"Эмануэль, Бог з намі, гэта імя, якое ва ўсіх сэнсах належыць Хрысту, нашаму Пану. Ён прабывае са сваім людам ва ўсіх яго патрэбах, заўсёды гатовы дапамагчы і суцешыць яго. Ён прабывае з намі на кожным алтары, чакаючы, пакуль мы прыйдзем да Яго і выкажам наш смутак і нашыя патрэбы. Але галоўным чынам Ён прабывае з намі ў святой Камуніі, калі прыходзіць, каб пасяліцца ў нашым сэрцы і прынесці з сабою ласку, якая нам патрэбна. Ён прабывае з намі ў гадзіну смерці і заўсёды будзе з намі ў небе".
https://scriptoriumnostrum.wordpress.com/2023/12/23/advent-23/