імпэратара Вільгельма ІІ са словамі падзякі за вызваленьне Беларусі «ад цяжкаго ўціску чужаго пануючаго зьдзеку і анархіі» і просьбай узяць Беларусь пад апеку Германіі. Германія, аднак, ніяк не адрэагавала на прапанову, і надзеі на яе дапамогу аказаліся марнымі.

Гэтая тэлеграма мела дрэнныя наступствы. Адзінства беларускіх палітычных сілаў было скасаванае. 1 мая ад удзелу ў працы ўрада адмовіліся Грыб і Бадунова, кабінэт Варонкі выйшаў у адстаўку, самая буйная палітычная партыя — Беларуская Сацыялістычная Грамада — распалася на тры партыі.

У архіве захавалася запіска невядомай асобы Язэпу Варонку: «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі».

❗️На жаль, «выліваць памыі» на сваіх паплечнікаў на доўгі час стала характэрным для беларускай палітычнай эліты.

📰 Чытайце артыкул — Раскол у шэрагах Рады БНР

«Пасля акупацыі Беларусі, Язэп Варонка выязджае на эміграцыю, каб далей змагацца за незалежнасць свае Бацькаўшчыны. Па некаторым часе выязджае ў ЗША, арганізуе там Беларускую Нацыянальную Раду і выдае першы беларускі часопіс у Амерыцы «Беларуская Трыбуна».

📰 Чытайце біяграфію — Язэп Варонка — прэзідэнт БНР

Было вядома, што першы старшыня Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага, але дзе канкрэтна — ніхто ня ведаў. І вось навіна: Варонкава магіла знойдзена.

🗺 Знойдзеная магіла кіраўніка ўрада БНР Язэпа Варонкі

@supermova #мова #бнр


І зноў час сагравацца – гатуем узвар, але не зусім звычайны: з дадаткам чабора і мяты 🌱.

Вазьміце:

сухія яблыкі і грушы – 0,5 кг
чабор і мята – невялікі пучок
вада – 2 л

🍎 Дадайце яблыкі і грушы ў кіпень, дадайце мяту і чабор. Пры гэтым не варта церушыць зёлкі.

☝️ Дарэчы, рассыпістыя зёлкі можна закруціць у марлю, каб яны не засмецілі ўзвар.

🍎 Варыце 30 хвілінаў, потым пакіньце ўзвар насычацца сухафруктамі. Цукар дадаваць не трэба – напой і так будзе салодкім.

Прыемнага вечара!

#мова @supermova #напоі

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.