Гэта кніга выйшла ў свет у канцы 1933 г. Але яе набор пачаўся 28 чэрвеня гэтага ж года. Роўна праз два месяцы адбылася рэформа беларускага правапісу. Аднак, што цікава, было вырашана не перанабіраць кнігу нанова, а працягваць набіраць паводле старога правапісу. У выніку, кніга была падпісана да друку 30 лістапада 1933 г., калі ўжо тры месяцы дзейнічаў новы правапіс.
Гэта адна з самых тоўстых кніг па медыцыне, выдадзеных на беларускай мове не толькі ў 1930-я гг., але і ўвогуле ў гісторыі: яна налічвае 526 старонак. Гэта было роўна 90 год таму.
Са збору Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna.
У мяне пытаюць, як дапамагчы архіву-музею. Пералічыце сродкі, калі вы маеце такую магчымасць, на набыццё чарговых прадметаў. Імя спонсара будзе ўпісана ў аналы гісторыі музея і Беларусі.
Калі ў вас, у вашай сям'і захоўваецца цікавы прадмет, то прынясіце яго ў архіў-музей. А захаванасць вашай і нашай агульнай спадчыны я гарантую. Імя дарыльшчыка таксама будзе зафіксавана ў музейнай дакументацыі.