Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sport


✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sport
Statistika
Postlar filtri


Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у падтрымку сваёй дачкі Аляксандры.

Сям'ю чэмпіёнкі свету Марыны Арзамасавай і ўльтрамарафонца, трэнера Ільі Арзамасава напаткала цяжкае выпрабаванне. У пачатку лютага іх 14-гадовая дачка Саша нечакана захварэла. У яе развілася аўтаімуннае захворванне, якое атакавала перыферычную нервовую сістэму.

Раней Марына Арзамасава заявіла, што прыпыняе сваю кар'еру, каб выратаваць дачку.

Падтрымаць беларускую атлетку можна па наступных банкаўскіх рэквізітах.

Падрабязнасці няпростай сітуацыі ў сям'і Марыны, а таксама ўмовы дабрачыннага забегу, можна прачытаць тут.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікае спартыўную грамадскаць далучыцца да дабрачыннага збору і падтрымаць славутую лёгкаатлетку ў складанай сітуацыі!


❗️Збор на падтрымку майстра спорта Беларусі, які быў цяжка паранены на вайне ва Украіне❗️

Беларускі баец у складзе ЗСУ, майстар спорту і падпісант ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, ўлетку 2023 года быў цяжка паранены на полі бою. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.


🗣️Вольга Мазуронак: "Усе праблемы былі з-за міністра спорту Кавальчука".

Вядомая беларуская марафонка Вольга Мазуронак падзялілася тым, што зараз адбываецца ў яе жыцці кар'еры:

— Там (у Беларусі) мне жыцця не давалі. Напрыклад, я ў адзін момант спрабавала адкрыць свой клуб па бегу — не дазволілі. Пакуль беларусы выступалі на міжнародных стартах, у Мінспорце баяліся санкцый Міжнароднага алімпійскага камітэта, калі спартсменаў будуць душыць за грамадзянскую пазіцыю. А ў бягучай сітуацыі, калі беларусы адхілены, можна лёгка перакрыць людзям кісларод.

У нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы мяне ў асноўным цанілі і падтрымлівалі. Усе праблемы былі з-за міністра спорту Сяргея Кавальчука. Гэта пачалася яшчэ перад Алімпіядай у Токіа. З часам нічога не змянілася. Застацца ў такіх умовах я не бачыла сэнсу. Дарэчы, калі вырашыла  звальняцца, Кавальчук сказаў, як мне перадалі, наступнае: "Ад Мазуронак няма карысці дзяржаве". Для тых, хто не ў курсе: каб звольніцца з нацыянальнай каманды, трэба праісці ўзгадненне ў Мінспорце.

Так што звольнілася я без праблем і са спакойнай душой. Хачу сказаць вялікі дзякуй ўсім, хто быў са мною побач на працягу 20 гадоў, хто падтрымліваў мяне, хто верыў і нават хто не верыў. Цяпер я паспрабую пачаць новы спартыўны шлях, але ўжо ў іншым месцы.

— Ці сапраўды Кавальчука не хвалюе спартыўны вынік, каб не спрабаваць захаваць лепшых спартсменаў?

🗣️— Да кіньце. Ён вызначаны кантраляваць цалкам іншае. Проста сочыць за ўсімі. Які спорт? Я вам скажу, што бягучая сітуацыя Кавальчуку на карысць, так сама як і многім спартыўным функцыянарам. Міжнародных стартаў няма, таму можна прывезці кучу медалей з спаборніцтваў з рускімі і пахваліцца гэтым.


🔥Марыя Жодзік атрымала польскае грамадзянства. Яна патэнцыйна можа паехаць на Алімпіяду.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда надаў польскае грамадзянства беларускай лёгкаатлетцы Марыі Жодзік. Цяпер яна патэнцыйна зможа прадстаўляць Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Раней яна, выступаючы па-за конкурсам на чэмпіянаце Польшчы, усталявала асабісты рэкорд, скокнуўшы ў вышыню на 1 м 97 см, і выканала алімпійскі нарматыў.

Марыя Жодзік родам з Баранавіч, але з 2022 года жыве ў польскім Беластоку. У адным з інтэрв'ю беларуска казала, што ў яе польскія карані. У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў, у якім асуджаліся факты фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.

Зараз Марыя чакае на адпаведная рашэнне ад World Athletics аб дазволе прадстаўляць Польшчу на Алімпійскіх гульнях.


