Язэп, лічыцца, гэта беларускае імя. А Юзаф, Юзік, Восіп ці нават Іосіф?
Аднак цікава, што Юзік -- гэта досыць распаўсюджаная форма ў польска-каталіцкім асяроддзі ў Беларусі.
А вось Язэп -- імя, якое часта выкарыстоўваюць пісьменнікі і іншыя дзеячы культуры, аднак арэал яго распаўсюджання ў навуцы не вызначаны. Вядома, аднак, што яно выкарыстоўвалася ў ваколіцах Мсціслава, Клімавічаў і Краснаполля яшчэ ў 1920-я гг.
Вядома і латышскае імя Jāzeps.
А імя Якуб суіснавала ў тым рэгіёне Беларусі з варыянтам Якыў. Шкада, невядома, сярод католікаў ці праваслаўных, шляхты ці сялян бытавалі гэтыя формы. Гэта дазволіла б больш дакладна суаднесці іх з этнакультурным кантэкстам.
Якая мова была сто год таму на ўсходзе сучаснай Магілёўскай вобласці, вы даведаецеся з кнігі: I. Бялькевіч, Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны, Мінск 1970, адзін з экзэмпляраў якой захоўваецца ў Беларускім архіве-музеі ў Варшаве #Bielaruščyna.