«Келіх Дыяніса»


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Apolitical channel! Канал аполитичный! Канал Апалітычны!!!
Канал з іншымі даследаваннямі і перакладамі прац - @vechnayaDumka

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


Шукаў адказы на пытанні,
У пошуках убачыў жах.
Хацеў знайсці ён ісціну,
Але пакінуў толькі прах.

Яго душа жадала вызвалення,
У ланцугах жыцця ён быў.
Не адчуваў герой задавальнення,
Пазбавіцца ланцуг рашыў.
Аднойчы выпіў яд,
Стаў вольным наш Сакрат.


Змрок

Усё ахінута імглою,
А я ў роздумах сваіх.
хаваюся ў змроку,
Пазбегнуць я хачу ўсіх.

Не адчуваю больш нічога,
Згубіў я шмат чаго.
Хацеў убачыць вас учора
Але на жаль, прыйшла адмова.

Цяпер сяджу ля мора
Гляджу я на яго.
Баліць усё, баліць жыццё,
Няма нічога, ды ўсё.
Хачу спылсці я назаўжды,
Больш не вярнуся я сюды.


Forward from: Kiera dy Hardź
Zima


Z halinaŭ sonnaje viarby,
U spakoi ranišniaha cudu,
Nasustrač stomlenamu ludu
Źlatajuć biełaści klubý.

Zichciać na soniejku suviei;
Śniahir jak pieśniu zaviadzie —
Dyk usio navokał padydzié
Pasłuchać kab toj śpieŭ nadziei.

A zýjduć jak ciapłu idei,
Pryroda ścišna padpiavaci
Dy śpievu stanie nadavaci
Zapał mahutnaje zaviei,
Saboj jakaja achinaje,
Dy pucham zimnim nadaraje
Staróie hožaści ziamlu.

Ja ŭ cudu ranišnim staju.
Ja baču vodbliski suviejaŭ,
Laciać klubý jak; śpieŭ zaviejaŭ
Ja čuju níbyta ŭ raju.

Jakoha ‘šče mnie treba cudu ?
Našto mnie niečaje žyćcio ?
Svajoj zimy ja zabyćcio
I tak nikoli nie zabudu.


•••


Зіма


З галінаў соннае вярбы,
У спакоі ранішняга цуду,
Насустрач стомленаму люду
Зьлятаюць беласьці клюбы́.

Зіхцяць на сонейку сувеі;
Сьнягір як песьню завядзе —
Дык усё навокал падыдзе́
Паслухаць каб той сьпеў надзеі.

А зы́йдуць як цяплу ідэі,
Прырода сьцішна падпяваці
Ды сьпеву стане надаваці
Запал магутнае завеі,
Сабой якая ахінае,
Ды пухам зімнім надарае
Старо́е гожасьці зямлю.

Я ў цуду ранішнім стаю.
Я бачу водбліскі сувеяў,
Ляцяць клюбы́ як; сьпеў завеяў
Я чую нíбыта ў раю.

Якога ‘шчэ мне трэба цуду ?
Нашто мне нечае жыцьцё ?
Сваёй зімы я забыцьцё
І так ніколі не забуду.


14.12.2023

@kiera_dy_hardz


Магчыма кагосці зацікавіць. Тут можна знайсці іншыя мае вершы https://t.me/versysapraudnaha


#верш

«Я беларус, я чалавек»

Не рэч я, і не жывёла.
Не бедны я, і не вар'ят.
Я беларус, я чалавек,
Я хачу жыць,
Я маю права быць.
Я маю права гаварыць
Я маю права сачыняць, кахаць
Магу ўсё на свеце я
Не патрэбна мне чужая зямля,
І дам атпор прыгнёту я!


Псіхалогія Мак'явелізму

Шмат хто ведае пра такога італійскага мысліцеля як Нікало Мак'явелі. Ягоны трактат «Уладар» быў выкананы выключна для палітычных мэт. Але я хачу сказаць пра іншае, а менавіта пра псіхалогію Мак'явелізму.

Мак'явелізмам некаторыя людзі карыстаюцца падсвядома, не асведамляючы гэтага. Гэта выяўляецца ў сацыяльных зносінах і ў міжасобасных камунікацыях. Напрыклад у сяброўстве ці ў іншых міжасобасных адносінах, у групах. Праз гэта ў чалавека можа адбывацца канфлікт з іншымі.

