постмадэрн зьмёртвыхпаўсталы


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


спалучэньне іроніі з фармулёўкамі ў стылі "крындж"

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter






здань старога каналу дагэтуль засталася ў сьпісе і будзе нагадваць мне пра мае памылкі да скону, кхе


вітанкі, тут Алесь з постмадэрну
тых, хто мяне рэпосьціў раней вельмі-вельмі папрашу распаўсюдзіць гэта па сваіх каналах, каб людзі маглі зноў мяне знайсьці, буду бясконца ўдзячны

калі вам раптам цікава, куды з вашага сьпісу каналаў зьнік "праз такіх як ты мы захраслі ў постмадэрне" і вы хацелі б вярнуць яго ў свой сьпіс каналаў — далучайцеся да @szczytpost_resurrected, я цяпер там і там тлумачу што адбылося, усіх чакаю!!

p. s. калі вы не былі падпісаныя, то таксама буду рад вас бачыць, калі што🐰🐰


сабак на пікчы дарэчы выглядае як прэтэндэнт на новую аватарку для канала

зараз я дадам сюды тых, наконт каго я быў упэўнены, што яны былі падпісаныя, а яшчэ ніжэй будзе тэкст які папрашу жэстачайшэ рэпосьціць куды толькі можна


вітаначкі!!
давайце знаёміцца, я - Алесь. магчыма, вы ўжо мяне ведаеце. магчыма, вы вы былі падпісаныя на мой канал "праз такіх як ты мы захраслі ў постмадэрне" (пра які крыху ніжэй), магчыма, чуеце пра мяне ўпершыню.

🔘 мне 18 год, я вучуся на кібербясьпецы ва Ўроцлаве, а рэшту даведаецеся ў каналі, ці непасрэдна спытаўшы ў мяне)

🔘 у сваім мінулым каналі я дзяліўся сваімі думкамі, нейкімі момантамі з жыцьця, часамі проста шчытпосьціў, часамі перакладаў рандомныя сьмешныя карцінкі з інтэрнэту. дзякуючы таму каналу я пазнаў вельмі-вельмі шмат цудоўных людзей.

🔘 але па волі лёсу і маіх крывых рук адным цудоўным вечарам, калі на канале было 125 чалавек, я клікнуў не туды падчас зьмены апісаньня каналу, не прачытаўшы тэкст, і гэты самы канал выпадкова выдаліў. так, вось такі вось я silly блін. вядома, я быў вельмі разгублены і злы на сябе, але з гэтым ужо нічога ня зробіш, таму трэба рухацца далей — тыя, хто мяне сапраўды чытаў змогуць знайсьці мяне зноў, я ўпэўнены, а рэшта небагата страціла. maybe the real постмадэрн was the friends we made along the way?

🔘 гэты канал мала чым будзе адрозьнівацца ад мінулага, хіба што на пачатку. я буду неверагодна рады пабачыць тут як тых, хто чытаў мяне раней, так і новых людзей, зь якімі з радасьцю пазнаёмлюся!! я заўжды ў каментах, у гутарцы, прывязанай да каналу, знайсьці мяне няцяжка, буду рады кожнаму з вас!!

а пад канец крыху навігацыі:

@odzirydzidzina — ваш пакорны слуга 🐱
@szczytpost_resurrected — вы знаходзіцеся тут
@szczytpost_kamientary — гутарка каментароў і проста чацік, далучайцеся абавязкова
@szczytpost_not_anymore — архіў постаў арыгінальнага "праз такіх як ты мы захраслі ў постмадэрне"
@szczytpost_spravazdacza — перахаднік для тых, хто спрабуе знайсьці па старой назве, там таксама будуць усе спасылкі
@reddeadby — тут я з камандай цудоўных людзей перакладаю Red Dead Redemption 2 на беларускую
а тут можна задаць мне ананімнае пытаньне, калі раптам ня хочаце пісаць публічна

на гэтым, здаецца, усё, што трэба ведаць на пачатку. прыемнага прагляду!!🐰🐰

6 last posts shown.