Убачыў свет артыкул: Корбут В., Фарміраванне «нацыянальнага ўзору» тапаніміі на старонках першых беларускамоўных газет «Наша Доля» і «Наша Нива» (1906–1907 гг.), [у:] Спазнаючы Беларусь... Да 65-годдзя беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта = Odkrywając Białoruś... 65-lecie białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim = Discovering Belarus... On the Occasion of the 65th Anniversary of Belarusian Studies at the University of Warsaw, red. R. Kaleta, Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego 2023, s. 243-267.
У артыкуле разглядаюцца назвы асноўных населеных пунктаў Беларусі і Літвы ў беларускамоўным друку 1906-1907 гг. Іх можна інтэрпрэтаваць як свайго роду першапачатковыя арфаграфічныя формы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Сярод іх: Минск (Менск спарадычна ў 1906 г. і зноў толькі з 1918 г.), Вильня (вельмі рэдка Вильна), Гродна, Брэст і Брэсць, Заслаўе, Ашмяна, Смаргонь і Смаргони, Маладэчна, Стоўбцы і Стоўпцы, Магілёў і Магілеў і інш.