У такога чалавека можа выплываць схільнасць маніпуляваць іншымі людзьмі ў міжасобасных адносінах для дасягнення асабістых мэт. Калі такому чалавеку нехта ці нешта спадабалася, ён хоча гэтым завалодаць, хоча трымаць, кіраваць, а калі яму гэта надакучвае ці нешта не адпавядае ягоным запатрабаванням, то ён можа, выкажуся па-палітычнаму - «рэпрэсаваць» іншага, толькі ў міжасобасных адносінах. Як палітык па-мак'явеліску, у сацыяльным такі чалавек можа чагосці паабяцаць, даць надзею на лепшае, але, толькі калі ўсё будзе задавальняць яго, калі ж гэтага чалавека будзе нешта раздражняць, можна замяніць яго больш «адданымі» людзьмі, бо працаваць над сабою ў гэтым ён не збіраецца. Галоўнае для такога чалавека - уласная ўлада, кіраванне, панаванне.

Такіх людзей часам раздражняюць дзеянні, якія зроблены, нават калі выпадкова, не па іх жаданню.

Звычайна, адбываецца пераход грубай палітыкі — на свядомыя або несвядомыя маніпуляцыі ў міжасобных камунікацыях.

Некаторыя рэчы, апісаныя Мак'явелі людзі выкарыстоўваюць часам не разумеючы гэтага, на жаль. Так, не заўсёды гэта прысутнічае ў такіх асобах на ўсе 100%, але гэта можа прысутнічаць, прысутнічаць моцна і падсвядома.


«Быць беларусам - гэта быць усім і быць нічым»

Што такое Беларусь і хто такі беларус?

Сутнасць беларуса (ўласныя разважанні) ў ягоных пакутах, у ягонай жахлівай тутэйшасці, у непаразумеласці, у, як бы гэта не гутачала - ягонай адсутнасці. Гэтаму сведчаць і жыццё на прыканцы Рэчы Паспалітай, прыгнёт у Расейскай Імперыі, жыццё ў Савецкім Саюзе і гэтак далей. Беларус толькі і робіць што спрабуе абгрунтаваць сваё існаванне, сваё права на жыццё, свае адрозненні ад іншых. Безліч прац на гэтую тэму пісалі ў перыяд беларускага Адраджэння ў пачатку ХХ ст. і пішуць да сённяшняга дня.

Цікава адзначыць, што на Беларусі можа атрымацца ўсё. Маю на ўвазе ідэалогіі. Быццам нейкі трансцэдэнтны абсалют умысна стварыў тэрыторыю для «гульні» палітычных суб'ектаў у ідэалогіі. І было б не дарэмна адзначыць што лепш за ўсё тут стасуецца «сацыяльнае» або сацыяльная дзяржава. Навошта беларусу беларуская мова, гісторыя, калі яму трэба пракарміць сям'ю і паспець адпачыць перад заўтрашнім працоўным днём на заводзе. Галоўнае для беларуса выжыць, а мова пачакае.

Онталогія беларуса - гэта пошук уласнага я-беларуса. Беларусь - гэта той «адвечны шлях», той «крытычны аптымізм», тая «адсутнасць», тая «трагедыя ідэялаў» у якой мы жывем і што мы перажываем. Бытнае беларуса ў перажыванні адсутнасці.

Па сённяшні час мы ствараем «свае формы жыцця», нібыта праходзім метафізіку Арыстотэля. Жывем у гэтай бясконцай Гераклітаўскай дыялектыцы.

Беларусь фармуе свой экзістэнцыяльны вопыт.

Беларусь - гэта спроба існавання.


«У нас столькі прыгоства, столькі багацця форм і фарбаў, і край наш вялікі і разнастайны, а мы не бачым, не хочам гэтага бачыць. Аб нашым краі злажыўся погляд як аб краі бедным, заняпалым. І нідзе ты ў падручніках геаграфіі не знойдзеш больш-менш сталага апісання Беларусі. Што такое наша Беларусь? А гэта, бачыш, заходняя акраіна Расеі. Чым яна слаўная? Нічым. Вось балоты ёсць, ды яшчэ на ўвесь свет вядомая хвароба - каўтун. І мы з гэтым легкадумна згаджаемся, мы ўсё гэта прымаем на веру, бо, як ты сказаў праўду, над намі пануе шаблон, шаблон пустых слоў, пустыя выразы, чужыя формы думак і чужы змест іх. Выходзячы з гэтага, мы адварочваемся ад свайго роднага, не шануем яго, мы стыдаемся яго!»

