Будзьма беларусамі! dan repost
27 снежня 1459 г. нарадзіўся кароль Ян Ольбрахт.
Будучы польскі кароль выхоўваўся лепшымі настаўнікамі. Сярод іх быў гісторык Длугаш ды вядомы гуманіст Філіп Калімах. Апошні, паводле сучаснікаў, падказваў таму сродкі для апанавання “абсалютнай улады”…
Ян Ольбрахт (польскае вымаўленне, насамрэч – Альберт ці Альбрэхт) стаў каралём, але яго праўленне суправаджалася крызісамі. Манарх не мог знайсці баланс паміж шляхтай і мяшчанамі, а вынікам паўднёвых паходаў стала знішчальная навала татараў і туркаў на Польшчу.
Ольбрахт быў старэйшым братам Аляксандра, вялікага князя літоўскага. Поспехі Аляксандра – плён спаборніцтва з братам, спроба давесці “хто галоўны”. Нават манеты, якія біў Аляксандр, утрымлівалі больш срэбра за польскія, каб паказаць, што ВКЛ багацейшая дзяржава.
@Budzmaby