Удава Вацлава Ластоўскага, якая да канца жыцця насіла яго прозвішча, -- Марыя Ластаўскене (Іванаўскайце). Каўнас, каля 1950 г.
Выжыла, перажыла мужа, з якім з пачатку 1900-х гг. была сведкай нараджэння беларускага нацыянальнага руху, беларуска-літоўскіх і беларуска-польскіх сувязей.
Яна бачыла і знала Яна Луцэвіча (Янку Купалу), Максіма Багдановіча, братоў Яна і Антона Луцкевічаў і інш. "айцоў" беларускай нацыі.
Яна пакінула ўспаміны, але не пра беларусаў і іх супольны лёс з літвінамі, як у той час называлі літоўцаў. Не было як і каму яе апытаць.
М. Ластаўскене разам з сястрой Софіяй пісала пад псеўданімам Лаздзіну Пяледа.
Мемарыяльная дошка ў гонар М. Ластаўскене на доме на вул. Піліма, 5 у Вільні, дзе яна жыла з мужам, там, дзе была рэдакцыя газеты "Наша Ніва", а затым "Гомана", Беларуская кнігарня, прапала даўно. Але дошка ў гонар Ластоўскага вісіць.
Трохі больш на гэту тэму я напісаў у кнізе "Ад Мінска да Вільні" (Мінск: "Беларусь" 2016).
Падтрымаць можна тут.
Кантакт: @viktarkorbut