Гэта словы Лабановіча, галоўнага героя знакамітай трылогіі Якуба Коласа - «На Ростанях». Наогул, чытаючы гэта твор, можна заўважыць бязмежную колькасць думак і ідэй, якія спалучаюцца з мастацкім майстэрствам Якуба Коласа. Хоць і не вельмі правільна, але менавіта з-за вялікай глыбіні разважанняў, думак і красамоўства, Колас трохі падобны з Платонам.

Лабановіч, быццам беларускі Сакрат, які ходзіць, падарожнічае, наведвае Палешукоў і задае пытанне з мэтаў выклікаць сумнеў і знайсці адказ на невядомыя пытанні. Лабановіч вымушае чалавека выйсці з штодзённасці, з нуднага і надакучлівага аднавобразнага жыцця. Ён заклікае разважаць, заклікае падаваць усё пад сумнеў. Ён сапраўдны настаўнік, настаўнік, які кажа каб мы мелі сваю крытычнасць, свой розум. Каб мы вучыліся вынаходжваць і ствараць сэнсы. Лабановіч расчараваны рэчаіснасцю, рэчаіснасцю ў якой мы жывем. Ён бачыць той эгацэнтрызм і ўтылітарызм, якім жыве чалавек. Тыя пануючыя геданістычныя ідэі, якія пануюць у грамадстве. Абыякавасць да жыцця і адсутнасць жадання нешта ствараць. І на працягу ўсяго твора ён задаецца пытаннем: «Для чаго чалавек на свеце жыве?»


Forward from: Адвечная думка
Вітаю!🏛️

Шаноўнае спадарства, узнікла даволі цікавая думка і прапанова.

Чаму б не дапамагчы разнолькавым творцам, будучым публіцыстам, пісьменнікам і мыслярам?

Калі вам падабаецца разважаць, аналізаваць, пісаць эсэ, або артыкулы, то «адвечна
думка» гатова вам дапамагчы!

Аўтар канала прапаноўвае і дае вам магчымасць, падзяліцца сваімі працамі, размясціць іх у канал.

Для таго каб размяшчаць свае тэксты, вы можаце напісаць у каментарах пад гэтым пастом і чакаць адказу⬇️


Forward from: Адвечная думка
Сёння, 3 лістапада, роўна 141 год таму нарадзіўся наш вялікі, беларускі паэт і драматург Якуб Колас. Ён пакінуў вялізарны ўнёсак у нашу мову і культуру. Якуб Колас безумоўна адзіны з найлепшых паэтаў усёй Еўропы і не толькі. З днём нараджэння Якуба Коласа!




Загадзя выбачаюся за гук🙏




Верш Янкі Купалы, які добра адлюстроўвае час у які ён жыў. «Мадэрн» у якім знаходзілася Беларушчына у XX стагоддзя. Тут і воля, і нацыя, і навука, і ахвяры, і надзея на шчасце.

Калі ў XIX ст. у Еўропе, пад уплывам Маркса, Фройда, Ніцшэ, К'еркегора і інш. разгортвалася, выяўлялася бачанне «постмадэрна», то ў Беларусі толькі адбывалася станаўленне беларускай нацыі.

Прычым здавалася б, усё, пасля першай сусветнай вайны незалежнасць, але зноў. Савецкі Саюз, дагматызм марксізма-ленінізма і толькі ў 1991 годзе Беларусь незалежна. Але, ўсёж-такі пытанне застаецца, ці выйшла Беларусь з эпохі мадэрну?


Ёган Гётэ


Вітаем, шаноўнае спадарства. З вамі на сувязі "Ведама Вядома", дзе вы знойдзеце розныя Цікавосткі па-беларуску і пра Беларусь. Заходзім, даведваемся штосьці новае, распавядаем сябрам, цешымся).

https://t.me/Viedama_Viadoma


Ад эгаізму да этнасу. Сэнс жыцця па Валянціну Акудовічу.


«Я - голы чалавек на скразьнях часу, і калі шукаць нешта вартае ў з'вязку з маёй асобай, то гэта ня я сам, а мой этнас ува мне.
Я - гэта колькі там тысяч год і колькі там соцень каленаў майго роду, і ўся мая каштоўнасьць гэта каштоўнасьць скарбонкі, у якую ссыпаны скарб, набыты нястомнай працай на працягу невядома якога часу. І калі я прыходжу да высновы, што я ўсяго толькі месьцішча, дзе мой этнас працягвае існаванне з усімі сваімі тысячагоддзямі і каленамі, то амаль міжволі вымаўляю: мой бог - мой этнас.»

