Ад эгаізму да этнасу. Сэнс жыцця па Валянціну Акудовічу.
«Я - голы чалавек на скразьнях часу, і калі шукаць нешта вартае ў з'вязку з маёй асобай, то гэта ня я сам, а мой этнас ува мне.
Я - гэта колькі там тысяч год і колькі там соцень каленаў майго роду, і ўся мая каштоўнасьць гэта каштоўнасьць скарбонкі, у якую ссыпаны скарб, набыты нястомнай працай на працягу невядома якога часу. І калі я прыходжу да высновы, што я ўсяго толькі месьцішча, дзе мой этнас працягвае існаванне з усімі сваімі тысячагоддзямі і каленамі, то амаль міжволі вымаўляю: мой бог - мой этнас.»
Валянцін Акудовіч
Мысляр разглядае сучаснага чалавека, як чалавека эгаістычнага, чалавека голага і пустога, які не мае свайго сэнса жыцця, які ўжо не верыць у Бога і не надае яму такую вялікую вагу, якая была раней. Чалавек пусты, без ідэй становіцца эгаістычным у становішчы сучаснаснага глабалізму. Акудовіч вызначае, што «калі шукаць нешта вартае ў з'вязку з маёй асобай, то гэта ня я сам, а мой этнас ува мне». Богам па філосафу з'яўляецца яго этнас. Этнас для Акудовіча з'яўляецца апошнім прытулкам пасля яго смерці, апошняй, хай сабе і даволі ўмоўная, надзея на несмяротнасць. Праз Этнас чалавек можа быць далучаным да духоўнай ідэі, праз гэта эгаізм можа знікнуць, знікнуць праз творчасць накіраваную на развіццё свайго Этнасу. Ніякай каштоўнасці не можа быць у чалавеке і не магло быць без плыні вечнасці свайго Этнасу. Сам-насам чалавек - ніхто, а з ідэяй этнаса ён набывае новы сэнс у абсурднасці нашага часу.