Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых заканадаўчых актаў гэтай дзяржавы, на рускай мове з 1991 г. яна называецца "Республика Беларусь".
Чаму ў адным з апошніх указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі фігуруе назва "Республика Белоруссия"? Улічваючы "саюзны" характар адносін дзвюх дзяржаў, цяжка не ўбачыць тут непавагу аднаго "партнёра" да другога. Мне бачацца ў гэтым сімптаматычныя адносіны расійскага "партнёра" да прарасійскага беларускага. Я заўважыў, што гэта "арфаграфічная" памылка паўтараецца здаўна. Адсутнасць рэакцыі беларускага прарасійскага партнёра досыць паказальная.
Звяртае на сябе ўвагу пры гэтым выкарыстанне ва ўказе назвы "Республика Молдова", а не "Республика Молдавия".