Я ведаю тое, што будзе
Праз некалькі цяжкіх гадоў:
Мой край не загіне ў атруце,
Не пойдуць браты на братоў.
Насуперак танным прамовам,
На злосць дэмагогам пустым,
Мой край праслыве паспяховым,
Прыгожым, заўжды маладым.
Мужчынаў мазольныя рукі
Надзейна трымаюць мой край,
А смеху жаночага гукі
Штодня не цішэюць няхай.
На вуліцах, плошчах і ў парках
Сустрэну шчаслівы народ.
Там будзе і чарка, і шкварка,
I дзесяць разоў “па піццот”.
30.11.2016, Р.М.
Праз некалькі цяжкіх гадоў:
Мой край не загіне ў атруце,
Не пойдуць браты на братоў.
Насуперак танным прамовам,
На злосць дэмагогам пустым,
Мой край праслыве паспяховым,
Прыгожым, заўжды маладым.
Мужчынаў мазольныя рукі
Надзейна трымаюць мой край,
А смеху жаночага гукі
Штодня не цішэюць няхай.
На вуліцах, плошчах і ў парках
Сустрэну шчаслівы народ.
Там будзе і чарка, і шкварка,
I дзесяць разоў “па піццот”.
30.11.2016, Р.М.