🎬 Знаёмцеся: Квінцін Шумэйкер у Вільні! 🎬Выдатныя навіны! Да нас у Вільнюс прыязджае Квінцін Шумэйкер (Quintin Schomaker) — рэжысёр і медыяпрадзюсар з Нью-Ёрка. Квінцін спецыялізуецца на дакументальным кіно і сацыяльных праектах, выкарыстоўваючы кінематограф як інструмент апавядання і грамадскага ўдзелу. Яго праца ўключае міжнародныя калабарацыі і стварэнне аўтэнтычных гісторый, якія знаходзяць водгук ва ўсім свеце.
📅 РАСКЛАД ІВЕНТАЎ📍 Усе івенты пройдуць у CreateCulture Space, акрамя фінальнага (месца будзе абвешчана дадаткова).🔹 4 сакавіка | 18:00-20:00 | Нэтворкінг прадстаўнікоў медыя і кінасферыQ&A сэсія з Квінцінам Шумэйкерам, абмеркаванне дакументальнага кіно і тэхнік апавядання. Ідэальна для прадстаўнікоў медыя, кінасферы і ўсіх, хто цікавіцца дакументалістыкай.
🔹
5 сакавіка | 16:00-20:00 | Воркшоп па сторытэлінгуЯк пабудаваць гісторыю, якая зацікавіць аўдыторыю? Як выкарыстоўваць сторытэлінг для стварэння ўплывовага кантэнту ў сацсетках, медыя і дакументальным кіно? Гэты практычны воркшоп для рэжысёраў, сцэнарыстаў, SMM-спецыялістаў і прадстаўнікоў беларускіх культурніцкіх арганізацый у Вільні.
🔹 7 сакавіка | 12:00-17:00 | Сцэнарная лабараторыя: Ідэі для беларуска-амерыканскага фільмаХочаце паўдзельнічаць у стварэнні сцэнарыя для міжнароднай супольнай вытворчасці? У гэтай лабараторыі мы згенеруем ідэі, адбяром лепшыя і закладзём аснову для будучага фільма!
🔸 12:00 – 14:00: Генерацыя ідэй і даследаванне тэматыкі
🔸 14:00 – 15:00: Перапынак
🔸 15:00 – 17:00: Адбор і аналіз лепшых канцэпцый
Удзельнічаць могуць усе, хто любіць кіно і хоча зрабіць свой унёсак у стварэнне сцэнарыя!
🔹 14 сакавіка | 19:00-21:00 | Паказ фільма і нетворкінгПаказ кароткаметражнага фільма, створанага ў рамках нашай лабараторыі. Абмеркаванне, зваротная сувязь і магчымасць пазнаёміцца з рэжысёрамі, удзельнікамі і гледачамі.
📢 Рэгістрацыя адкрыта! Не ўпусціце магчымасць развіць свае навыкі і стаць часткай крутой кінасупольнасці!