🔥🔥🔥МАК створыць камісію для ацэнцы права беларускіх і расійскіх спартсменаў стаць удзельнікамі Алімпіяды

➡️ У склад камісіі ўвойдуць тры чалавекі:

✔️ Ніколь Ховерц, віцэ-прэзідэнт МАК, старшыня групы экспертаў

✔️ Паў Газоль, прадстаўнік Камісіі па этыцы МАК

✔️ Сын Мін Рю, прадстаўнік Камісіі спартсменаў МАК

📌 Акрамя таго МАК паведамляе, што беларусы і расіяне не прымуць удзел у парадзе каманд адкрыцця Алімпіяды-2024 у Парыжы.


🥀Пайшоў з жыцця беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў.

Дакладныя абставіны гібелі Канстанціна Кальцова пакуль не вядомыя. Паводле інфармацыі «Люстэрка», ён загінуў у ЗША.

Канстанцін Кальцоў гуляў за «Юнацтва», мінскае «Дынама», «Северсталь», «Ак Барс», «Спартак» і іншыя расійскія клубы. За клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Пітсбург Пінгвінз» у 2002—2006 гадах правёў 144 матчы (7-е месца сярод беларускіх хакеістаў), забіў 12 шайбаў і зрабіў 26 перадачаў.

За зборную Беларусі Кальцоў згуляў 123 матчы, набраў 55 балаў (34 шайбы, 21 галявы пас). З 2017 года — трэнер, апошнім часам быў асістэнтам у «Салават Юлаеве» (Уфа, Башкартастан).

Літаральна на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што ён меў стаць галоўным трэнерам мінскага «Дынама».

Кальцову было 42 гады.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае свае спачуванні родным і блізкім Канстанціна.


✊🏻Крысціна Ціманоўская пракаментавала вынікі справы Юрыя Маісевіча, які быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў Дысціплінарным трыбуналам.

Сваім меркаваннем лёгкаатлетка падзялілася ў асабістым Instagram:

🗣Узнагарода знайшла свайго героя ці не?

🗣Учора Незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы (Athletics Integrity Unit, AlU) вынес канчатковы вердыкт па маёй справе ў Токіа. Якое маё стаўленне да вынікаў расследавання, якое доўжылася з 2021 года?

🗣Я ўдзячная ўсім, хто дапамагаў мне ад пачатку майго шляху ў Токіа і да заканчэння расследавання, а менавіта Паўлу Латушке і камандзе НАУ, Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці і дырэктару фонду Аляксандру Апейкіну, Святлане Ціханоўскай і ўсім астатнім.

🗣Была праведзена вялікая праца і нарэшце мы атрымалі вынікі, якія не да канца задаволілі ўсіх і ў галоўнай ступені мяне. Нягледзячы на тое, што была даказаная віна галоўнага трэнера, нажаль, астатнія ўдзельнікі дадзенай справы не панеслі адказнасць.

🗣На мой погляд Юрый Маісевіч быў толькі выканаўцам загадаў, якія паступалі зверху. У сваю чаргу я страціла 2 гады спартовай кар'еры, якія мне ўжо ніхто не верне. Таксама я жыла ў пастаянным страху за сваё жыццё і свабоду і не магла ў поўнай меры настроіцца на прагрэс сваіх будучых поспехаў.

🗣Рашэннем суда была ўстаноўлена забарона 63-гадоваму спецыялісту ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у бліжэйшыя 5 гадоў, што ў маім разуменні недастаткова справядліва, улічваючы той факт, што гэты чалавек падвергнуў маё жыццё небяспецы.

🗣Падагульняўчы, магу сказаць, што шчаслівая, што гэтая доўгая гісторыя падышла да лагічнага завяршэння і я ў дадзены момант магу працягваць сваю спартовую кар'еру і рыхтавацца да наступных алімпійскіх гульняў.

🗣А таксама хачу звярнуцца да ўсіх спартоўцаў, хто змагаецца за сваю свабоду і справядлівасць, — ніколі не здавайцеся і адстойвайце свае правы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


❗️Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч дыскваліфікаваны Дысціплінарным трыбуналам на 5 гадоў.

Пра гэта паведаміла Падраздзяленне па забеспячэнні сумленнасці ў лёгкай атлетыцы:

🗣Трэнеру, які сышоў у адстаўку ў траўні мінулага года, неадкладна забаранілі ўдзельнічаць у любой якасці ў любых аспектах лёгкай атлетыкі або любой дзейнасці ў рамках Сусветнай лёгкай атлетыкі або яе абласных асацыяцый і федэрацый-членаў.

Трыбунал вызначыў, што Маісевіч парушыў стандарты паводзін, устаноўленыя Кодэксам этыкі, паколькі яго дзеянні былі прызнаныя "відавочнай абразай годнасці спартоўца і злоўжываннем уладай".

