URBANOVICH


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Беларусы на вайне, ва Украіне .
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


‼️Кіеў , ‼️Майдан.
Невялічкі Беларускі мемарыял у памяць нашых загінуўшых хлопцаў .
Замовілі трох мятровы флагштот для нашага Беларускага сцяга, таксама металічную Пагоню .
Вечная памяць🙏 нашым загінулым хлопцам! Слава героям!

⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
🟨🟨🟨🟦🟦🟦

#батальёнволат
#маладыфронт


‼️ Знаёмцеся !
Фелікс і Рыжык , каты з Данбаса)). Тылавыя коцікі, но і яны ведаюць добра, што такое абстрэл.
Калі ў каго ёсць магчымасць і жаданне забраць да сябе была бы цудоўна.


#батальёнволат


Праверка снарагі , пасля баявога выхаду калі мяне параніла, некалькі аскепкаў засталося ў ківларе.🔥
Баявыя выхады нашай групы ў накірунку Кляшчэеўкі ,💥 ( накірунку Бахмута).
Беларускі батальён " ВОЛАТ ".

⚪️🔴⚪️
#батальёнволат


Набліжаецца самы таемны і містычны час восені: Гэлаўін. Але ў беларусаў у гэты час традыцыйна адзначаюцца Дзяды.

Падрыхтавалі для вас два слоўнічка з гэтай нагоды.

Гэлаўін — сьвята, што мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірляндыі і Шатляндыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі, адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх сьвятых.

Дзяды – старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом.

А якое са сьвятаў шануеце вы?


Павал Севярынец
⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
#БХД
#маладыфронт


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
‼️ байцы батальёна Волат, і Галоўная Упраўлення Розведкі Украіны .
" гэтаМЫ"

#батальёнволат


Forward from: Наша Ніва
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены

Дзяніс Урбановіч за паўтара года вайны пяць разоў быў паранены. Але збіраецца вярнуцца на фронт і пасля апошняга, якое ён атрымаў у Кляшчэеўцы. У батальёне беларускіх добраахвотнікаў «Волат» 34-гадовы ваяр камандуе баявой групай. Праз дзесяць дзён пасля ранення ён ізноў пачаў чуць, і @NashaNiva распытала яго пра бой і сітуацыю на фронце.

https://nashaniva.com/326886

Без VPN — па гэтай спасылцы.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
#батальёнволат


Выказваем шчырую падзяку, спадару Віталю Лапцёнку , за набыццё антэны для працы дрона ў палявых умовах , гэта вельмі важная рэч на фронце.
⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️
Вялікі дзякуй! Ад байцоў батальёна " ВОЛАТ ".
Разам набліжаем перамогу!

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

#батальёнволат


#гісторыябеларусі


24.03.2023 г.
Львов , дом воіна.

#батальёнволат


“ДЗЕСЯЦЬ ЗАПАВЕТАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА ЖАЎНЕРА”, 1920 г.