Валянцін Акудовіч

Мысляр разглядае сучаснага чалавека, як чалавека эгаістычнага, чалавека голага і пустога, які не мае свайго сэнса жыцця, які ўжо не верыць у Бога і не надае яму такую вялікую вагу, якая была раней. Чалавек пусты, без ідэй становіцца эгаістычным у становішчы сучаснаснага глабалізму. Акудовіч вызначае, што «калі шукаць нешта вартае ў з'вязку з маёй асобай, то гэта ня я сам, а мой этнас ува мне». Богам па філосафу з'яўляецца яго этнас. Этнас для Акудовіча з'я
ўляецца апошнім прытулкам пасля яго смерці, апошняй, хай сабе і даволі ўмоўная, надзея на несмяротнасць. Праз Этнас чалавек можа быць далучаным да духоўнай ідэі, праз гэта эгаізм можа знікнуць, знікнуць праз творчасць накіраваную на развіццё свайго Этнасу. Ніякай каштоўнасці не можа быць у чалавеке і не магло быць без плыні вечнасці свайго Этнасу. Сам-насам чалавек - ніхто, а з ідэяй этнаса ён набывае новы сэнс у абсурднасці нашага часу.




Формы «актыўнасці» і «пасіўнасці» ў разуменні Эрыха Фрома.

Пад «актыўнасцю» у сучасным сэнсе слова, звычайна разумеюць дзеянні, якія ўносяць змены ў існуючую сітуацыю сродкам страты моц. У сучасным свеце чалавекам «актыўным» лічыцца чалавек, які займаецца бізнэсам, працуе на заводзе, займаецца спортам і г. д. Агульнае ва ўсіх гэтых відах актыўнасці тое, што яны накіраваны на дасягненне ўзнешніх мэт. І прычым тут не прымаецца пад увагай матывацыя актыўнасці. У якасці прыкладу такім чалавекам можа быць чалавек, які схільны да прагнасці, або да несупыннай працы пачуццём глыбокай турботы. Такі чалавек з'яўляецца рабом сваіх пачуццяў, схільнасцяў, цягаў і яго «актыўнасць» з'яўляецца больш «пасіўнасцю», бо ён падвяргаецца падахвочанню, як ахвяра, а не твораца. Чалавекам «пасіўным» у сучасным свеце лічыцца чалавек спакойны, мыслячы, разважлівы, не маючы іншай мэты, акрамя мэты асведамлення сябе і свайго адзінаства з светам, такі чалавек лічыцца пасіўным, бо ён нічога не «робіць». У рэальнасці, такі стан з'яўляецца вышэйшай актыўнасцю, актыўнасцю духа, якая магчыма пры ўмове ўнутранней свабоды і незалежнасці. Сучасная канцэпцыя актыўнасці мае на ўвазе карыстанне энэргіі на дасягненне ўзнешніх мэтаў, чалавек, які з'яўляецца аб'ектам матывацый, якіх сам не асведамляе; другая канцэпцыя актыўнасці маецца на ўвазе выкарыстоўванне ўласцівых чалавеку сіл незалежна ад таго, ці ажыццяўляюцца пры гэтым узнешнія змены, пад «актыўнасцю» Эрых Фром бачыў таксама каханне.


«Хрысціанства і беларускі народ, або сацыяльная філасофія Адама Станкевіча»

Артыкул змяшчае тры часткі:
1. Уводзіны ў тэму артыкула
2. Філасофія Адама Станкевіча
3. Вынік