Старшыня AIU Дэвід Хаўман дадаў:

🗣Гэтая пастанова ўяўляе сабой значны поспех для правоў спартоўцаў у лёгкай атлетыцы і пасылае выразны сігнал аб тым, што Athletics Integrity Unit зробіць усё магчымае, каб абараніць правы і асноўныя каштоўнасці спорту.

❗️Справай па дыскваліфікацыі і прыцягненню Маісевіча да адказнасці займаўся Фонд спартыўнай салідарнасці.

Нагадаем, Юрый Маісевіч быў адным з тых, хто намагаўся вывезці Крысціну Ціманоўскую ў Беларусь падчас Алімпіяды ў Токіа. Былы трэнер таксама трапіў у спіс прадстаўнікоў Міністэрства моладзі і спорту Украіны, якія падтрымліваюць вайну, і ў санкцыйныя спісы Польшчы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


🤩Зборная Беларусі па пляжным футболе сенсацыйна выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету.

Беларуская каманда перамагла трохразовага чэмпіёна свету Партугалію з лікам 4:3 на апошніх секундах овертайму. Усе чатыры мяча забіў Ігар Брыштэль.

Зборная Беларусі прымае ўдзел у чэмпіянаце свету трэці раз. У паўфінале спартоўцы сустэнуцца с пераможцай пары Італія — Таіці, які запланаван на 24 лютага.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


🕯У лякарні загінуў 18-гадовы ўкраінскі баскетбаліст Арцём Казачэнка.

10 лютага ў нямецкім Оберхаўзэне на Уладзіміра Ермакова і Арцёма Казачэнка напалі з нажамі на аўтобусным прыпынку. Уладзімір загінуў ад паранненяў, Арцём да гэтага часу знаходзіўся ў лякарні, але медыкі не змаглі выратаваць яго жыццё.

Пра гэта паведаміў клуб ART Giants, у якім гуляў Арцём:

🗣З моманту жорсткага нападу ў Оберхаўзэне Арцём знаходзіўся ў рэанімацыі ў бальніцы. На жаль, за апошнія некалькі дзён яго стан настолькі рэзка пагоршыўся, што лекары ўжо нічога не маглі зрабіць для яго.

Паліцыя Германіі ўстанавіла, што нападу на ўкраінцаў з нажом папярэднічала сварка з групай маладых людзей, якая пачалася ў аўтобусе і затым працягнулася на прыпынку. Трох датычных да сутычкі затрымалі — імі апынуліся два грамадзіна Сірыі і адзін Грэцыі.

Расследаванне па справе працягваецца.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам загінулых.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
⚡️Марыя Жодзік, беларуская спартоўка, выступіла найлепш на чэмпіянаце Польшчы ў скачках у вышыню.

🏃🏻‍♀️18 лютага на чэмпіянаце Польшчы Жодзік устанавіла асабісты рэкорд, узяўшы бар'ер 1 м 97 см. На сённяшні дзень гэта выкананне алімпійскага нарматыву і найлепшы вынік у Польшчы, а таксама гэта трэці вынік у 2024 годзе ў гэтай дысцыпліне па ўсім свеце.

Нагадаем, што ў 2021 годзе Марыя мела магчымасць выступіць на Алімпіядзе ў Токіа ад Беларусі, але федэрацыя лёгкай атлетыцы не паспела выканаць праходжанне допінг-тэстаў у тэрміны і спартоўка не змагла ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

Мы вітаем Марыю з выдатным вынікам і зычым ёй поспехаў!✊🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


🔥 Віталь Гуркоў атрымаў дыплом магістра ў Нацыянальным універсітэце фізічнага выхавання і спорту Украіны!

Віталь скончыў адукацыйную праграму "Сістэма падрыхтоўкі спартоўцаў у спартовых адзінаборствах" па спецыяльнасці "Фізічная культура і спорт"

Гэтым чэмпіён свету па тайскім боксе падзяліўся ў сваім Instagram.

Віншуем спартоўца з новым дасягненнем і зычым не спыняцца на дасягнутым!✊🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


🥳 Крысціна Ціманоўская заваявала срэбны медаль на чэмпіянаце Польшчы!

Спартоўка пераадолела дыстанцыю 60 метраў з часам 7.25 секунд.

Крысціна падзялілася навінай у сваім Instagram:

🗣Другі зімовы чэмпіянат Польшчы і другі срэбны медаль. Дзякуй усім за падтрымку!

Таксама лёгкаатлетка ўстанавіла новы асабісты рэкорд на дыстанцыі 200 метраў з вынікам 23.41 секунды — раней яе лепшым вынікам былі 23.45 секунды.