🔹Напісаныя ў далёкім 1920 годзе "прыказаньні для беларускага жаўнера" надзвычай актуальныя і сёньня... “Дзесяць запаведаў для беларускага жаўнера”
🔹1. Калі ты праваслаўны, - ня думай, што ты расеяц. Калі ты каталік, - ня думай, што ты паляк. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі па-беларуску, бо гэта - твая родная мова, мова тваіх бацькоў і дзядоў. Хто саромеецца сваёй роднай мовы, той не сын свайго краю, той нявольнік у чужых і здраднік свайму народу. Твой край, народ і мова ня горшыя за іншыя краі, народы і мовы.
🔹2. Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым абаронцам сваёй зямлі. Сьмела ваюй з тымі, хто хоча забраць тваю гасподу. Калі хочаш сам быць гаспадаром сваёй працы, дык ты павінен, як усе іншыя народы, не баючыся сьмерці, са зброяй у руках пайсьці на ворага, каторы забірае тваю зямлю. А калі пабаішся сьмерці і пусціш ворага да сябе, дык ён заваюе твой край, і ты ў яго, як парабак, пойдзеш на сьмерць, бараніць чужыя інтарэсы, як ты і дагэтуль праліваў кроў за чужых.
🔹3. Ты павінен зразумець, што воля - гэта ня ёсьць рабаваць, адбіраць чужую ўласнасьць і ня слухаць разумнейшых людзей. Хто гэтак робіць, - даводзіць свой край да голаду і няшчасьця, паганіць сваё імя і дапамагае няволі. Праўдзівая і разумная воля робіць у краі парадак, папраўляе дабрабыт усіх людзей, каб яны былі ўсе роўныя, сытые і добра адукаваныя і каб карысталіся самі з сваей працы. Гэта можа быць толькі тады, калі адважна будзеш ваяваць.
🔹4. Ты павінен быць горды і шчасьлівы тым, што стаіш пад Беларускім Нацыянальным Сьцягам, што ты ўзброены дзеле таго, каб стаяць за роўнасьць Беларусі з другімі народамі зямлі. Сваю беларускую славу ты павінен бараніць да апошняй кроплі крыві.
🔹5. Ты павінен памятаць, што тваё ўласнае шчасьце і шчасьце ўсяго Беларускага Народу - у тваіх руках. Ты павінен быць шчырым і верыць у сваю правату, у сваю сілу, зразумець, што ты ня горшы за ўсіх і маеш право жыць сваім асобным жыцьцём. Але гэтага кожны народ дабіваецца сілай, каторая і ёсьць у цябе.
🔹6. Памятай, што праз доўгія вякі толькі цяпер наступіў момант, калі ты можаш называцца Беларускім жаўнерам, калі можаш класці фундамент для новага жыцьця Беларусі і быць самім сабою. Калі цяпер прапусціш гэты момант, дык потым сам праклянеш сваё гаротнае жыцьцё пад чужынцкай няволяй.
🔹7. Калі хто з ворагаў беларускай справы зьвярнецца да цябе з салодкімі словамі і скажа табе: “Будзь, як і быў дагэтуль, пад цёплай апекай Расіі, ці якога іншага народу, дык ня вер яму - гэта твой найгоршы вораг. Гэта - адзін з тых, каторыя дагэтуль цябе трымалі ў няволі нацыянальнай, смакавалі тваю крывавую, патную працу, і ты быў гноем для яго народу. Ня вер яму, бо ён хоча мець цябе за парабка і надалей. Шануй тых з чужых народаў, якія шануюць і цябе як Беларуса.
🔹8. Калі хто з тваіх таварышоў пачне цябе падбухторваць, каб перайсьці да варожага стану, дык твой сьвяты абавязак справядлівага чалавека, шчырага жаўнера і вернага сына Беларускай зямлі, адвярнуцца ад яго з агідай, бо ён здрайца. Здрайства - гэта самая найвялікшая подласьць і гідасьць, каторая нішчыць краі і народы. За здраду павінна быць самая цяжкая кара.
🔹9. Твой начальнік - гэта твой брат і таварыш па службе. Ён такі-жа салдат, як і ты. Толькі па сваёй адукацыі вайсковай ён, як спецыяліст, паказвае табе, што рабіць. Калі ёсьць дысцыпліна, ёсьць парадак. Дысцыпліна і асьвядомленнасць кожнага салдата - галоўная аснова перамогі. Нашая прыказка кажа: без правадыра войска гіне.
🔹10. Кожны беларускі ваяка, ад звычайнага радавога да генэрала, павінен памятаць, што ён - абаронца незалежнай Беларусі, адзін з найлепшых грамадзян роднай зямлі і займае пачэснае месца ў грамадзянстве.

Зьмітрок Бядуля, 1920 г.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Байцы батальёна " Волат", у Бахмутцкім накірунку.

#Украіна




Ўсім прывітанне!!! Мае сябры і сябровачкі!).
Шчыра дзякую! Ўсіх за падтрымку, за цёплыя словы, за малітвы .
Мой стан на дадзены момант добры, я ўжо хаджу сам, добры апетыт , з кожным днём лепш і лепш)) пляную цераз месяц ужо на фронт🧨))) калі ўсё будзе добра. 👍
Мы як маланка , ⚡️і ваўкалакі 🐺 ідзем бараніць і здабываць свабоду.
Беларусы чакаем вас!!! У складзе нашага батальёна " ВОЛАТ "
⚪️🔴⚪️.
Слава нацыі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!




Маладафронтаўцы на вайне.
⚪️🔴⚪️
#маладыфронт
#батальёнволат


#батальёнволат



20 last posts shown.

65

subscribers
Channel statistics