1. Да XVI стагоддзя рэлігія мела вялікую вагу ў грамадска-палітычных справах і ў культуры. Рэлігія спрыяла развіццю асветы, рэлігія дала разуменне сацыяльнай справядлівасці, эстэтычныя нормы. Але акрамя гэтага рэлігія была сродкам злачыннстваў у палітыцы разнолькавых тыранаў.
Царква валодала амаль поўнай манаполіяй на адукацыю. Царква магла вырашыць, ці правядзе той ці іншы кароль вечнасць у раі ці ў пекле. Царква ўвасабляла парадак у супрацьлегласць анархіі і таму набывала падтрымку з'явіўшэгася гандлёвага класа. Нікало Мак'явелі пісаў: «Такім чынам, гэтыя дзяржавы адзіныя жывуць у бяспецы і шчасці. Але з увагі на тое, што iмi кіруюць прычыны вышэйшага парадку, недасягальныя чалавечаму розуму, я больш пра іх гаварыць не буду, бо разважаць пра тое, што ўзведзена і падтрымліваецца Богам, для чалавека было учынкам дзёрзкім і безразважным» Рэлігія, на думку Макіявелі, павінна адыгрываць выдатную ролю ў жыцці дзяржавы не таму, што яна праўдзівая, а таму, што служыць грамадскай сувяззю: рымляне мелі рацыю, робячы выгляд, што вераць у прадказанні, і караючы тых, хто грэбаваў імі. Акрамя ўсяго гэтага рэлігія з'яўляецца прыкметай нацыі і можа ўплываць на яе жыццё.

2. Адам Станкевіч (1882-1949) - беларускі грамадскі дзеяч, ксёндз і філосаф.

Асноўнай філасофскай працай А. Станкевіча з'яўляецца «Хрысціянства і беларускі народ». Беларусь - гэта памежжа паміж Усходам і Захадам, а таксама паміж дзвумя рэлігіямі: праваслаўем і каталіцтвам. Прыняўшы праваслаўе, беларусы прынялі усходні тып цывілізацыі і спадчыну Візантыйскай Імперыі. Прыняўшы каталіцтва, беларусы прынялі заходні тып цывілізацыі і антычную спадчыну.
А. Станкевіч быў каталіком, але з падлеткавага ўзросту асвядамляў сабе беларусам. Ён адзначаў, што беларусы павінны шукаць у хрысціянстве не шляхі да разыходжання, а аб'ядноўчыя моманты і імкнуцца да вызвалення ад чужога хрысціянству і народу палітычнага элемента, і абавязкова павінны карыстацца сваёй мовай.

Важным фактарам у гістарычным развіцці беларускай нацыi Станкевіч лічыў хрысціянства, пры гэтым не ягоную праваслаўную ці каталіцкую версію, але менавіта хрысціянства ў яго агульным сэнсе. Станкевіч пісаў, што менавіта хрысціянства прынесла беларусам культуру, пiсьменнасць, дапамагло ўмацаванню дзяржаўнасці і грамадскага ладу.


Народ, кажа Станкевіч - вынік арганічнага развіцця супольнасці, якая мае як адносную аб'ектыўную еднасць, так і суб'ектыўнае памкненне да агульнага жыцця. Адмова еўрапейцаў ад хрысціянства - страшная пагроза, якая ў міжваенны час ўвасобілася ў камунізме ды фашызме з нацызмам. Камунізм праявіў сябе як ідэалогія, што адкрыта адкінула Бога, хрысціянства, зрабіўшы з асобы толькі служку ідэалогіі i дзяржавы. Падзел жа хрысціянства на ўсходняе і заходняе ўспрымаецца Станкевічам як найвялікшая трагедыя беларусаў, бо менавіта яна перашкоджвае ім на шляху нацыятварэння. Нацыятварэнне беларусаў А. Станкевіч бачыў у аб'яднанні рымска-каталіцкай і праваслаўна-візантыйскай цывілізацыяў ва ўніяцтва: «Уніяцкая цэрква сталася адзіным сродкам беларускага нацыянальнага яднання у сваёй сучаснасці й сталася адзіным злучвом беларускай сучаснасці з беларускай нацыянальнай мінуўшчынай». Берасцейская ўнія 1596г. для А. Станкевіча не была для беларусаў сродкам вырашэння праблемы, бо яна не з'яўлялася раўнапраўным аб'яднаннем цэркваў і мела палітычныя мэты.

3. Адам Станкевіч пакінуў значны ўплыў на развіццё гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі. Разглядаючы ваганне беларусаў паміж Ўсходам і Захадам А. Станкевіч выклікае невялікае падобенства з Ігнатам Канчэўскім, але з іншым поглядам на будучыню беларускага народа. А. Станкевіч яскрава верыў у хрысціянскія ідэялы і не трымаў нянавісць іншых канфесій. Наадварот ён падтрымліваў увесь беларускі нацыянальны рух.

У час крызісу нацыянальных і маральна-этычных каштоўнасцяў ідэі А. Станкевіча для кагосьці могуць стаць новымі ідэяламі і стварыць новы жыццёвы сэнс.

20 last posts shown.

74

subscribers
Channel statistics