🥈У фінальным забеге на 200 метраў у памяшканні Крысціна таксама заваявала срэбра.

Віншуем спартоўку з выдатнымі вынікамі і зычым новых поспехаў надалей!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


🤔 Сяброўства народаў — усё? 🤔

Дзмітрый Баскаў пакрыўдзіўся на паводзіны расейскіх хакеістаў пасля перамогі беларускай U-20 над расейскай U-18 — у знак пратэсту яны кінулі свае ўзнагароды яму пад ногі:

🗣Гэта ўжо не першы выпадак, калі паводзіны нашых расейскіх партнёраў выклікаюць, мякка кажучы, здзіўленне і ў нашых спартоўцаў, і ў нашай хакейнай грамадскасці.

🗣Асабліва адсутнасць публічных прабачэнняў і канкрэтных захадаў з боку расейцаў. Усе мы былі сведкамі судзейскага самавольства, якое адбывалася на Кубку Першага канала. Але тады мы былі ў гасцях і паводзілі сябе годна.

🗣Зараз, калі фактычна да нас у хату прыходзяць госці і дазваляюць сабе таптацца па нашай гасціннасці, добрым стаўленні, здаўна выбудаваным партнёрскім адносінам, літаральна абражаючы нашых спартоўцаў, трэнераў, заўзятараў сваімі непаважлівымі паводзінамі, — гэтага трываць ужо нельга.

🗣Паўтаруся, прайшоў ужо практычна тыдзень, але да гэтага часу беларускія заўзятары так і не пачулі ніякіх зразумелых тлумачэнняў аб тым, якія дысцыплінарныя меры будуць прыменены да трэнера каманды, які дазволіў сабе паставіць свае эмоцыі вышэй за ўсё і фактычна справакаваць хакеістаў.

🗣Мы — суверэнная дзяржава, нашы хакейныя партнёры павінны гэта разумець і не дазваляць сабе напышлівага стаўлення.

🗣Нашага хакеіста пасля Кубка Першага канала падвергнулі дыскваліфікацыі, прычым зрабілі гэта фактычна задняй лічбай і без папярэдняга апавяшчэння. Якія меры будуць прыняты да трэнера расейскай юніёркі і асобных яе ігракоў? Мы ўсе чакаем адказ.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


✊🏻Беларускі батальён "Волат" узнагародзіў Грамадскае аб'яднанне "Пагоня" падзякай за "патрыятызм, актыўную грамадзянскую пазіцыю й ўнёсак у перамогу над агульным ворагам"

Гэтым падзяліўся кіраўнік аб'яднання, чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў:

🗣Гонар атрымаць падзяку ад беларускага батальёна “ВОЛАТ”.

🗣Хлопцы бароняць Украіну амаль ад пачатку паўнамаштабнай вайны, якую распачала расея супраць Украіны. Непасрэдна Дзяніс атрымаў за гэты час, на маю памяць, пяць паранень.

🗣Дзякуй за абарону! Дзякуй за давер! Будзем дапамагаць нашым абаронцам і надалей!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


🎥 Далучайцеся да прагляду дакументальнага фільма "VESELKA: THE RAINBOW ON THE CORNER AT THE CENTER OF THE WORLD" ва Украіне 🎥

Fiore Media Group аб'яўляе аб хуткім выхадзе дакументальнага фільма аб легендарным украінскім рэстаране Veselka ва Усходнім Віліджы Нью-Ёрка.

🗓 Паказ фільма пачнецца 22 лютага, за два дні да гадавіны пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне, і працягнецца тыдзень. Фільм расправядзе пра гісторыю рэстарана, пачынаючы з моманту ўцёкаў заснавальніка рэстарана ад рускай тыраніі ў 1940-х гадах і развіваючыся ў аповяд аб чалавечнасці і вайне, якая закранула шматлікіх чальцоў каманды Veselka асабіста.

Ён будзе даступны ў такіх кінатэатрах, як King Kros і Forum ва Львове, Планета кіно (Таірава) ў Адэсе, Харків, River Mall і Blockbuster у Кіеве, пачынаючы з 22 лютага. Амерыканскі рэліз стартуе 23 лютага.

⚾️ Падчас адкрыцця ў кінатэатры Кіева River Mall некаторыя гульцы ўкраінскай нацыянальнай бейсбольнай каманды далучацца да мерапрыемства, а адзін з гульцоў нацыянальнай каманды будзе суправаджаць сваю юнацкую бейсбольную каманду на гэты кінасеанс.

