Бацька беларускай фатаграфіі
🥳 18 кастрычніка 1876 - нарадзіўся Ян Булгак (в.Асташын, Карэліцкі р-н), віленскі фатограф, які значную частку сваіх працаў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні. Яго творчасьць лічыцца часткай супольнай культурнай спадчыны Беларусі, Летувы і Польшчы.
Скончыў гімназію ў Вільні. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. У 1905 ягонай жонцы падарылі фотаапарат. Падарункам зацікавіўся Ян. Гэта быў пачатак яго як аднаго з найвядомейшых фатографаў тагачасных Беларусі і Польшчы. У 1912 Булгак адчыніў фотаатэлье ў Вільні. Пазней заснаваў Польскі і Віленскі фотаклубы.
Ён вядомы як майстар пейзажнага фота. Фатаздымкі Я. Булгака зьберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільні і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя працаў фотамастака.
Напісаў кнiгі «Мая зямля» (1919), «Эстэтыка святла» (1936), «Дваццаць шэсць гадоў з Рушчыцам» (1939), «Край дзіцячых гадоў» (1942), прысвечаную Наваградчыне. Памёр у 1950 у Варшаве.
🔗 З кнігай «Край дзіцячых гадоў» з фотаздымкамі Яна Булгака можна азнаёміцца на knihi.com
❗️Пра адраджэнне сядзібы Яна Булгака глядзіце на youtube
#мова #супермова #годна #гонар #булгак #фота