Зміцер Вайцюшкевіч


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Музыка, навіны, жыццё

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri




16 сакавіка 1964 нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, паэт, перакладчык, дызайнер, аўтар легендарнага "Народнага альбому".

"Лятучы ўніверсітэт" зрабіў тэст па тэкстах гэтага твору, паспрабуйце сябе! https://dp.fly-uni.org/narodny-albom


Ох, як файна прайшоў вясновы анлайн!
Паглядзіце эпізод, які выклалі @nashdzien - "Пані трошкі ў гадах" на словы Рыгора Барадуліна.

Канцэрт цалкам можна паглядзець толькі да панядзелка, што вам вельмі раю. Квіткі тут: https://bezkassira.by/zmicer-vajcyushkevich-vyasnovy-dzen-11009


Пачынаем праз 15 хвілін!

🌷 Абірайце любы зручны кошт квітка і далучайцеся: https://bezkassira.by/zmicer-vajcyushkevich-vyasnovy-dzen-11009


Моцныя, смелыя, незалежныя, шчырыя, годныя. Кожная з вас - непаўторная і заслугоўвае толькі найлепшага. Са святам, дарагія дзяўчаты!

Шчыра запрашаю сёння сустрэць 8 сакавіка разам!

🌷 Квіточкі ў анлайн тут: https://bezkassira.by/zmicer-vajcyushkevich-vyasnovy-dzen-11009.
Па ўсіх пытаннях: https://t.me/nashdzien_chat


Наш дзень. Архіў беларускай музыкі dan repost
Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!

Традыцыйны канцэрт, прысвечаны пачатку цёплых часоў і ўсім жанчынам свету, пройдзе 8 сакавіка ў фармаце online. Кошт квітка можна абраць самастойна.

Назву праграме дала песня на словы Рыгора Барадуліна, напісаная да альбома «Паравоз кахання» ў 2004 годзе. Яна пра першае каханне, якое хутка прыходзіць, хутка сыходзіць, але застаецца назаўжды.

На вялікім канцэрце прагучаць апошнія хіты, а таксама класічныя песні на вершы Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў, а Зміцер Вайцюшкевіч паразмаўляе з гледачамі і адкажа на пытанні.

8 сакавіка, 20:00
Квіткі: https://bezkassira.by/zmicer-vajcyushkevich-vyasnovy-dzen-11009/
Інфалінія:
наш чат




Ужо тройчы быў госцем шоу Сам Шазам, і кожны раз прыносіць незабыўныя эмоцыі.

Учора ў "Брукліне" мы зладзілі жывую прэзентацыю "Неверагоднасці" - нечакана і прыемна было пабачыцца з рэжысёрам кліпа Андрем Грынько і неперадавальнай гераіняй Аляксандрай Вараб'ёвай. Шчыры дзякуй Мікіту Найдзёнаву за сюрпрыз і запрашэнне!


Падводзім вынікі!

Памятаеце, пасля каляднага канцэрту мы разам з арганізатарамі Наш дзень паабяцалі разыграць 5 кружэлак "На Каляды" сярод усіх, хто завітаў на імпрэзу?

❄️ Віншуем пераможцаў! Свае кружэлкі атрымаюць Зміцер Грахоўскі, Руслан Машараў, Наталля Сахончык, Алена Леўчанка, Сяргей Гаўрылка. На працягу дня мы звяжамся з пераможцамі па электроннай пошце.

Да хуткай сустрэчы! Як думаеце, які традыцыйны канцэрт наперадзе?)




Арт Сядзіба dan repost
Найлепшая песня / студзень 2021
So‘rovnoma
  •   LEAR x Angst - Мяне
  •   Зміцер Вайцюшкевіч - Неверагоднасць
  •   Leibonik - Жакі
  •   Аня Хітрык - Навагодняя паштоўка
  •   Aspirin Rose - Исповедь
147 ta ovoz


@artsiadziba прапануе абраць найлепшы рэліз месяца


"Неверагоднасць" - ужо на лічбавых пляцоўках!

Сябры, нарэшце новы трэк можна знайсці там, дзе вы прывыклі слухаць музыку. Spotify, iTunes, Яндэкс Музыка, ВК - прыемнага праслухоўвання! 👉🏻 https://band.link/noRO5


Пакуль "Неверагоднасць" пампуецца на лічбавыя пляцоўкі, запрашаю паслухаць тут!


🧡 ПРЭМ'ЕРА! Зміцер Вайцюшкевіч - Неверагоднасць

Рады прэзентаваць наш новы кліп на песню, прысвечаную моцным і неверагодным беларускам. Тэкст напісаў Мікіта Найдзёнаў, а галоўную ролю выканала цудоўная Аляксандра Вараб’ёва, фотаздымак затрымання якой на жаночым маршы параўноўвалі з працамі часопіса Vogue.

Прыемнага прагляду! Хутка на асноўных лічбавых пляцоўках.

15 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

77

obunachilar
Kanal statistikasi