Шукайце больш падрабязнасцей у кінатэатрах вашага горада!🇺🇦


🕯Украінскі дзюдаіст Станіслаў Гуленкоў загінуў на вайне.

Яму было ўсяго 22 года.

Трагедыя адбылася яшчэ 20 красавіка 2023 года ў раёне пасёлка Навакалінава Данецкай вобласці, але цела хлопца змаглі апазнаць толькі зараз.

Станіслаў быў майстрам спорту Украіны па дзюдо, прызёрам Кубка Еўропы сярод юніёраў, прызёрам чэмпіянатаў краіны сярод кадэтаў і юнакоў.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім Героя.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


❗️IIHF працягнула адхіленне Беларусі і расеі ад міжнародных турніраў да канца сезону 2024/2025.

У заяве Міжнароднай федэрацыі хакея адзначаецца:

🗣На аснове ўважлівага аналізу савет IIHF прыйшоў да высновы, што вяртанне нацыянальных зборных і клубаў расеі і Беларусі ў склад удзельнікаў спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі пакуль небяспечна.

Зборныя гэтых краін не патрапяць на чэмпіянат свету-2025, а Беларусь таксама дыскваліфікавана з адбору на Алімпійскія гульні 2026.

Гэта азначае, што беларускай зборнай па хакеі не будзе на Алімпіядзе як мінімум да 2030 года, а наступны перагляд рашэння адбудзецца толькі праз год.

Апошні раз беларуская зборная брала ўдзел у Алімпіядзе ў 2010 годзе.

Нагадаем, што зборныя краін былі адхіленыя ад спаборніцтваў у лютым 2022 года ў адказ на распачатую вайну ва Украіне.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


✊🏻Віталь Гуркоў, чэмпіён свету па тайскім боксе і кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня", распавёў BYSOL пра беларускіх валанцёраў ва Украіне:

🗣Мяне ўражвае салідарнасць паміж добраахвотнікамі розных падраздзяленняў. Яны падтрымліваюць адно аднаго, наведваюць у шпіталях, шукаюць і перадаюць патрэбныя лекі.

🗣Калі бываем на пазіцыях, дзе больш небяспечна, здараецца, прылятае побач з намі. Некаторых валанцёраў зачапіла аскепкамі, але не тое, каб штосьці сур’ёзнае. Такія паездкі — патрэбныя. Гэта магчымасць пабачыцца з сябрамі, паглядзець, у якіх умовах яны жывуць, прывезці нешта карыснае. А яшчэ важны момант: гэта паказвае ім, што іх не забываюць.

🗣На маю думку, чалавек, які выбірае заставацца ў краіне, у якой ідзе вайна, робіць гэта не проста так. Гэта цяжкі выбар: вайна працягваецца, у краіне ёсць пэўныя сацыяльныя праблемы, не так проста знайсці працу, якая табе б падабалася. Я заўсёды казаў, што справы беларусаў ва Украіне залежаць ад саміх беларусаў ва Украіне. Калі мы пра сябе не паклапоцімся, будуць праблемы, і іх трэба вырашаць на прававым узроўні.

Прачытаць інтэрв'ю цалкам і даведацца больш пра дзейнасць грамадскага аб'яднання "Пагоня" зараз можна праз спасылку 👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд


🕯Украінскі 17-гадовы баскетбаліст Уладзімір Ермакоў быў забіты ў Германіі.

У Дзюсельдорфе напярэдадні матча на баскетбалістаў Уладзіміра Ермакова і Арцёма Казачэнка напалі з нажамі на вуліцы. Федэрацыя баскетбола г. Кіева паведаміла, што лекары не змаглі выратаваць Уладзіміра, в Арцём дагэтуль знаходзіцца ў лякарні, але стан яго здароўя стабільны і жыццю больш нічога не пагражае.

Па папярэдняй інфармацыі, злачынцамі з'яўляюцца восем маладых людзей арабскай знешнасці, а прычына забойства — нацыянальнасць юных баскетбалістаў.

Міністэрства замежных спраў Украіны ўзяло на асаблівы кантроль расследаванне забойства, яно супрацоўнічае з мясцовай паліцыяй.

Ермакоў займаўся баскетболам і гуляў у дзіцячых камандах "Тэйваз" і "5T.E.A.M.-ДЮСШ-12" (2006 г.н.). У складзе юнацкай зборнай Украіны (U-16) выступаў на чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Балгарыі.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырые спачуванні бацькам загінулага.

❗️Дапамагчы сям'е можна па нумару карткі ў Монабанк: 5375414113406887 (Геннадій Єрмаков)

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.