Гэта апошні сёлета набытак для Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna. І, бадай, адзін з самых каштоўных і паводле матэрыяльнага, і духоўнага крытэрыя. Гэта кніга ўнікальная, бо з аўтографам яе аўтара -- выдатнага беларускага пісьменніка Максіма Танка.
У аўтографе прачытваецца: "другу Леону Пастэрнаку".
І Танк, і Пастэрнак былі камуністамі і паэтамі яшчэ ў даваеннай Польшчы. У пасляваеннай Польшчы падтрымлівалі, трэба меркаваць, знаёмства.
Але Л. Пастэрнак кнігу не чытаў. Яна як новая.
А вершы ў перакладзе на рускую мову -- на вечныя тутэйшыя тэмы: "Беларусь", "Тростенец", "Гетто", "Нароч, как море", "У могилы Максима Богдановича", "На Новогрудской горе", "В Понарских горах", "Сон над Неманом", "Огни Минска", "Вильнюс":
Здесь клен густые ветви распростер
Над сном окаменелым Гедимина; [...]
Певец Литвы, принеманских полей
Идет в плаще дорожном пилигрима,
И Калиновский, и его друзья...